Афганістан: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др r2.7.2) (робат дадаў: ki:Afghanistan |
др r2.7.3) (робат дадаў: vep:Afganistan |
||
Радок 355: | Радок 355: | ||
[[uz:Afgʻoniston]] |
[[uz:Afgʻoniston]] |
||
[[vec:Afganistan]] |
[[vec:Afganistan]] |
||
[[vep:Afganistan]] |
|||
[[vi:Afghanistan]] |
[[vi:Afghanistan]] |
||
[[vo:Lafganistän]] |
[[vo:Lafganistän]] |
Версія ад 15:26, 7 чэрвеня 2012
| |||||
Гімн: «Soroud-e Melli»noicon | |||||
Дата незалежнасці | 19 жніўня 1919 (ад Вялікабрытаніі) | ||||
Афіцыйныя мовы | пушту, дары[1] | ||||
Сталіца | Кабул | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Кабул | ||||
Форма кіравання | Прэзідэнцкая рэспубліка Ісламская рэспубліка | ||||
Прэзідэнт першы віцэ-прэм'ер другі віцэ-прэм'ер |
Хамід Карзай Махамад Фахім Карым Халілі | ||||
Дзярж. рэлігія | іслам (суніцкага толку) | ||||
Плошча • Усяго • % воднай паверхні |
41-я ў свеце 647 500 км² нязнач. | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2009) • Шчыльнасць |
28,150,000[2] чал. (37-я) 43,5 чал./км² | ||||
ВУП • Разам (2008) • На душу насельніцтва |
$21,39 млрд[3] (96-ы) $760[3] | ||||
ІРЧП (2007) | 0,352 (нізкі) (181-ы) | ||||
Валюта | афгані | ||||
Інтэрнэт-дамен | .af | ||||
Код ISO (Alpha-2) | AF | ||||
Код ISO (Alpha-3) | AFG | ||||
Код МАК | AFG | ||||
Тэлефонны код | +93 | ||||
Часавыя паясы | +4:30 |
ІСЛАМСКАЯ РЭСПУБЛІКА АФГАНІСТАН (ІРА), Афганістан — дзяржава на Сярэднім Усходзе, у паўночна-заходняй частцы Цэнтральнай Азіі. Мяжуе з Туркменістанам, Узбекістанам і Таджыкістанам на поўначы, з Іранам на захадзе, з КНР на паўночным усходзе, з Пакістанам на поўдні і паўднёвым усходзе. Выхаду да мора не мае. Персідскі заліў находзіцца на адлегласці 500 км ад яго паўднёва-заходняй мяжы. Працягласць меж складае 5421 км. Плошча тэрыторыі 652,2 тысяч кв.км. Сталіца — г. Кабул, буйныя гарады: Кандагар, Мазары-Шарыф, Герат, Джэлалабад. Грашовая адзінка: афгані, афіцыйны курс трымаецца ў межах 50 афгані за 1 долар ЗША (май 2008). Адміністрацыйна Афганістан дзеліцца на 34 правінцыі і 366 павета. Афіцыйныя мовы: пушту і дары. Нацыянальнае свята адзначаецца 19 жніўня — Дзень аднаўленні незалежнасці (з 1919). Новы год у Афганістане пачынаецца 21 сакавіка. Выходны дзень — пятніца.
Геаграфія
Афганістан — гэта горная краіна без выхаду да мора. Каля 4/5 плошчы займаюць горы. З паўночнага ўсходу на паўднёвы захад цягнуцца горы Гіндукуш, з самым высокім пунктам краіны, гарой Нусзаак (7 455 м), якія паступова пераходзяць у Іранскае ўзвышша, і далей у паўпустыні Рэгістану, паміж якімі знаходзіцца гара Арарат. Клімат складаны, у гарах тэмпература студзеня складае −15 °C, а ў ліпені рэдка ўзнімаецца вышэй за 0 °C. Лета цяплейшае ў пустынных абшарах на поўдні (вышэй +22 °C). Ападкі ў гарах большыя за 1 500 мм, у астатняй частцы краіны 400—600 мм, у пустынях 200 мм. Сельскагаспадарчыя землі займаюць каля 12 % плошчы, лясы (у асноўным на паўночным усходзе) толькі каля 3 %.
Мяжа 5 529 км:
- Кітай — 76км
- Іран — 936 км
- Пакістан — 2 430 км
- Таджыкістан — 1 206 км
- Туркменістан — 744 км
- Узбекістан — 137 км.
Розніца ў часе: паміж Мінскам і Кабулам складае 2:30 у зімовы час і 1:30 хвілін у летні час (напрыклад, калі ў Мінску 12.00, у Кабуле 14:30 у зімовы час).
Насельніцтва
Колькасць прыблізна — 25 мільёнаў чалавек. Пражывае больш 20 народнасцяў (пуштуны, таджыкі, узбекі, хазарэйцы, туркмены, кызылбашы і інш). Самая шматлікая этнічная група — пуштуны (прыблізна 44 % насельніцтва).
Хуткасць росту насельніцтва адна з самых высокіх у свеце: 2,97 % у 2002 годзе. Асноўныя гарады: Кабул, Герат, Кандагар, Мазары-Шарыф. Сярэдняя працягласць жыцця: 42,46 гады. 23 % насельніцтва жыве ніжэй узроўня беднаты.
Нацыянальны склад насельніцтва (1996):
Рэлігія
99 % насельніцтва мусульмане: дакладней 74-89 % суніты і 9-25 % шыіты. Прыкладна ад 30 000 да 150 000 індусаў і сікхаў жывуць у розных гарадах, але большая частка ў Джалалабадзе, Кабуле і Кандагары. Існуе некаторая колькасць іудзеяў, большасць з якіх пакінула краіну ў 1979 пасля Савецкай агрэсіі.
Дзяржаўны лад
Юрыдычныя асновы палітычнага працэсу, які праходзіць ў краіне былі закладзеныя ў рашэннях Бонскай і Лонданскай міжнародных канферэнцый па Афганістане (снежань 2001 і студзень 2006 адпаведна) і шэрагу рэзалюцый СБ ААН, прынятых пасля звяржэння радыкальна—фундаменталісцкага рэжыму талібаў у выніку ваеннай аперацыі антытэрарыстычнай кааліцыі на чале з ЗША. У кастрычніку 2004 года адбыліся прэзідэнцкія выбары, па выніках якіх прэзідэнтам Афганістана стаў Хамід Карзай. У студзені 2004 быў прыняты Асноўны закон Афганістана, у верасні 2005 года прайшлі выбары ў вышэйшы заканадаўчы орган — двухпалатную Нацыянальную Асамблею (парламент). У 2006 годзе парламент зацвердзіў міністраў у склад дзеючага ўрада, сфарміраванага Хамідам Карзаем пасля яго ўступлення на пасаду кіраўніка ІРА. Чарговыя прэзідэнцкія і парламенцкія выбары ў Афганістане пройдуць у 2009 і 2010 адпаведна.
У адпаведнасці з Канстытуцыяй Афганістана судовая ўлада ў краіне прадстаўленая Вярхоўным судом, апеляцыйнымі судамі і судамі першай інстанцыі. Кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт Ісламскай Рэспублікі Афганістан — Хамід Карзай (з 2004).
Адміністрацыйнае дзяленне
Афганістан адміністрацыйна дзеліцца на 34 правінцыі. Яны дзеляцца на 398 раёнаў.
- Правінцыя Бадахшан
- Правінцыя Бадгіс
- Правінцыя Баглан
- Правінцыя Балх (Горад Мазары-Шарыф)
- ?
- ?
- Правінцыя Фарах
- Правінцыя Фар'яб
- Правінцыя Газні (Горад Газні)
- ?
- ?
- ?
- ?
- ?
- ?
- ?
- Правінцыя Хост
- ?
- ?
- ?
- ?
- ?
- ?
- ?
- ?
- ?
- ?
- ?
- ?
- ?
- ?
- Правінцыя Тахар
- Правінцыя Вардак
- ?
Эканоміка
Афганістан мае буйныя запасы медзі, прыроднага газу, золата, берылію, змарагдаў, каменнага вугля і солі.
Асноўны від транспарта — аўтамабільны.
Традыцыйныя тавары экспарту: сухафрукты, бавоўна, дываны, каракуль. Асноўны імпарт: прамысловае абсталяванне, бытавая тэхніка, транспартныя сродкі, нафтапрадукты, харчаванне.
Адметная рыса эканомікі апошніх гадоў — павелічэнне ценявога сектара (вытворчасць наркатычных сродкаў). Галоўнай крыніцай прыбыткаў для значнай часткі насельніцтва (не залучанай у наркавытворчасць) краіны застаецца сельская гаспадарка.
Нацыянальная эканоміка Афганістана практычна поўнасцю залежыць ад замежнай дапамогі, таму галоўным напрамкам знешнеэканамічнай дзейнасці Кабульскай адміністрацыі з'яўляецца прыцягненне ў эканоміку краіны міжнародных інвестыцый, фінансавай і эканамічнай дапамогі, якая здзяйсняецца па каналах ААН, прамымі фінансавымі ўнёскамі ў бюджэт, а таксама вялікім лікам замежных няўрадавых арганізацый. Найбуйнейшымі донарамі з'яўляюцца ЗША, Японія, Еўрасаюз, Германія, Сусветны Банк, Азіяцкі банк развіцця, іншыя краіны і міжнародныя арганізацыі.
Афганскім кіраўніцтвам гарантуецца бяспека прадпрымальніцтва, заахвочванне, абарона і гарантыя прыватных інвестыцый, а таксама недатыкальнасць уласнасці.
Узброеныя сілы
Узброеныя сілы находзяцца ў стадыі фарміравання, уключаюць у сябе Афганскую Нацыянальную Армію (АНА) і Афганскую Нацыянальную Паліцыю (АНП). Лікавы склад АНА — 50 тыс. чалавек, АПН — 62 тыс. чалавек.
Зноскі
- ↑ Afghanistan . The World Factbook. Central Intelligence Agency (13 снежня 2007).
- ↑ Department of Economic and Social Affairs
Population Division (2009). "World Population Prospects, Table A.1" (.PDF). 2008 revision. United Nations.
{{cite journal}}
: Шаблон цытавання journal патрабуе|journal=
(даведка); line feed character у|author=
на пазіцыі 42 (даведка) - ↑ а б Afghanistan . International Monetary Fund. Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2011. Праверана 1 кастрычніка 2009.
- ↑ https://data.iana.org/time-zones/tzdb-2021e/asia