Перайсці да зместу

Сукно

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Сукно́[1] — шарсцяная тканіна, паверхня якой пакрыта ворсам.

Вытворчасць сукна з шэрсці заснавана на здольнасці шарсцянога валакна з дапамогай чэпкіх лускавінак і зубчыкаў звальвацца з іншымі валокнамі. Каб атрымаць сукно, неабходна прамыць шэрсць (руно), аддзяліць бруд і тлусты пот; выдаліць дзядоўнікавыя гузы; церабіць на трапальнай машыне; прачасаць на апаратах; прасці на мюль-машынах; пражу снаваць на снавальным станку; ткаць на ткацкім станку; валяць у валяльнай машыне; прамыць, фарбаваць і варсаваць на варсільнай машыне; стрыгчы на стрыгальным станку; баставаць, гэта значыць прачысціць шчоткамі на баставальнай машыне; прасаваць і скласці для пакавання. Віды сукна: драп, бібер, драдэдам, сукно звычайнае і інш.

Зноскі

Пры напісанні артыкула выкарыстаны матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона (1890—1907).