Перайсці да зместу

Юрбаркас

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Юрбаркас
літ.: Jurbarkas
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Павет
Раён
Каардынаты
Першая згадка
1259
Плошча
  • 13,28 км²
Вышыня цэнтра
29 м
Насельніцтва
  • 10 571 чал. (1 студзеня 2023)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
(+370) 447
Паштовы індэкс
LT-74001
Афіцыйны сайт
jurbarkas.lt (літ.)
Юрбаркас на карце Літвы
Юрбаркас (Літва)
Юрбаркас

Юрбаркас (літ.: Jurbarkas) — горад у заходняй Літве на рацэ Нёман, адміністрацыйны цэнтр Юрбаркаскага раёна Таўрагскага павета. Насельніцтва — каля 13,8 тыс. чалавек. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёна Жамойць.

Першыя ўспаміны аб паселішчы адносяцца да 1259 года як аб крыжацкім замку Георгенбург. Замак знаходзіўся прыкладна за 3 км на захад ад сучаснага горада, на ўзвышшы Біспілукаі. Крыжакі пакінулі замак толькі пасля Грунвальдскай бітвы ў 1410 годзе, і ён перайшоў пад уладу Вялікага Княства Літоўскага, стаўшы памежным паселішчам з мытнай заставай.

У 1611 годзе Юрбаркас атрымаў ад вялікага князя Жыгімонта Вазы магдэбургскае права. У 1795 годзе, пасля падзелаў Рэчы Паспалітай Юрбаркас трапіў у склад Расійскай імперыі і быў уключаны ў склад Ковенскай губерні (1795—1915 гады). У складзе Расіі Юрбаркас належаў фаварыту царыцы Кацярыны — Платону Зубаву, які прадаў горад ураду ў 1840 годзе. У 1846 годзе расійскі імператар Мікалай I падараваў Юрбаркас князю Іларыёну Васільчыкаву. Горад развіваўся разам з ростам гандлёвага абароту на Нёмане, але пасля пракладкі чыгуначных ліній прыйшоў у заняпад. У 1831 годзе, падчас паўстання 1830—1831 гадоў, горад быў часова заняты войскам паўстанцаў.

У 1909 годзе ў Юрбаркасе была тэлеграфная станцыя, прыстань, мытная застава і аптэка. Большасць насельніцтва горада складалі яўрэі.

Пасля 1920 года Юрбаркас быў у складзе Літоўскай Рэспублікі, насельніцтва налічвала 4 409 чалавек (з якіх 2 350 былі яўрэямі). Пасля 1940 года Юрбаркас увайшоў у склад СССР.

У час Другой сусветнай вайны большасць насельніцтва Юрбаркаса — яўрэі — была знішчана нацыстамі і літоўскімі калабрыцыяністамі, таксама загінулі сотні літоўцаў, у тым ліку скульптар Вінцас Грыбас.

З 1950 года Юрбаркас стаў раённым цэнтрам. З 1990 года ў складзе Літоўскай Рэспублікі.

Год Колькасць
1885 2 869
1904 6 490
1923 4 409 [2]
1959 4 412 [2]
1970 6 575 [2]
1979 10 793 [2]
1989 14 364 [2]
2001 13 792 [1]
2001 13 797 [2]
2002 13 600 [1]
Год Колькасць
2003 13 489 [1]
2004 13 305 [1]
2005 13 625 [2]
2005 13 101 [1]
2006 13 522 [2]
2006 12 756 [1]
2007 13 364 [2]
2007 12 478 [1]
2008 13 307 [2]
2008 12 299 [1]
Год Колькасць
2009 13 115 [2]
2009 12 033 [1]
2010 12 968 [2]
2010 11 778 [1]
2011 11 232 [2]
2011 11 293 [1]
2012 11 075 [2][1]
2013 10 944 [2][1]
2014 10 878 [2][1]
2015 10 747 [2][1]
Год Колькасць
2016 10 609 [2][1]
2017 10 358 [3]
2018 10 079 [1]
2019 9 846 [4]
2020 9 720 [4]
2021 10 186 [1]
2022 10 051 [4]
2023 10 571 [1]

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]