Стоўбцы: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
|||
Радок 72: | Радок 72: | ||
== Гісторыя == |
== Гісторыя == |
||
Мястэчка заснавала ў 1593 г. Гальшка Кміцянка, удава крычаўскага старасты Мікалая Слушкі<ref>Латушкін А. Заснаванне г. Стоўбцы (Свержна) // Верхняе Панямонне. - Мінск: І.П. Логвінаў. - Вып. 1. - 2012. - С. 7-29</ref>. Сучасную назву атрымала ў першай трэці 17 ст. Мястэчка ў Менскім павеце ВКЛ, належала [[ |
Мястэчка заснавала ў 1593 г. Гальшка Кміцянка, удава крычаўскага старасты Мікалая Слушкі<ref>Латушкін А. Заснаванне г. Стоўбцы (Свержна) // Верхняе Панямонне. - Мінск: І.П. Логвінаў. - Вып. 1. - 2012. - С. 7-29</ref>. Сучасную назву атрымала ў першай трэці 17 ст. Мястэчка ў Менскім павеце ВКЛ, належала [[Аляксандр Слушка|Аляксандру Слушку]], які ў 1623 годзе заснаваў тут манастыр дамініканцаў з касцёлам. Падчас вайны Расіі з Рэччу Паспалітай (1654—1667) і Паўночнай вайны (1700—1721) моцна разбурана. З пачатку 18 ст. уладанне С. Дэнгофа, з 1728 — Чартарыйскіх, цэнтр графства. У 1729 года мястэчка атрымала магдэбургскае права. З 1793 года ў складзе Расійскай імперыі, з 1796 — цэнтр воласці Мінскага павета. У 1871 годзе за 2 км ад Стаўбцоў на чыгунцы Масква—Брэст пабудавана аднайменная чыгуначная станцыя. У 1921—1939 гадах у складзе Польшчы, горад, цэнтр гміны і павета ў Навагрудскім ваяводстве. З 1939 года ў БССР, з 1940 цэнтр раёна. |
||
У час нямецкай акупацыі 1943—1944 гадоў у Стоўбцах працавала падпольная польская школа. Падпольную вучобу вёў былы суддзя |
У час нямецкай акупацыі 1943—1944 гадоў у Стоўбцах працавала падпольная польская школа. Падпольную вучобу вёў былы суддзя Родэ, які чытаў лекцыі паводле перадваеннай праграмы польскіх гімназійных школ. Родэ загінуў на вачах вучняў каля 6 ліпеня 1944 года, падчас шматдзённага штурму горада Чырвонай Арміяй<ref>{{кніга|частка = Tajne nauczanie polskie w czasie okupacji niemieckiej 1941–1944|загаловак = Oświata...|старонкі = 76–77}}</ref>. |
||
== Эканоміка == |
== Эканоміка == |
Версія ад 18:13, 16 верасня 2013
Горад
Стоўбцы
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Стоўбцы — горад у Мінскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Стаўбцоўскага раёна, на правым беразе р. Нёман. У 78 км да паўднёвага захаду ад Мінска; чыгуначная станцыя на лініі Мінск—Брэст; каля аўтамагістралі Мінск-Брэст, вузел аўтадарог на Мір, Івянец, Нясвіж, Рубяжэвічы. Насельніцтва 15,5 тыс. чалавек (2006).
Гісторыя
Мястэчка заснавала ў 1593 г. Гальшка Кміцянка, удава крычаўскага старасты Мікалая Слушкі[2]. Сучасную назву атрымала ў першай трэці 17 ст. Мястэчка ў Менскім павеце ВКЛ, належала Аляксандру Слушку, які ў 1623 годзе заснаваў тут манастыр дамініканцаў з касцёлам. Падчас вайны Расіі з Рэччу Паспалітай (1654—1667) і Паўночнай вайны (1700—1721) моцна разбурана. З пачатку 18 ст. уладанне С. Дэнгофа, з 1728 — Чартарыйскіх, цэнтр графства. У 1729 года мястэчка атрымала магдэбургскае права. З 1793 года ў складзе Расійскай імперыі, з 1796 — цэнтр воласці Мінскага павета. У 1871 годзе за 2 км ад Стаўбцоў на чыгунцы Масква—Брэст пабудавана аднайменная чыгуначная станцыя. У 1921—1939 гадах у складзе Польшчы, горад, цэнтр гміны і павета ў Навагрудскім ваяводстве. З 1939 года ў БССР, з 1940 цэнтр раёна.
У час нямецкай акупацыі 1943—1944 гадоў у Стоўбцах працавала падпольная польская школа. Падпольную вучобу вёў былы суддзя Родэ, які чытаў лекцыі паводле перадваеннай праграмы польскіх гімназійных школ. Родэ загінуў на вачах вучняў каля 6 ліпеня 1944 года, падчас шматдзённага штурму горада Чырвонай Арміяй[3].
Эканоміка
Прадпрыемствы харчовай, машынабудаўнічай, дрэваапрацоўчай прамысловасці. Гасцініца «Стоўбцы». Уздоўж берагоў Нёмана — зона адпачынку рэспубліканскага значэння «Стоўбцы».
Культура
Раённая філармонія. Мастацкая галерэя. У Акінчыцах мемарыяльная сядзіба Я. Коласа (частка філіяла Літаратурна-мемарыяльнага музея Я. Коласа).
Выдатныя мясціны
- Стаўбцоўская Свята-Ганнінская царква
Вядомыя асобы
- Фабіян Акінчыц, беларускі грамадска-палітычны дзеяч, публіцыст, рэдактар
- Юрый Сабалеўскі, беларускі палітычны і нацыянальны дзеяч
- Івонка Сурвіла, старшыня Рады БНР, мастачка.
- Залман Шазар, 3-і прэзідэнт Ізраіля
Зноскі
Літаратура
- Столбцы // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9;
- Агнешка Грэндзік-Радзяк. Oświata i szkolnictwo polskie na ziemiach północno-wschodnich II Rzeczypospolitej i współczesnej Białorusi 1939–2001. — Торунь: Europejskie Centrum Edukacyjne, 2007. — 441 с. — ISBN 978-83-60738-09-2. (польск.)