Герой Беларусі
Герой Беларусі | |||
---|---|---|---|
|
|||
Арыгінальная назва | Герой Беларусі | ||
Краіна | Беларусь | ||
Тып | званне | ||
Каму ўручаецца | грамадзяне Рэспублікі Беларусь, замежныя грамадзяне, асобы без грамадзянства | ||
Падставы ўзнагароджання | за выключныя заслугі перад дзяржавай і грамадствам, звязаныя з подзвігам, здзейсненым у імя свабоды, незалежнасці і працвітання Рэспублікі Беларусь | ||
Дата заснавання | 13 красавіка 1995 года | ||
Статус | уручаецца | ||
Статыстыка ўзнагароджанняў | |||
Першае | 21 лістапада 1996 года | ||
Колькасць | 14 (2024) | ||
Характарыстыкі | |||
Матэрыял | золата 585 пробы | ||
Вага | 19 грам | ||
Памеры | дыяметр — 33 мм | ||
Чарговасць узнагарод | |||
Старэйшая | няма | ||
Малодшая | Ордэн Айчыны | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Геро́й Белару́сі — найвышэйшая ступень адрознення ў Рэспубліцы Беларусь за выключныя заслугі перад дзяржавай і грамадствам. Прысвойваецца толькі адзін раз.
Героям Беларусі уручаецца знак асаблівай адзнакі — медаль Героя Беларусі[1]. Гэта адзіная ўзнагарода Рэспублікі Беларусь, якая носіцца толькі цалкам: нашэнне асобна стужкі (на планцы) недапушчальнае.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Званне было Заснавана Пастановай Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь № 3726-XII ад 13 красавіка 1995 года[2]. Затым дадзеная Пастанова заменена Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 мая 2004 года № 288-З[1].
Беларуская ўзнагародная сістэма стала лагічным працягам узнагароднай сістэмы СССР. Званне «Герой Беларусі» аналагічнае званню «Герой Савецкага Саюза». Асноўнае адрозненне заключаецца ў тым, што званне Героя Савецкага Саюза прысвойвалася ў асноўным за здзяйсненне подзвігу або выдатныя заслугі падчас баявых дзеянняў, тады як званне «Герой Беларусі» прысвойваецца ў тым ліку і за дасягненні ў эканамічнай, сацыяльнай і культурнай сферах[3][4]. Такім чынам, калі працягваць аналогію з узнагароднай сістэмай СССР, можна зрабіць выснову, што званне «Герой Беларусі» як бы аб’ядноўвае ў сабе званні «Герой Савецкага Саюза» і «Герой Сацыялістычнай Працы».
Упершыню званне было прысвоена (пасмяротна) у 1996 годзе падпалкоўніку авіяцыі Уладзіміру Карвату, які адвёў падаючы самалёт ад вёскі. На дадзены момант званне Героя Беларусі было нададзена 14 асобам[5].
Медаль
[правіць | правіць зыходнік]Медаль уяўляе сабой 5-канцовую зорку з гладкімі шматграннымі прамянямі на знешнім баку, упісаную ў круг дыяметрам 33 міліметра. Адваротны бок медаля мае гладкую паверхню, пасярэдзіне знаходзіцца нумар медаля.
Медаль праз вушка і кальцо злучаецца з прамавугольнай калодкай. Уздоўж асновы калодкі ідуць проразі, унутраная яе частка абцягнутая муаравай стужкай чырвонага колеру з падоўжнай зялёнай палоскай з правага краю.
Медаль і калодка вырабляюцца з золата 585-й пробы на ААТ «Гомельскае ВА «Крышталь»[6], іх вага складае 19 грам[7].
Раней, паводле Указу Прэзідэнта ад 15 студзеня 1996 г. № 26, і да Указу ад 6 верасня 1999 г. № 516 пры вырабе медаля на ўнутраных тупых вуглах зоркі прадугледжвалася размяшчэнне ў радыяльных кірунках стралападобных ўставак з штучнага рубіну. Калодка была трапецыяпадобнай з пазалочанага срэбра.
Прадстаўленне да ўзнагароды і ўзнагароджанне
[правіць | правіць зыходнік]Падрабязна працэс прысваення звання і ўзнагароджання разгледжаны ў Законе Рэспублікі Беларусь ад 18 мая 2004 года № 288-З «Аб дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь».
Па закону, кожны калектыў работнікаў, а таксама дзяржаўныя органы ўсіх узроўняў і кіруючыя органы грамадскіх аб’яднанняў у Рэспубліцы Беларусь маюць права распачаць хадайніцтва аб прысваенні звання. На кожную асобу, што прадстаўляецца да ўзнагароджання, у калектыве работнікаў пасля папярэдняга абмеркавання кандыдатуры на сходзе складаецца ўзнагародны ліст, у якім выкладаюцца дадзеныя пра асобу кандыдата і яго заслугі. Дадзены ўзнагародны ліст спачатку падпісваецца кіраўніком арганізацыі, да якой належыць калектыў, а затым кіраўнікамі вышэйстаячых арганізацый.
Хадайніцтва аб узнагароджанні калектывы работнікаў накіроўваюць на ўзгадненне ў адпаведны мясцовы выканаўчы і распарадчы орган, затым адпаведна ў абласны або Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт.
Узгодненыя хадайніцтвы накіроўваюцца па падпарадкаванасці ў адпаведныя міністэрствы, іншыя рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання, кіруючыя органы грамадскіх аб’яднанняў, у якіх разглядаюцца калегіяльнымі органамі гэтых арганізацый.
Пасля разгляду хадайніцтва калегіяльнымі органамі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання альбо грамадскіх арганізацый хадайніцтва накіроўваецца ў Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Пасля атрымання заключэння ў Дзяржаўным сакратарыяце Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь прадстаўленне аб узнагароджанні уносіцца Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь праз Адміністрацыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Прысваенне звання «Герой Беларусі» ажыццяўляецца Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[1].
Уручэнне медалі Героя Беларусі ажыццяўляецца, як правіла, Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь альбо, па яго даручэнні, іншымі службовымі асобамі, спіс якіх усталяваны ў артыкуле 65 Закона[1]. Уручэнне праводзіцца ва ўрачыстай абстаноўцы не пазней, чым праз два месяцы з дня падпісання ўказа[1].
Узнагароджанні
[правіць | правіць зыходнік]Згодна з артыкулам 3 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 мая 2004 года № 288-З «Аб дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь», званне можа быць прысвоена не толькі грамадзянам рэспублікі, але і замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства[1]. На сённяшні дзень званне было прысвоена толькі грамадзянам Беларусі. Прысвоена гэтае званне можа быць і пасмяротна. У гэтым выпадку дзяржузнагарода і дакументы да яе перадаюцца спадкаемцам узнагароджанага, які пайшоў з жыцця, але насіць яго яны не маюць права[5].
Спіс Герояў Беларусі
[правіць | правіць зыходнік]№ п/п |
Фота | Прозвішча Імя Па-бацьку |
Прафесія альбо пасада на момант узнагароджвання |
Дата ўзнагароджвання |
Нумар Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь |
За што ўзнагароджаны | Даты жыцця |
---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Уладзімір Мікалаевіч Карват (пасмяротна) |
падпалкоўнік авіяцыі | 21 лістапада 1996 | 484[8] | Загінуў пры выкананні вучэбна-трэніровачнага палёту, адвёўшы падаючы самалёт ад населенага пункта[9] | 28.11.1958—23.05.1996 | |
2 | Павел Лук’янавіч Марыеў | генеральны дырэктар вытворчага аб’яднання «БелАЗ» | 29 чэрвеня 2001 | 360[10] | За працу на прадпрыемстве «БелАЗ» (Жодзіна)[9] | 16.06.1938 | |
3 | Аляксандр Іосіфавіч Дубко (пасмяротна) |
старшыня Гродзенскага аблвыканкама | 30 чэрвеня 2001 | 361[11] | За ўклад у развіццё сельскай гаспадаркі Гродзенскай вобласці[9] | 14.01.1938—04.02.2001 | |
4 | Міхаіл Аляксандравіч Карчміт | старшыня агракамбіната «Сноў» Нясвіжскага раёна | 30 чэрвеня 2001 | 362[12] | За ўклад у развіццё сельскай гаспадаркі Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці, а таксама за працу ў Камісіі па рэгіянальнай палітыцы Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[9] | 01.02.1949—22.05.2004 | |
5 | Віталь Ільіч Крамко | старшыня сельскагаспадарчага калектыўнага прадпрыемства «Кастрычнік» Гродзенскага раёна | 30 чэрвеня 2001 | 362[12] | За працу ў калгасе «Прагрэс» і СВК «Кастрычнік-Гродна» Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці[9] | 15.02.1941—03.04.2009 | |
6 | Міхаіл Сцяпанавіч Высоцкі | генеральны дырэктар Навукова-інжынернага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Белаўтатрактарабудаванне» Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі | 1 сакавіка 2006 | 135[13] | За ўклад у развіццё беларускага аўтамабілебудавання[9] | 10.02.1928—25.02.2013 | |
7 | Пётр Пятровіч Пракаповіч | кіраўнік Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь | 1 сакавіка 2006 | 135[13] | За працу ў банкаўскай сістэме Рэспублікі Беларусь[9] | 03.11.1942 | |
8 | Васіль Апанасавіч Равяка | кіраўнік сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Прагрэс — Верцялішкі» | 1 сакавіка 2006 | 135[13] | За працу ў СПК «Прагрэс — Верцялішкі» Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці[9] | 15.07.1948—01.07.2024 | |
9 | Міхаіл Андрэевіч Савіцкі | кіраўнік дзяржаўнай установы культуры «Творчыя акадэмічныя майстэрні жывапісу, графікі і скульптуры» | 1 сакавіка 2006 | 135[13] | За развіццё беларускага жывапісу[9] | 18.02.1922—08.11.2010 | |
10 | Мітрапаліт Філарэт (Кірыл Варфаламеевіч Вахрамееў) |
Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі | 1 сакавіка 2006 | 137[14] | За выключны асабісты ўклад у духоўнае адраджэнне беларускага народа[9] | 21.03.1935—12.01.2021 | |
11 | Дар’я Уладзіміраўна Домрачава | спартсмен-інструктар нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па біятлоне | 17 лютага 2014 | 66[15] | За высокае прафесійнае майстэрства і выключныя спартыўныя дасягненні | 03.08.1986 | |
12 | Андрэй Уладзіміравіч Нічыпорчык (пасмяротна) |
камандзір вучэбна-баявога авіяцыйнага звяна вучэбна-баявой авіяцыйнай эскадрыллі 116-й гвардзейскай штурмавой авіяцыйнай базы Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны Узброеных Сіл, маёр | 24 лістапада 2021 | 457[16] | За мужнасць і гераізм, праяўленыя пры выкананні воінскага абавязку | 17.10.1987—19.05.2021 | |
13 | Мікіта Барысавіч Куканенка (пасмяротна) |
лётчык вучэбна-баявога авіяцыйнага звяна вучэбна-баявой авіяцыйнай эскадрыллі 116-й гвардзейскай штурмавой авіяцыйнай базы Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны Узброеных Сіл, лейтэнант | 24 лістапада 2021 | 457[16] | За мужнасць і гераізм, праяўленыя пры выкананні воінскага абавязку | 18.09.1998—19.05.2021 | |
14 | Марына Вітальеўна Васілеўская | бортправадніца Белавія, першая ў гісторыі Беларусі жанчына-касманаўт | 9 красавіка 2024 | 142[17] | За мужнасць, праяўленую пры ажыццяўленні касмічнага палёту, значны асабісты ўклад у асваенне космасу | 14.09.1990 |
Прывілеі
[правіць | правіць зыходнік]Заканадаўства
[правіць | правіць зыходнік]- Закон Рэспублікі Беларусь ад 21 лютага 1995 года № 3599-XII «Аб статусе Герояў Беларусі, Герояў Савецкага Саюза, Герояў Сацыялістычнай Працы, поўных кавалераў ордэнаў Айчыны, Славы, Працоўнай Славы»[18].
- Закон Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 года № 239-З «Аб дзяржаўных сацыяльных ільготах, правах і гарантыях для асобных катэгорый грамадзян»[19].
- Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 11 снежня 2023 года № 865 «Аб пенсіях за асаблівыя заслугі перад Рэспублікай Беларусь»[20]
Правы Герояў Беларусі
[правіць | правіць зыходнік]- Бясплатнае забеспячэнне лекавымі сродкамі, якія выдаюцца па рэцэптах лекараў у межах пераліку асноўных лекавых сродкаў (Глава 2, артыкул 10);
- Бясплатны выраб і рамонт зубных пратэзаў у дзяржаўных арганізацыях аховы здароўя па месцы жыхарства і права на бясплатнае забеспячэнне іншымі тэхнічнымі сродкамі рэабілітацыі ў адпаведнасці з Дзяржаўным рэестрам тэхнічных сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі (Глава 2, артыкул 11). Дадзены рэестр зацверджаны Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 11 снежня 2007 г. № 1772[21];
- Атрыманне грашовай дапамогі на аздараўленне альбо, замест грашовай дапамогі, на пазачарговае бясплатнае санаторна-курортнае лячэнне або аздараўленне (Глава 2, артыкул 12). Грашовая дапамога, яе памеры і ўмовы яе атрымання рэгулююцца Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 студзеня 2008 № 146[22];
- Бясплатны праезд на ўсіх відах гарадскога пасажырскага транспарту (акрамя таксі) незалежна ад месца жыхарства, а для пражываючых у сельскай мясцовасці — таксама на аўтамабільным транспарце агульнага карыстання рэгулярных міжгародніх зносін у межах адміністрацыйнага раёна па месцы жыхарства (Глава 3, артыкул 13);
- Бясплатны праезд на чыгуначным, водным і аўтамабільным пасажырскім транспарце агульнага карыстання рэгулярных прыгарадных зносін (акрамя таксі) (Глава 3, артыкул 14);
- Бясплатны праезд (па талонах, якія выдаюцца адпаведнымі дзяржаўнымі органамі Рэспублікі Беларусь) адзін раз у год (туды і назад) на ўнутраных лініях воднага, паветранага, аўтамабільнага пасажырскага транспарту агульнага карыстання рэгулярных міжгародніх зносін або ў пасажырскіх цягніках ці вагонах фарміравання Беларускай чыгункі ва ўнутрырэспубліканскім паведамленні (Глава 3, артыкул 15);
- Вызваленне ад платы і (або) карыстанне жылым памяшканнем у межах 20 квадратных метраў агульнай плошчы займаемага жылога памяшкання (Глава 4, артыкул 16);
- Вызваленне ад платы за камунальныя паслугі (гарачае і халоднае водазабеспячэнне, каналізацыя, газ, электрычная і цеплавая энергія, вываз і абясшкоджванне цвёрдых бытавых адходаў, карыстанне ліфтамі) па ўстаноўленых заканадаўствам Рэспублікі Беларусь тарыфах у межах зацверджаных нормаў спажывання, а для пражываючых у дамах без цэнтральнага ацяплення — ад платы за паліва, якое набываецца ў межах нормаў, устаноўленых для продажу насельніцтву Беларусі (Глава 4, артыкул 16);
- Першачарговая аднаразовая бясплатная ўстаноўка кватэрнага тэлефона пры працягласці абаненцкай лініі не больш за 500 метраў (Глава 4, артыкул 17);
- Бясплатнае карыстанне кватэрным тэлефонам (акрамя міжгародніх і міжнародных размоў) (Глава 4, артыкул 18);
Нашэнне
[правіць | правіць зыходнік]Згодна з артыкулам 5 Закона № 288-З, медаль Героя Беларусі носіцца на левым баку грудзей над ордэнамі і медалямі. Медаль заўсёды носіцца цалкам, нашэнне толькі стужкі недапушчальнае: у такіх выпадках носіцца муляж медаля (з пазначэннем нумара і літарам «М» на адваротным баку). Згодна з артыкулам 69 таго ж Закона, пры наяўнасці ў асобы дзяржаўных узнагарод СССР, БССР, узнагароды СССР, БССР і замежных дзяржаў размяшчаюцца пасля медаля Героя Беларусі. Замест ордэнаў і медалёў Рэспублікі Беларусь узнагароджаныя могуць насіць сімвалы дзяржаўных узнагарод Рэспублікі Беларусь, узоры і парадак нашэння якіх устанаўліваюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь[23].
У культуры
[правіць | правіць зыходнік]Медаль Героя Беларусі была намаляваная на паштовай марцы, прысвечанай трохгоддзю смерці падпалкоўніка авіяцыі Уладзіміра Мікалаевіча Карвата. Па праекце архітэктара В. Валынца, на марцы наміналам 25 000 рублёў намаляваны медаль у левай частцы і фатаграфія падпалкоўніка Карвата на правай. Пад медалём белым колерам напісана: «Герой Беларусі, Уладзімір Мікалаевіч Карват, (28.11.1958-23.05.1996)». Марку было выдадзена 12 чэрвеня 1999 года накладам 90 000 марак[24].
28 жніўня 2008 года Белпошта выпусціла серыю марак пад назвай «Дзяржаўныя ўзнагароды Рэспублікі Беларусь» наміналам 1000 рублёў. На адной з іх на белым фоне намаляваны медаль «Герой Беларусі». Дызайнеры Іван Лукін і Алег Гайко. Памер 29,6 × 52 мм. Наклад 35000 марак[25].
У снежні 2009 года тэлевізійны канал СТБ выпусціў фільм «Героі Беларусі. Фільм сёмы». У фільме распавядаецца пра Герояў Беларусі, а таксама пра тэхналогіі і асаблівасці вытворчасці медалёў[26].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г д е Закон Республики Беларусь от 18 мая 2004 года № 288-З «О государственных наградах Республики Беларусь» (руск.). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 26 кастрычніка 2011. Праверана 26 лютага 2010.
- ↑ Закон Республики Беларусь от 13 апреля 1995 года № 3726-XII «О государственных наградах Республики Беларусь» (руск.). Bankzakonov.com. Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2012. Праверана 26 лютага 2010.
- ↑ Василий Рогов. Просто ли в Беларуси получить государственную награду?(недаступная спасылка). websmi.by. Архівавана з першакрыніцы 26 ліпеня 2014. Праверана 3 ліпеня 2013.
- ↑ Руслан Горбачев. Что нужно сделать, чтобы заслужить в Беларуси орден? (руск.)(недаступная спасылка). gazetaby.com. Архівавана з першакрыніцы 5 ліпеня 2013. Праверана 3 ліпеня 2013.
- ↑ а б В республике уже 14 Героев Беларуси. Какие права и гарантии дает это звание (руск.)
- ↑ Орден, который еще никому не вручался (руск.)
- ↑ Знак асаблівай узнагароды - медаль Героя Беларусі . Прэс-служба прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (8 снежня 2011).
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 21 ноября 1996 года № 484 . Bankzakonov.com. Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2012. Праверана 26 лютага 2010.
- ↑ а б в г д е ё ж з і Герои Беларуси (руск.). Детский правовой сайт Республики Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2012. Праверана 26 лютага 2010.
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 29 июня 2001 года № 360 . Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 9 верасня 2012. Праверана 26 лютага 2010.
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 30 июня 2001 года № 361 . Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 8 верасня 2012. Праверана 26 лютага 2010.
- ↑ а б Указ Президента Республики Беларусь от 30 июня 2001 года № 362 . Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 14 верасня 2012. Праверана 15 лютага 2010.
- ↑ а б в г Указ Президента Республики Беларусь от 1 марта 2006 года № 135 . Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 4 снежня 2012. Праверана 26 лютага 2010.
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 1 марта 2006 года № 137 . Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 13 верасня 2012. Праверана 26 лютага 2010.
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 17 лютага 2014 г. № 66 «Аб прысваенні Д.У.Домрачэвай звання «Герой Беларусі»» (недаступная спасылка). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь. Праверана 24 лістапада 2021.
- ↑ а б Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 24 лістапада 2021 г. № 457 «Аб узнагароджанні» (недаступная спасылка). Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (24 лістапада 2021). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2021. Праверана 24 лістапада 2021.
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 9 апреля 2024 года №142 "О присвоении М.В. Василевской звания "Герой Беларуси"
- ↑ Закон № 3599-XІІ
- ↑ Закон № 239-З
- ↑ Пастанова № 865
- ↑ Постановление Совета Министров Республики Беларусть от 11 декабря 2007 года № 1722 (руск.). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 9 верасня 2012. Праверана 26 лютага 2010.
- ↑ Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 31 января 2008 года № 146 "Об утверждении Положения о порядке выплаты денежной помощи на оздоровление отдельным категориям граждан" (руск.). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 11 верасня 2012. Праверана 26 лютага 2010.
- ↑ Закон Республики Беларусь от 14 июня 2007 г. № 239-З "О государственных социальных льготах, правах и гарантиях для отдельных категорий граждан" (руск.). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 15 верасня 2012. Праверана 26 лютага 2010.
- ↑ Белпочта. Первый Герой Беларуси подполковник В. Н. Карват (руск.)
- ↑ Белпочта. Государственные награды Республики Беларусь. Информационный листок № 19 (305) 25 августа 2008 г. (руск.)
- ↑ Телеканал СТВ. «Герои Беларуси. Фильм седьмой» Архівавана 17 верасня 2013. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Исаева И.К. Награды Республики Беларусь. — Мн.: Беларусь, 2007. — 120 с.
- Сымон Барыс Героі Беларусі // Беларускі гістарычны часопіс. — Мінск: Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Беларускае таварыства «Веды», 2008. — № 4. — С. 54—55.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Герой Беларусі
- Ордена и медали Республики Беларусь (руск.)(недаступная спасылка). Государственные награды Республики Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 4 лютага 2012. Праверана 26 лютага 2010.
- Герои Беларуси Минской области (руск.)(недаступная спасылка). Минский областной исполнительный комитет. Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2012. Праверана 26 лютага 2010.
- Митрополиту Филарету присвоено звание «Герой Беларуси» (руск.)(недаступная спасылка). Официальный портал Белорусской Православной Церкви. Архівавана з першакрыніцы 28 снежня 2011. Праверана 26 лютага 2010.
- Hero of the Republic of Belarus (англ.)(недаступная спасылка). ODM of Belarus. Архівавана з першакрыніцы 4 лютага 2012. Праверана 26 лютага 2010.
- Герои Беларуси — Досье БелТА
Гэты артыкул уваходзіць у лік добрых артыкулаў беларускамоўнага раздзела Вікіпедыі. |