Перайсці да зместу

Экспарт ваеннай прадукцыі Беларусі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Экспарт узбраенняў за 2004—2018 гады паводле Дзяржваенпрамкама. У графіку пазначаны толькі тыя гады, па якім была апублікаваная інфармацыя.
Экспарт узбраенняў па асобных гадах і часовых адрэзках паводле SIPRI.

Экспарт ваеннай прадукцыі Беларусі — складовая частка мерапрыемстваў ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь з іншымі дзяржавамі, якая мае на ўвазе продаж зброі, ваеннай тэхнікі, абмундзіравання, абсталявання, камплектуючых і тэхналогій двайнога прызначэння. Вось ужо шмат гадоў краіна ўваходзіць у дваццатку найбуйнейшых сусветных экспарцёраў узбраенняў. Штогод пастаўкі тавараў ваеннага прызначэння прыносяць ёй даходы ў памеры ад некалькіх дзесяткаў мільёнаў да больш чым мільярда долараў ЗША.

У прававым полі Беларусі ваенная прадукцыя, у якой вылучаюць 21 катэгорыю, адносіцца да групы спецыфічных тавараў. Яе продаж за мяжу рэгулюецца законам «Аб экспартным кантролі» ад 6 студзеня 1998, пастановай Савета Міністраў №133 ад 4 лютага 2003, прэзідэнцкім указам №94 ад 11 сакавіка таго ж года, а таксама палажэннем Міжведамаснай камісіі па ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве і экспартным кантролі пры СБ РБ. Непасрэдна гандаль узбраеннямі ажыццяўляе Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт (Дзяржваенпрамкам)[1].

З набыццём незалежнасці Беларусі дасталася вялікая спадчына ад Савецкага Саюзу, а менавіта 240-тысячная БВА[2]. Запасы ваеннай тэхнікі складалі 3457 танкаў, 3824 браняваных машын, 1562 адзінкі артылерыі (больш за 100 мм) і 79 верталётаў[3]. Самастойна маладая рэспубліка была не ў сілах утрымліваць такі кантынгент, таму ў 1992 годзе Беларусь далучылася да шэрагу пагадненняў (Лісабонскі пратакол, Дагавор аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі, Выніковы акт перамоваў аб колькасці асабістага складу звычайных узброеных сіл у Еўропе, Дагавор аб звычайных узброеных сілах у Еўропе), якія абавязвалі яе скараціць свае ўзброеныя сілы і запасы ўзбраенняў. Умовы дагавораў былі рэалізаваны ў ходзе палітыкі дэмілітарызацыі 1992—1996 гадоў.

Неабходнасць пазбавіцца ад часткі ўзбраенняў падштурхнула беларускае кіраўніцтва да распродажу[4]. Ужо з пачатку 90-х краіна пачынае фігураваць у рэестры ААН па гандлі звычайнымі ўзбраеннямі[5]. Урад засяродзіўся на лакальных пастаўках з пакінутых запасаў невялікіх партый ваеннай тэхнікі ў КНДР, Балгарыі, Венгрыі, Перу і Афрыку. У 2000-я гады арэал экспарту пашырыўся за кошт продажаў у такія краіны як Кітай, Інданезія, Венесуэла, Азербайджан і Казахстан[6].

Першыя дзесяць—пятнаццаць гадоў рэспубліка экспартавала пераважна лішкі савецкага арсенала, але паступова перайшла да паставак мадэрнізаваных і цалкам уласных распрацовак. Гэтаму паспрыяў той факт, што крызіс 1990-х Беларусь прайшла з меншымі стратамі і больш значнымі дасягненнямі, чым большасць дзяржаў СНД, захаваўшы касцяк ВПК і ўсе створаныя перш канструктарскія бюро і навукова-даследчыя інстытуты[6]. Попыт займелі высокатэхналагічная зброя і тэхналогіі. Перш за ўсё, гэта сродкі радыёлакацыі і радыёэлектроннай барацьбы[7]. У той жа час важкую долю ў беларускім экспарце атрымалі аўтаматызаваныя сістэмы кіравання рознымі відамі зброі і войскаў, сродкі СПА, камплектуючыя да ваеннай тэхнікі і боепрыпасы[8][9].

Да канца 2010-х гадоў сярод ключавых пакупнікоў Беларусі лічыліся Казахстан, Кітай, Лаос, Інданезія, Бангладэш, Індыя, ААЭ і Уганда[10]. Буйныя партыі ажыццяўляліся ў Балгарыю, Азербайджан, Судан, М’янму, Сербію, Славакію, Анголу, Нігерыю і В’етнам[11][12]. Аднак асноўным пакупніком стала Расія[13].

Адзін з галоўных фактараў поспеху Беларусі на рынку ўзбраенняў — была адсутнасць прад’яўлення палітычных умоў заказчыкам, што з’яўлялася безумоўным перавагай перад расійскімі і амерыканскімі канкурэнтамі[7].

Рэйтынгі і даходы

[правіць | правіць зыходнік]

Па падліках даследчай службы кангрэса ЗША, толькі за 1998—2001 гг. рэспубліка прадала зброі на 1 млрд долараў і заняла тады па гэтым паказчыку 11-е месца ў свеце[5]. У 1996 годзе Беларусь і зусім знаходзілася на 10-м месцы[7].

Паводле даных Дзяржваенпрамкама, з 2004 па 2018 г. паказчыкі знешніх продажаў павялічыліся ў 7 разоў (з 143,8 млн. долараў ЗША да 1 млрд. 49 млн.). На той момант больш за 70% прадукцыі беларускай абаронкі сыходзіла на знешні рынак[14].

Паводле звестак Стакгольмскага міжнароднага інстытута даследавання праблем міру (SIPRI), за 2004—2011 гады Беларусь штогод экспартавала ўзбраенняў на суму больш за 550 млн долараў, за 2012—2020 гады — на 625 млн долараў[7]. Па выніках 2016—2020 гадоў, паводле гэтай жа крыніцы, краіна заняла 19 месца ў спісе сусветных экспарцёраў зброі з аб’ёмам паставак 0,3% ад сусветнага. У параўнанні з узроўнем 2011—2015 гадоў, калі Беларусь займала 18-ю пазіцыю ў рэйтынгу, ён знізіўся на 34 %[15]. У 2016 годзе экспарт прадукцыі ваеннага прызначэння ажыццяўляўся ў 60 краін, у 2017 — у 69 краін, а ў 2018 годзе — у 76 краін свету, што складае 110% у адносінах да 2017 года[16].

У пачатку 2020-х гадоў становішча дзяржавы на рынку ўзбраенняў некалькі пахіснулася, што было звязана з санкцыямі заходніх дзяржаў  (руск.) і пандэміяй COVID-19. У 2020 годзе, згодна з Дзяржваенпрамкам, пастаўкі ваеннай прадукцыі зроблены ў 55 дзяржаў[17]. У 2021 годзе Беларусь змагла павялічыць экспарт на 128,5%[18], ажыццявіўшы продажы ў 65 краін свету[17]. У рэйтынгу SIPRI за 2020-ы рэспубліка заняла 23-ю пазіцыю, тады як у наступным годзе змагла падняцца да 17-й[19].

Паводле рэйтынгу SIPRI за 2019—2023 гады, дзяржава апынулася на 23 пазіцыі. Доля Беларусі на сусветным рынку зброі за гэты перыяд скарацілася з 0,4% да 0,2%. У аб’ёмах паставак яна страціла 34%. Найбуйнейшымі пакупнікамі беларускай зброі эксперты SIPRI назвалі В’етнам (30% ), Сербію (22%) і Уганду (17%)[20]. У 2023 годзе, паводле афіцыйнай інфармацыі, дзяржава прадала ваеннай прадукцыі больш чым на 1 млрд долараў, тым самым павялічыўшы за 5 гадоў паказчыкі ў два разы. Дзяржваенпрамком заявіў, што ўзаемадзейнічае з 52 краінамі, уключаючы 32 на заканадаўчым узроўні. Сярод іх — Аўстралія, Філіпіны, Інданезія, Малайзія[21].

«Гарачыя кропкі»

[правіць | правіць зыходнік]

Практычна адразу з пачаткам беларускага экспарту ўзбраенні пачалі трапляць у зоны баявых дзеянняў. Сярод самых вядомых і буйных выпадкаў можна вылучыць:

За 1993—2021 гг. ваенная тэхніка і ўзбраенні з Беларусі таксама заўважаны ў ходзе канфліктаў у Алжыры, Рэспубліцы Конга, ДРК, Анголе, Эфіопіі, Кот-д’Івуары, Карабахе, Нігерыі, Таджыкістане, Непале, Сьера-Леонэ і Емене.

Ценявыя здзелкі

[правіць | правіць зыходнік]

ЗША неаднаразова абвінавачвалі ўрад Рэспублікі Беларусь у пастаўках узбраенняў краінам, якія яны падазравалі ў супрацоўніцтве з тэрарыстамі[22]. Часам сярод атрымальнікаў аказваюцца розныя групоўкі, у тым ліку Рэвалюцыйныя ўзброеныя сілы Калумбіі[22][27], Хезбала[28] і палесцінскія рухі[23]. Фіксаваліся парушэнні краінай зброевага эмбарга ААН, напрыклад, на пастаўкі ўзбраенняў у Судан[29]. Адным з галоўных падазраваных, якія маюць дачыненне да ценявых здзелак, называецца былы кіраўнік Савета Бяспекі Віктар Шэйман[22].

У сферы ваенных паслуг і гандлю зброяй Рэспубліка Беларусь часам дзейнічае ў кааперацыі з іншымі дзяржавамі. Так, напрыклад, па афрыканскаму кірунку краіна супрацоўнічае з Францыяй. Цікавасць французскага боку заключаецца ў падтрыманні лаяльных рэжымаў і парадку ў былых калоніях (гл. неакаланіялізм), а беларускага — заробку з ваенных паслуг і стрымліванні ўзмацнення жорсткасці санкцый ЕС. Беларусь дзейнічае там, дзе для Францыі альбо патрэбна дадатковая дапамога, альбо неабходна прыкрыццё ценявой работы французаў работай беларусаў, каб не нанесці ўрон іміджу першых. Меркавана апошняе адбывалася падчас грамадзянскай вайны ў Кот-д’Івуары 2002—2007 гадоў[30]. Заходнія дзяржавы таксама саслаблялі эканамічны ціск у дачыненні да рэспублікі ў ходзе лівійскіх падзей 2014—2020 гадоў. Так, напрыклад, за пастаўкі зброі арміі Хафтара былі зняты санкцыі з кампаніі «Белтэхэкспарт» і яе тагачаснага дырэктара Аляксандра Пефціева[31].

Падобная схема работы наладжана і з Расіяй, якая выкарыстоўвае краіну ў якасці пасярэдніка па прадастаўленні ваенных паслуг і тавараў у асобных «гарачых кропках»[32]. Меў месца удзел Беларусі ў зброевай кантрабандзе разам з Балгарыяй, ААЭ і ЗША для сірыйскіх паўстанцаў[33] (гл. Timber Sycamore).

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка, у адказ на адно з абвінавачванняў у незаконных пастаўках зброі, заявіў, што краіна легальна прадае ўзбраенне, але яе пакупнікі затым перапрадаюць яго[22]. Так, напрыклад, у студзені 2022 года з апублікаванага дакладу ААН аб парушэннях міжнароднага эмбарга ў дачыненні Емена за перыяд 2020—2021 гг. стала вядома, што ВМС ЗША перахапілі груз з аптычнымі прыцэламі беларускай вытворчасці. Дадзеная прадукцыя была афіцыйна прададзена Мінскам Узброеным Сілам Ірана, якія затым паспрабавалі перадаць куплю дружалюбнаму сабе руху «Ансар Алах»[34].

У 1993—2021 гг. Рэспубліка Беларусь прадавала танкі Т-55, Т-72 і Т-80, бронетранспарцёры БТР-70 (у тым ліку БТР-70МБ1 і Кобра-К) і БТР-80, баявыя машыны пяхоты БМП-1 і БМП-2, браняваныя аўтамабілі БРДМ-2 і «Кайман», артсістэмы 9К55 «Град-1», БМ-21 «Град», В-200 «Паланэз», 9К57 «Ураган», САУ 2С1 «Гваздзік» і 2С7 «Піён», мінамёты 2С12 «Сані», гаўбіцы Д-30, комплексы СПА С-125 (у тым ліку «Пячора-2М»), «Бук», «Тор», «Куб» (у тым ліку «Квадрат-М»), 2К22 «Тунгуска», Т38 «Стылет», ЗСУ-23-4 «Шылка», верталёты Мі-8, Мі-24/35, самалёты Су-17/22, Су-24, Су-25, МіГ-23 і МіГ-29. Сярод іншага лічыліся радыёкомплексы «Раса-РБ», «Усход» і «Навальніца», СТРК «Шэршань», «Скіф», «Фагот», «Метыс», ПЗРК «Страла» і рознае стралковая зброя (у тым ліку аўтаматы VSK-100).

У прыведзеных ніжэй табліцах выкарыстаны даныя Стакгольмскага інстытута даследаванняў праблем міру (SIPRI), рэестра ААН па гандлі звычайнымі ўзбраеннямі, інфармацыйнай платформы «Бусел», розных навінавых і інфармацыйных рэсурсаў. У спісах не пазначаны пастаўкі ў Туркменістан РСЗА БМ-21А «БелГрад»[35], паколькі ні ў адной крыніцы не паказаны год ці прыкладны час гэтых продажаў. Сюды ж не ўнесены паток танковозов і грузавікоў Мінскага завода колавых цягачоў (МЗКЦ) для Расіі і Украіны[7].

Тут могуць быць не ўключаны і іншыя продажы.

Год Краіна Прадукцыя Заўвагі
1993  Ангола 21 адз. БМП-1 прададзена праз балгарскую кампанію[36]
1994  Таджыкістан невядомая колькасць баявых машын пяхоты і аўтаматаў [37]
1995  Сьера-Леонэ 2 адз. Мі-24 прададзена пры пасярэдніцтве Вялікабрытаніі[36]
1996  Перу
 Венгрыя
 Судан
  • 150 адз. Т-72 и 8 ад. МіГ-29
  • 100 адз. Т-72
  • 9 адз. Т-55 і 6 ад. Мі-24В
[5][38]
1997  Папуа — Новая Гвінея
 Сьера-Леонэ
 Рэспубліка Конга
 Алжыр
  • 2 адз. Мі-24П
  • 2 адз. Мі-24Б
  • 6 адз. БМ-21
  • 2 адз. Су-24МПК
[38]
1998  Ангола
 Эфіопія
 ДР Конга
 Уганда
  • 28 адз. БМП-2
  • 40 адз. Т-55, 2 адз. Мі-24П, 2 адз. Мі-24В
  • 2 адз. БМ-21
  • 4 адз. Мі-24В
[38]
1999  Алжыр
 Ангола
 Марока
  • 16 адз. МіГ-29
  • 62 адз. Т-55М, 22 адз. Т-72М, 62 адз. БМП-2, 24 адз. БМ-21, 12 адз. 2С7 «Піён», 12 адз. Д-30, 14 адз. МіГ-23 МЛД, МіГ-23УБ, Су-22M, Су-22УК
  • 30 адз. Т-72Б
[38]
другая палова 1990-х  Перу
 Ірак
  • каля дзясятка адз. ЗРГК «Тунгуска» і ЗРК «Тор», 10 адз. ПЗРК «Страла-2»
  • невядома
[5][37][39]
Год Краіна Прадукцыя Заўвагі
2000  Уганда
 Алжыр
 Ангола
 Марока
 Емен
 Іран
 Эфіопія
  • 10 адз. Т-55М
  • 6 адз. МіГ-29УБ і 5 адз. МіГ-29
  • 1 адз. Су-24МК
  • 58 адз. Т-72Б (С) і 12 адз. Т-72БК (СК)
  • 27 адз. Т-72Б
  • 12 адз. Т-72М1
  • 2 адз. Мі-24П
[38]
2001  Судан
 Алжыр
 Іран
 ААЭ
  • 20 адз. Т-55М
  • 2 адз. МіГ-29
  • 14 адз. Т-72М1
  • 1 адз. БТР-80
[38]
2002  Судан
 Алжыр
 Іран
 Кот-д’Івуар
  • 8 адз. Д-30 и 6 адз. 9К55 «Град-1»
  • 2 адз. МіГ-29
  • 15 адз. Т-72М1
  • 2 адз. Мі-24В, 10 адз. 2С12 «Сані», 12 адз. БМП-1
[38]
2003  Судан
 Кот-д’Івуар
 Непал
  • 9 адз. БМП-2, 39 адз. БРДМ-2, 16 адз. Д-30, 10 адз. 2С1 «Гваздзіка», 4 адз. «Град-1», 2 адз. БМ-21
  • 2 адз. Су-25УБ, 6 адз. БМ-21, 6 адз. БТР-80, 13 адз. БРДМ-2, 1 адз. БМП-1
  • 2 адз. Мі-8МТ
у Непал прададзена пры пасярэдніцтве Вялікабрытаніі[36][38]
2004  Судан
 Кот-д’Івуар
  • 21 адз. БРДМ-2, адз. 7 БТР-80, 10 адз. БТР-70, 1 адз. БМП-1
  • 2 адз. Су-25
[38]
2005  Азербайджан
 Джыбуці
  • 19 адз. Т-72
  • 2 адз. Мі-24
[38]
2006  Азербайджан 41 адз. Т-72 [38]
2007  Судан
 Эрытрэя
 Арменія
  • 2 адз. Кобра К2К
  • 9 адз. 9К57 «Ураган»
  • 10 адз. Д-30
[38]
2008  Судан
 Азербайджан
 Сірыя
  • 11 адз. Су-25
  • 3 адз. 2С7 «Піён»
  • 23 адз. МіГ-23
[38]
2009  Судан
 Уганда
 Азербайджан
  • 3 адз. Су-25
  • 23 адз. Т-55
  • 5 адз. Су-25 і 9 адз. 2С7 «Піён»
[38]
першая палова 2000-х  Палесціна невядомая колькасць 2С12 «Сані» [23]
2002—2012  Азербайджан 112 адз. Т-72, 60 адз. БТР-70, 90 адз. Д-30, 5 адз. Су-25 без уліку 19 і 41 адз. Т-72 за 2005 і 2006, 30 адз. Д-30 за 2010, 5 і 1 адз. Су-25 за 2009 і 2010[7][40]
2005—2007  Эрытрэя 70 адз. ЗРК «Пячора» и 2 адз. ЗРК «Нява» [36]
2006—2010  Венесуэла невызначаная колькасць ЗРК «Пячора-2М» и «Тор» [41]
Год Краіна Прадукцыя Заўвагі
2010  Судан
 Уганда
 Азербайджан
 Нігерыя
  • 1 адз. Су-25
  • 1 адз. Мі-24
  • 66 адз. Т-80БВ
  • 1 адз. Су-25, 30 адз. Д-30, некаторы лік СТРК «Скіф»
  • 2 адз. Мі-24
[38][42]
2011 Лівія Лівія няма звесткак [43]
2012 няма звесткак няма звесткак
2013  Судан невядомая колькасць Су-25 і Су-24 [44]
2014  Азербайджан 2 адз. Т38 «Стылет» [45]
2015  Нігерыя
 Славакія
  • невядомае колькасць СТРК «Шэршань»
  • 250 адз. СТРК «Фагот», 1050 адз. вінтовак і карабінаў
[33][46]
2016  М’янма
 Ангола
 Славакія
 Іран
  • невядомая колькасць «Квадрат-М»
  • 1 адз. МЗКТ-742960+820400
  • 18 адз. БТР-70, 13 адз. БМП-1, 3 адз. БМП-2К, 1 адз. БМП-2 і 751 адз. вінтовак
  • стралковая зброя і радары «Усход»
[25][47]
2017  Славакія
 Азербайджан
  • 13 адз. БТР-70 і 51 адз. вінтовак
  • 26 адз. 2С5 «Гіяцынт-Б»
[25][48]
2018  Азербайджан
 Кот-д’Івуар
 Судан
 Балгарыя
 Казахстан
  • каля 10 адз. В-200 «Паланэз», некаторая колькасць «Навальніца-С» и «Навальніца-6»
  • 8 адз. БРДМ «Кайман»
  • невядомая колькасць БТР-70МБ1
  • 200 адз. СТРК 9П151 «Метыс» і 30 адз. 9П135, гладкаствольная зброя калібра 20 мм і іншыя зброю калібра больш 12,7 мм
  • невядомая колькасць РЛК «Раса-РБ»
[25][49][50][51]
2019 Афганістан
 Іарданія
 Сербія
  • 2 адз. Мі-35
  • 2-3 адз. ЗСУ-23-4 «Шылка»
  • 4 адз. МіГ-29
пастаўкі ў Афганістан ажыццёўлены пры пасярэдніцтве Індыі; Сербіі МіГ-29 перададзены на бязвыплатнай аснове[25]
2010-я  Сірыя неназваныя комплексы СПА, стралковая і артылерыйская зброя [25]
канец 2010-х і пачатак 2020-х  Кот-д’Івуар
 Судан
 Сірыя
 ААЭ
  • 4 адз. БТР-70МБ1
  • невядомая колькасць БРДМ «Кайман»
  • невядомая колькасць комплексаў «Навальніца-С»
  • невядомая колькасць комплексаў «Навальніца-С» і «Навальніца-6»
[52][53][54][55][56][57]
Год Краіна Прадукцыя Заўвагі
2020  Лівія невядомая колькасць Мі-24 і МіГ-29 [58]
2021  Пакістан
 Інданезія
  • 406 адз. VSK-100
  • невядомае колькасць VSK-100-223
[59][60]

Іншая прадукцыя

[правіць | правіць зыходнік]

Ва Украіну былі наладжаны пастаўкі рухавікоў і рамонтных камплектаў для бранятэхнікі, акумулятарных батарэй для танкаў і БМП, шасі ад МЗКЦ для ўкраінскіх артылерыйскіх і ракетных сістэм[7]. Адначасова беларускія прадпрыемствы прадавалі камплектуючыя і элементы ўзбраенняў для 255 прадпрыемстваў абаронна-прамысловага комплексу Расіі. Доля паставак ваеннай прадукцыі з Беларусі ў РФ на 2017 год склала каля 15%[61]. Так, у 2008 годзе Расіяй набыты 15 ракет «паветра-паветра« Р27-Р для Су-27 і МіГ-29[38]. У той жа час на мяжы 2000-х і 2010-х арганізаваны пастаўкі боепрыпасаў у Кот-д’Івуар[62].

У 2016—2019 гг. зафіксаваны пастаўкі ў Балгарыю (у 2018 — пускавыя ўстаноўкі і прылады да іх; боепрыпасы і выбуховыя прылады і спецыяльна распрацаваныя для іх кампаненты на суму 3,153 млн еўра; бомбы, тарпеды, ракеты, іншыя выбуховыя прылады і зарады, а таксама абсталяванне і аксесуары да іх і спецыяльна распрацаваныя для іх кампаненты на суму 7,863 млн еўраў), Анголу (у лютым 2019 — 12 беспілотнікаў-мішэняў «Беркут-БМ», пускавая прылада катапультнага тыпу і наземны пункт кіравання на базе грузавога аўтамабіля «Урал»), Іран (у 2016 годзе — прыцэлы ПГА-7В3, раней ракеты 5В55КД да комплексу СПА С-300), Сірыю (боепрыпасы да стралковай і артылерыйскай зброі; у жніўні 2019 г. на сірыйскіх МіГ-29 усталяваныя Беларускія бартавыя комплексы абароны «Талісман»), Славакію (у 2016 — 1 ракету паветра-паветра Р-27ЕР і 1 ракету Р-27ЕТ, у 2018 — 2000 152-мм снарадаў ВОФ546 і 3000 152-мм снарадаў ВОФ27), Сербію (ракеты Р-77)[25].

Зноскі

  1. Министерство иностранных дел Республики Беларусь. О политике экспортного контроля, экспорта вооружений и военной техники в 2003—2004 годах. // Национальный отчёт Республики Беларусь. — 2004. — с. 3—11.
  2. ВООРУЖЕННЫЕ СИЛЫ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ НА СОВРЕМЕННОМ ЭТАПЕ РАЗВИТИЯ — Во славу Родины (руск.)(недаступная спасылка). vsr.mil.by. Архівавана з першакрыніцы 15 студзеня 2018. Праверана 4 лютага 2022.
  3. Национальная безопасность. Вооруженные Силы. Часть 1. // СБ. Беларусь сегодня, 20 марта 2020
  4. Валер Карбалевіч. Якія наступствы могуць мець скандалы з пастаўкамі зброі? // Радыё Свабода, 1 сакавіка 2011
  5. а б в г Торговля оружием и будущее Белоруссии
  6. а б Сильванович О. В. Международное военно-техническое сотрудничество Беларуси: современное состояние и перспективы // Журнал международного права и международных отношений : журнал. — Международное общественное объединение по научно-исследовательским и информационно-образовательным программам "Развитие", 2019. — № 1-2.
  7. а б в г д е ё SIPRI: Кризисы стимулируют торговлю оружием в мире
  8. Беларусь вошла в список крупнейших мировых экспортеров оружия Архівавана 9 лютага 2020. // TUT.BY, 21 февраля 2017
  9. «Полонезы» для Баку, «Кайманы» для Африки. Что производит и с кем торгует оборонка Беларуси(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 сакавіка 2021. Праверана 4 лютага 2022.
  10. Оружие не берут. Из-за чего Лукашенко согласился на интеграцию с Россией Архівавана 4 лютага 2022.
  11. Беларусь вошла в топ-20 мировых экспортеров оружия(недаступная спасылка) // Комсомольская правда, 1 февраля 2018
  12. Беларусь оказалась в топ-20 в списке крупнейших экспортеров оружия(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 красавіка 2021. Праверана 4 лютага 2022.
  13. Белорусский экспорт вооружений растет: главный покупатель — Россия Архівавана 25 верасня 2021. (14 марта 2019)
  14. СОТРУДНИЧЕСТВО Архівавана 19 снежня 2021.
  15. SIPRI: Беларусь на 19 месте по продажам оружия в мире Архівавана 26 верасня 2021. // Thinktanks.by, 16 марта 2021.
  16. Беларусь в 2018 году продала оружия более чем на миллиард долларов // Sputnik, 7 февраля 2019
  17. а б Госвоенпром в 2021 году поставил продукцию в 65 стран мира // БЕЛТА, 13 февраля 2022
  18. Подведены итоги деятельности Госкомвоенпрома в 2021 году и определены задачи развития ОПК Беларуси на 2022 год
  19. [1]
  20. Доклад SIPRI: Беларусь сокращает экспорт и наращивает импорт оружия(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 сакавіка 2024. Праверана 15 сакавіка 2024.
  21. Беларусь прадае зброі на 1 мільярд даляраў у год
  22. а б в г д е Оружейный бизнес Беларуси – легальный и "теневой"
  23. а б в «International Herald Tribune»: Остановить белорусскую торговлю оружием(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 сакавіка 2019. Праверана 4 лютага 2022.
  24. Libya needs international maritime force to help stop illicit oil, weapons — UN experts
  25. а б в г д е ё В какие страны Беларусь поставляет оружие?
  26. Lukashenka supplies weapons to Assad. Charter 97.
  27. El Pais: Венесуэла с помощью Лукашенко и его приближенных поставляла белорусское оружие колумбийским боевикам
  28. Беларусь вновь обвинили в незаконных поставках оружия(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 мая 2021. Праверана 26 верасня 2021.
  29. WikiLeaks: Беларусь продавала оружие в Судан в обход санкций ООН
  30. см. След белорусского оружия в Кот-д'Ивуар Архівавана 31 снежня 2019. и 15 лет без ответа: кто виновен в бомбардировке французских военных в Кот-д’Ивуар
  31. Евгений Сатановский. Африканский экспресс Архівавана 4 мая 2021. // Военно-промышленный курьер : газета. — 25 сентября 2018.
  32. Александр Зингман, Африка и оружие из Беларуси - как они связаны(недаступная спасылка) // Deutsche Welle, 1 апреля 2021
  33. а б Оружейный барон. Как Беларусь поставляет в Сирию оружие
  34. Игорь Субботин. ООН НАШЛА ОБЪЯСНЕНИЕ БЕЛОРУССКОМУ ОРУЖИЮ В ЙЕМЕНЕ // Новая газета : газета. — 9 января 2022.
  35. БМ-21А "БелГрад"(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 студзеня 2022. Праверана 4 лютага 2022.
  36. а б в г Белорусские поставки оружия в третьи страны - любопытные факты и цифры
  37. а б Американцы боятся белорусских танков. Белоруссия американских санкций не боится
  38. а б в г д е ё ж з і к л м н о п Завоюет ли Беларусь позиции на глобальных рынках оружия?
  39. Поставляют ли Украина и Беларусь оружие Ираку Архівавана 8 сакавіка 2021.
  40. Александр Шпаковский. Белорусский ВПК – для Вооруженных Сил Азербайджана // Каспийский институт стратегических исследований : официальный сайт. — 20 июля 2022.
  41. Беларусь — Венесуэла: тайны политического альянса
  42. ВС Азербайджана усилили возможности по борьбе с танками // vpk.name
  43. NEWSru.com :: SIPRI: Белоруссия снабдила Каддафи оружием для уничтожения революционеров
  44. Алексей Золотницкий (2013-08-22). "Оружейный бизнес Беларуси. Тонкая красная линия". БелаПАН. Праверана 2015-12-05.(недаступная спасылка)
  45. Беларусь продала Азербайджану две батареи «Стилетов» – ВИДЕО
  46. Белорусский ПТРК на вооружении армии Нигерии
  47. В Мьянме показали модернизированные в Беларуси системы противовоздушной обороны «Квадрат-М»
  48. “Полонезы” для друга Алиева: сколько оружия Беларусь продала Азербайджану
  49. Беларусь продала Азербайджану «оружие победы» Архівавана 4 лютага 2022.
  50. Прохождение «Кайманов» (с 01:01:00 и с 01:13:00)
  51. В Йемене замечены белорусские БТР-70МБ1 — militaryreview (31 октября 2018)
  52. Белорусский БТР-70МБ1. Модернизация БТР-70 ч.2 Архівавана 29 студзеня 2022.
  53. Похожий на белорусский "Кайман" бронеавтомобиль замечен в Судане
  54. Беларусь выходит в лидеры на рынке средств радиоэлектронной борьбы, Не исключено, что белорусская электроника двойного назначения применялась в ходе боевых действий в Сирии (4 мая 2018)
  55. Белорусская «Гроза-С» в Сирии вырвала зубы у американских «Жнецов» // Discred, 15 сентября 2020
  56. Нина Лукашева. СМИ: Беларусь поставляла в Сирию комплексы «Гроза-С» // Актуальные новости, 8 сентября 2020
  57. Белорусские системы РЭБ выводят из строя турецкие дроны над Ливией // Avia.pro, 27 июня 2020
  58. Беларусь ввязывается в ливийскую войну? Архівавана 4 мая 2021. // Белорусский партизан, 22 мая 2020
  59. Первая партия белорусских автоматов VSK-100
  60. В сентябре этого года в Индонезии прошли испытания 5,56-мм автомата VSK-100-223.
  61. Юрий Зверев. Военно-техническое сотрудничество России и Беларуси: перспективы и риски // Евразия Эксперт, 1 ноября 2017
  62. Румыния и Белоруссия продавали оружие Кот-д'Ивуару.
  • Министерство иностранных дел Республики Беларусь. О политике экспортного контроля, экспорта вооружений и военной техники в 2003—2004 годах. // Национальный отчёт Республики Беларусь. — 2004. — С. 31.
  • Сильванович О. В. Международное военно-техническое сотрудничество Беларуси: современное состояние и перспективы // Журнал международного права и международных отношений : журнал. — Международное общественное объединение по научно-исследовательским и информационно-образовательным программам "Развитие", 2019. — № 1-2.