Ян Якубавіч Сабескі

З Вікіпедыя.

Перайсці да: рух, знайсці
Ян Сабескі. Малюнак Яна Матэйкі
Ян Сабескі. Малюнак Яна Матэйкі

Ян Якубавіч САБЕ́СКІ (польск.: Jan III Sobieski; 17 жніўня 162917 чэрвеня 1696) — кароль польскі і вялікі князь літоўскі (1674 – 1696).

Нарадзіўся ў мястэчку Алеска на Украіне, паходзіў з роду Сабескіх. Яго бацька Якуб Сабескікашталян кракаўскі, маці з роду Жалкеўскіх. Атрымаў адукацыю ў Новадворскай калегіі і Ягелонскай акадэміі ў Кракаве. Некалькі год падарожнічаў па краінах Заходняй Еўропы. Ведаў некалькі моўітальянскую, лацінскую, нямецкую, татарскую і французскую.

У Рэч Паспалітую вярнуўся ў 1648 падчас казацкай вайны і ўступіў у войска. Удзельнічаў у пасольстве ў Асманскую імперыю, вывучыў яе дзяржаўны лад. Па вяртанні ўдзельнічаў у вайне супраць Маскоўскай дзяржавы. Ваяваў на баку Швецыі, затым супраць яе на баку Яна Казіміра.

З 1666 году польны гетман каронны, з 1668 году — вялікі гетман каронны. У 1673 годзе атрымаў перамогу ў бітве пад Хоцімам. 19 траўня 1674 абраны каралём польскім і вялікім князем літоўскім. На працягу шмат гадоў вёў вайну з Асманскай імперыяй. Правёў радыкальную рэформу ва ўзбраенні і арганізацыі войска. Пад яго камандаваннем кааліцыя хрысціянскіх дзяржаў нанесла цяжкую паразу Асманскай імперыі ў бітве пад Венай (12 верасня 1683) што спыніла яе прасоўванне ў Еўропу. Пры Яне Сабескім Рэч Паспалітая зведала свой апошні ўздым.

[правіць] У Сеціве

Commons
г·а·п
Манархі Польшчы
Князі палян
Каралі Польшчы
Князь-прынцэпс Польшчы
Князь Кракава
Пржэмыславічы
Пясты (князі Кракава)
Каралі Польшчы
Анжу
Ягелоны
Выбарныя каралі
Царства Польскае