Будынак сярэдняй школы № 4

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Будынак сярэдняй школы № 4
2019 г.
2019 г.
53°54′01″ пн. ш. 27°34′03″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль постканструктывізм[d]
Архітэктар Герасім Васілевіч Якушка
Дата заснавання 1936
Дата пабудовы 1936
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Буды́нак сярэ́дняй шко́лы імя́ С. М. Кі́рава — збудаванне ў Мінску, якое месціцца на вуліцы Чырвонаармейскай, 11. Пабудаваны ў 1936 годзе з цэглы (архітэктар Герасім Якушка).

Гісторыя

У сярэдзіне 1930-х гадоў ў БССР ажыццяўлялася паскоранае і пашыранае будаўніцтва, якое характарызавалася пошукам новых архітэктурны-планіровачных вырашэнняў. Будынак школы імя Кірава ёсць адным з прыкладаў такіх пошукаў.

У 1979 годзе крыло, што выходзіць на вуліцу Кірава, было падоўжанае. Да асноўнага прыбудаваны новы 6-павярховы корпус (архітэктары Віктар Карака і В. Шалкоўскі), дзе размясціліся фізкультурны і актавы залы, басейн.

Архітэктура

Чатырохпавярховы Г-падобны ў плане будынак. Вуглавая частка выступае паўкруглым эркерам з каланадай на ўзроўні 2-га і 3-га паверхаў і галоўным уваходам. Рэзкае паніжэнне рэльефу па вуліцы Кірава абумовіла патрэбнасць цокальнага паверха, дзе былі размешчаныя майстэрні, гаспадарчыя памяшканні. Планіроўка калідорная з аднабаковым размяшчэннем памяшканняў. Тры лесвічныя клеткі па тарцах і ў цэнтральнай частцы будынка даюць сувязь паміж паверхамі.

Галерэя


Літаратура