Беларуска-германскія адносіны
Беларуска-германскія адносіны | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Звесткі ў артыкуле або некаторых яго раздзелах састарэлі |
Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Федэратыўнай Рэспублікай Германія былі афіцыйна адноўлены ў 1992 годзе, да гэтага адносіны ўсталёўваліся паміж Веймарскай рэспублікай і ССР Беларусі ў 1922 пасля пашырэння дзеяння Рапальскага дагавора на ўсе савецкія рэспублікі. У 1992 ў Мінску было адкрыта пасольства Германіі. Пасольства Рэспублікі Беларусь размяшчаецца ў Берліне; таксама адкрыта аддзяленне пасольства ў Боне.
Агульная характарыстыка краін
[правіць | правіць зыходнік]Беларусь | Германія | |
---|---|---|
Плошча, км² | 207 600 | 357 021 |
Насельніцтва, чал. | 9 675 800 | 81 757 600 |
Дзяржаўны лад | прэзідэнцкая рэспубліка | федэратыўная парламенцкая рэспубліка |
Аб’ём ВУП (ППЗ), $ млрд | 105,2 | 2 806 |
ВУП на душу насельніцтва (ППЗ), $ | 10 900 | 34 219 |
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Краіны таксама актыўна супрацоўнічаюць у культурнай сферы. У Мінску ў 1993 годзе было адкрыта аддзяленне Інстытута імя Гётэ[1], аднак у 2021 годзе яно было зачыненае на патрабаванне Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь[2].
У кастрычніку 2007 года ў Мінску пабываў прэм’ер-міністр нямецкай зямлі Брандэнбург Матыяс Платцэк, у лістападзе таго ж года — намеснік міністра замежных спраў Германіі Гернат Эрлер. У лютым 2008 года ў Берліне адбылася нефармальная сустрэча міністра замежных спраў Беларусі Сяргея Мартынава з прадстаўнікамі нямецкага МЗС.
Нямецкі ўрад станоўча ўспрыняў нежаданне беларускага кіраўніцтва прызнаць незалежнасць Паўднёвай Асеціі і Абхазіі пасля расійска-грузінскай вайны. 10—12 лютага 2009 года Сяргей Мартынаў ажыццявіў афіцыйны візіт у Германію, дзе сустрэўся з нямецкім міністрам замежных спраў Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам, прэм’ер-міністрам зямлі Брандэнбург Матыясам Платцэкам і кіраўніцтвам Усходняга камітэта нямецкай эканомікі. У выніку сустрэчы аднавіліся паездкі беларускіх дзяцей з раёнаў, пацярпелых ад наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС, на аздараўленне ў Германію[3].
З 2009 года паслом Рэспублікі Беларусь у Германіі з’яўляўся Андрэй Уладзіміравіч Гіра. З 2012 паслом Германіі ў Рэспубліцы Беларусь з’яўляўся Вальфрам Маас.
5 сакавіка 2012 года мела месца негатыўнае выказванне прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнка, у адрас міністра замежных спраў Германіі, адкрытага гамасексуала, Гіда Вестэрвэле. Міністр назваў Лукашэнка — дыктатарам, на што Лукашэнка адказаў: «Лепш быць дыктатарам, чым блакітным»[4].
Эканамічныя адносіны
[правіць | правіць зыходнік]За 2004—2008 сукупны аб’ём знешняга гандлю паміж краінамі вырас больш чым удвая да 3,6 млрд долараў ЗША, дзякуючы чаму Германія заняла другое месца сярод краін па-за СНД у структуры беларускага знешняга гандлю[5]. Аб’ём беларускага імпарту перавышаў у 2008 годзе аб’ём экспарту ў Германію больш чым утрая. У 2012 годзе двухбаковы тавараабарот дасягнуў рэкорднай адзнакі ў 4,5 млрд даляраў ЗША, у тым ліку беларускі экспарт склаў 1,7 млрд даляраў[5].
Аснову беларускага экспарту складае прадукцыя металургічнай і хімічнай прамысловасці, машынабудавання, тэкстыльнай, харчовай і лясной прамысловасці, а імпарту — прадукцыя машынабудавання і хімічнай прамысловасці.
Імпарт з ФРГ носіць ярка выражаны інвестыцыйны характар, Германія — партнёр нумар адзін для Беларусі па пастаўках высокатэхналагічнага абсталявання. Германскі капітал мае важкую ролю на беларускім рынку прамых інвестыцый: у нашай краіне зарэгістравана 361 прадпрыемства з удзелам германскага капіталу і 90 прадстаўніцтваў германскіх фірм. На тэрыторыі Германіі дзейнічаюць даччыныя структуры 7 беларускіх суб’ектаў гаспадарання[5].
Германія і Чарнобыльская трагедыя
[правіць | правіць зыходнік]Па некаторых ацэнак, у ФРГ дзейнічаюць больш за 400 чарнобыльскіх ініцыятыў, якія садзейнічаюць пераадоленню наступстваў Чарнобыльскай катастрофы ў Беларусі. Штогод з ФРГ паступае да 20 % агульнага аб’ёму замежнай бязвыплатнай дапамогі. За больш чым 20 гадоў сотні тысяч беларускіх дзяцей прайшлі курс аздараўлення ў Германіі.
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]У Беларусі і Германіі налічваецца 19 пар пародненых гарадоў, у тым ліку Мінск — Бон, Віцебск — Франкфурт-на-Одэры, Віцебск — Нінбург, Магілёў — Айзенах, Полацк — Фрыдрыхсхафэн, Светлагорск — Хельмштэт, Нясвіж — Лайхінген.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Двухбаковыя адносіны на сайце Федэральнага міністэрства замежных спраў ФРГ (англ.) (недаступная спасылка) Архівавана 11 лістапада 2010.
- ↑ Актуальнае: прыпыненне дзейнасці . Інстытут імя Гётэ.
- ↑ Аляксандр Ціхаміраў. Беларусь можа ўвайсці ў Еўропу праз нямецкія вароты // Пагоня. — 2009. Архівавана з першакрыніцы 22 ліпеня 2011.
- ↑ Лукашенко: "Лучше быть диктатором, чем голубым" (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY. Архівавана з першакрыніцы 31 сакавіка 2019.
- ↑ а б в Белорусско-германские отношения - Министерство иностранных дел Республики Беларусь (руск.) Архівавана 17 ліпеня 2019.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Пасольства РБ у ФРГ Архівавана 11 сакавіка 2012.
- Пасольства ФРГ у РБ Архівавана 14 чэрвеня 2009.
- Двухбаковыя адносіны на сайце Міністэрства замежных спраў РБ(недаступная спасылка)
- Двухбаковыя адносіны на сайце Федэральнага міністэрства замежных спраў ФРГ (англ.)