Быхаўскі раён

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Быхаўскі раён
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Магілёўская вобласць
Адміністрацыйны цэнтр Быхаў
Дата ўтварэння 17 ліпеня 1924
Кіраўнік Дзмітрый Васільевіч Марціновіч[d][1]
Афіцыйныя мовы Родная мова: беларуская 72,68 %, руская 26,09 %
Размаўляюць дома: беларуская 46,61 %, руская 45,68 %[2]
Насельніцтва (2009)
35 148 чал.[2] (4-е месца)
Шчыльнасць 15,59 чал./км² (12-е месца)
Нацыянальны склад беларусы — 92,46 %,
рускія — 5,61 %,
украінцы — 1,24 %,
іншыя — 0,69 %[2]
Плошча 2 263,16[3]
(1-е месца)
Вышыня
над узроўнем мора
151 м[4]
Быхаўскі раён на карце
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бы́хаўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Магілёўскай вобласці. Мяжуе з Магілёўскім, Чавускім, Слаўгарадскім, Кіраўскім, Клічаўскім раёнамі Магілёўскай і Рагачоўскім — Гомельскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — горад Быхаў.

Геаграфія

Размешчаны на поўдні Магілёўскай вобласці. Заходнюю частку раёна займае Цэнтральнабярэзінская, усходнюю — Аршанска-Магілёўская раўніны. Плошча раёна складае 2300 км².

Асноўныя рэкі — Дняпро з прытокамі Чарнаўка, Баброўка, Трасна, Ухлясць з Варонінкай, Тошчыца, Адаменка, Рдзіца, Лахва, Макранка, Друць (на ёй створана Чыгірынскае вадасховішча), Грэза і Балонаўка.

Гісторыя

Раён утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Магілёўскай акругі БССР. Цэнтр — горад Быхаў. 20 жніўня 1924 года падзелены на 19 сельсаветаў: Баркалабаўскі, Быхаўскі, Гарадзецкі, Глухскі, Грудзінаўскі 1-шы, Грудзінаўскі 2-гі, Дабужскі, Краснабярэжскі, Лудчыцкі, Мокраўскі (Макранскі), Навабыхаўскі, Ніканавіцкі, Следзюкоўскі, Студзёнкаўскі (Студзянецкі), Сялец-Халапееўскі, Тайманаўскі (Тайменаўскі), Узніцкі, Царкоўнаасавецкі, Ямнінскі. 6 сакавіка 1925 года Царкоўнаасавецкі сельсавет перайменаваны ў Чырвонаасавецкі. 21 жніўня 1925 года ўтвораны Ніжнятошчыцкі сельсавет, Дабужскі сельсавет перайменаваны ў Трылесінскі (Трылескі), Следзюкоўскі — у Кузькавіцкі, Ямнінскі — у Клетненскі. 24 верасня 1926 года скасаваны Быхаўскі сельсавет. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года раён у прамым падпарадкаванні БССР. У 1931 годзе Грудзінаўскі 2-гі сельсавет рэарганізаваны ў нацыянальны латышскі сельсавет. 8 ліпеня 1931 года да раёна далучаны Абідавіцкі, Баханскі, Вяліказімніцкі (Зімніцкі, Малазімніцкі), Званецкі, Ісканскі, Хатаўнянскі сельсаветы скасаванага Журавіцкага раёна; Балонава-Сялецкі, Дунайкоўскі (Дунайскі), Кучынскі, Падсёльскі, Чачэвіцкі, Чыгірынкаўскі сельсаветы скасаванага Чачэвіцкага раёна. 5 снежня 1931 года Званецкі сельсавет перададзены Рагачоўскаму раёну, 12 лютага 1935 года Абідавіцкі, Баханскі, Вяліказімніцкі (Зімніцкі, Малазімніцкі), Ісканскі, Сялец-Халапееўскі, Хатаўнянскі сельсаветы перададзены новаўтворанаму Доўскаму раёну, Падсёльскі і Чыгірынкаўскі сельсаветы — новаўтворанаму Кіраўскаму раёну. 15 ліпеня 1935 года ў раёне ўтвораны рабочы пасёлак Ветранка. З 20 лютага 1938 года раён у складзе Магілёўскай вобласці. 21 студзеня 1939 года Грудзінаўскі 1-шы сельсавет разбуйнены на Грудзінаўскі і Красніцкі сельсаветы, Грудзнаўскі 2-гі нацыянальны латышскі сельсавет скасаваны. 20 красавіка 1939 года Узніцкі сельсавет перайменаваны ў Краснаслабодскі.

Дэмаграфія

Насельніцтва раёна складае 35 300 чалавек, у тым ліку ў гарадскіх умовах пражываюць 16100 чалавек [5].

Транспарт

Праз раён праходзяць чыгункі «Магілёў-Жлобін», аўтадарогі «Магілёў-Гомель», «Магілёў-Бабруйск». Дняпро на тэрыторыі раёна — суднаходны.

Славутасці

Старшыні Быхаўскага райвыканкама

Вядомыя асобы

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі