Плошча Незалежнасці (Мінск): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Гісторыя: арфаграфія
арфаграфія
Радок 41: Радок 41:
|паркі =
|паркі =
}}
}}
'''Плошча Незалежнасці''' — цэнтральная і найбуйнейшая [[плошча, архітэктура|плошча]] [[Мінск]]а.
'''Плошча Незалежнасці''' — цэнтральная і найбуйнейшая [[плошча, архітэктура|плошча]] [[Мінск]]а.


На плошчы размешчаны будынка Дома Урада, Мінгарвыканкама, [[Беларускі дзяржаўны універсітэт|Беларускага дзяржаўнага універсітэта]], [[Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка|Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта]], гасцініцы «Мінск», [[Галоўпаштамт]]а, кіравання метрапалітэна, а таксама Чырвоны касцёл і помнік [[У.І. Ленін]]у. У падземнай частцы плошчы размешчаны 3-павярховы гандлёвы цэнтр "Сталіца" і 4-павярховы паркінг на 500 месцаў.
На плошчы размешчаны будынкі Дома Урада, Мінгарвыканкама, [[Беларускі дзяржаўны універсітэт|Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта]], [[Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка|Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта]], гасцініцы «Мінск», [[Галоўпаштамт]]а, кіравання метрапалітэна, а таксама Чырвоны касцёл і помнік [[У.І. Ленін]]у. У падземнай частцы плошчы размешчаны 3-павярховы гандлёвы цэнтр «Сталіца» і 4-павярховы паркінг на 500 месцаў.


На плошчы размяшчаецца выхад станцыі метро «Плошча Леніна».
На плошчы змяшчаецца выхад станцыі метро «Плошча Леніна».


== Гісторыя ==
== Гісторыя ==

Версія ад 18:36, 2 верасня 2011

Плошча Незалежнасцi
[[Мінск|Мінск]]
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна
Горад [[Мінск|Мінск]]
Раён Маскоўскі
Найбліжэйшыя
станцыі метро
Плошча Леніна
Ранейшыя назвы Плошча Леніна
Назва ў гонар Незалежнасць
На карце гарады
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Плошча Незалежнасці — цэнтральная і найбуйнейшая плошча Мінска.

На плошчы размешчаны будынкі Дома Урада, Мінгарвыканкама, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта, гасцініцы «Мінск», Галоўпаштамта, кіравання метрапалітэна, а таксама Чырвоны касцёл і помнік У.І. Леніну. У падземнай частцы плошчы размешчаны 3-павярховы гандлёвы цэнтр «Сталіца» і 4-павярховы паркінг на 500 месцаў.

На плошчы змяшчаецца выхад станцыі метро «Плошча Леніна».

Гісторыя

Плошча спачатку забудоўвацца ў пачатку 30-х гадоў XX стагоддзя па праекту архітэктара І. Р. Лангбарда як галоўная плошча сталіцы і першапачаткова насіла імя Леніна. На ёй быў пабудаваны Дом Урада БССР і ўсталяваны помнік Леніну. З 1934 г. на плошчы праводзіліся парады Чырвонай Арміі.

Падчас акупацыі Мінска нямецка-фашысцкімі войскамі помнік быў знішчаны (адноўлены ў 1945 г.). Дом Урада і Чырвоны касцёл апынуліся сярод нямногіх будынкаў Мінска даваеннай забудовы, не разбураных падчас Вялікай Айчыннай вайны.

Пасля вайны плошча Леніна забудоўвалася па новым генеральным плане Мінска. Ад яе пачыналася галоўная вуліца сталіцы — праспект Сталіна (пазней Ленінскі, Францыска Скарыны, цяпер праспект Незалежнасці). Пры гэтым функцыі галоўнай плошчы сталіцы перайшлі да Цэнтральнай плошчы, на ёй з 50-х гадоў праходзілі парады і дэманстрацыі. У 60-х гадах плошча Леніна стала ўяўляць сабой прастакутнік памерамі 450×160 м, вакол плошчы быў арганізаваны кругавы рух аўтатранспарту. На плошчы размяшчаліся аўтастаянка і сквер. З 1984 г., з пачаткам будаўніцтва на Кастрычніцкай плошчы Палаца Рэспублікі, плошча Леніна зноў стала месцам правядзення дэманстрацый.

У 1991 г. плошча пачала называцца плошчай Незалежнасці. У 20022006 гг. плошча была рэканструявана. Рух аўтатранспарту быў спрамлены, пад зямлёй былі пабудаваны гандлёвы цэнтр «Сталіца» і паркінг. Надземная частка плошчы стала зонай адпачынку са святломузычным фантанам.