Беларуская сельскагаспадарчая бібліятэка імя Івана Сцяпанавіча Лупіновіча
Беларуская сельскагаспадарчая бібліятэка (БелСГБ) | |
---|---|
| |
Краіна | |
Адрас |
Беларусь, Мінск, вул. Казінца, 86, корп. 2 220108 |
Заснавана | 10 лютага 1960 |
Доступ і карыстанне | |
Абслугоўванне |
|
Колькасць чытачоў | 16 тысяч |
Іншая інфармацыя | |
Дырэктар | Юрчанка Валянціна Васільеўна |
Вэб-сайт | belal.by |
Беларуская сельскагаспадарчая бібліятэка імя Івана Сцяпанавіча Лупіновіча Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (БелСГБ) — нацыянальны інфармацыйны цэнтр па сельскай і лясной гаспадарцы, харчаванню, харчовай прамысловасці, прыродных рэсурсах.
Заснавана ў 1960. У 1970 бібліятэцы было прысвоена імя вучонага-глебазнаўцы і аграхіміка акадэміка І. С. Лупіновіча.
Бібліятэка сабрала самую прадстаўленчую ў Беларусі калекцыю літаратуры па сельскай і лясной гаспадарцы, харчаванні, харчовай прамысловасці, прыродных рэсурсах, ахове навакольнага асяроддзя. Цяпер у сховішчах бібліятэкі знаходзіцца звыш 0,5 млн. дакументаў: манаграфій і зборнікаў, аўтарэфератаў і дысертацый, перыядычных выданняў, інфармацыйных матэрыялаў на рускай, беларускай, англійскай і іншых мовах.
З 1993 бібліятэка з'яўляецца нацыянальным інфармацыйным цэнтрам міжнароднай інфармацыйнай сістэмы Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН (ФАО).