Горад Астравец

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Астравец
Астравец. Касцёл Св. Касмы і Даміяна (02).jpg
Касцёл Св. Касмы і Даміяна
Сцяг Герб
Сцяг
Герб
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першае згадванне
Горад з
Насельніцтва
9 569 чалавек[1] (2016)
Часавы пояс
Тэлефонны код
1591
Аўтамабільны код
4
Горад Астравец (Беларусь)
Горад Астравец
Горад Астравец (Гродзенская вобласць)
Горад Астравец

Астраве́ц (афіц. транс.: Astraviec) — горад[2] у Гродзенскай вобласці Беларусі, цэнтр Астравецкага раёна, на р. Лоша. У 250 км да паўночны ўсходу ад Гродна, 4 км ад чыгуначнай станцыі Гудагай на лініі МаладзечнаВільнюс. Аўтадарогай звязаны з Ашмянамі. Насельніцтва 9 569 чал. (2016)[1].

Этымалогія[правіць | правіць зыходнік]

Рака Лоша

Назва горада мае славянскае паходжанне і паходзіць ад умацаванага вострава на правым беразе ракі Лоша, якая працякае праз увесь Астравец. Агулам з асновай «востраў» або вытворнымі ад яе ў Беларусі маецца каля 80 назваў[3].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вялікае Княства Літоўскае[правіць | правіць зыходнік]

Першы пісьмовы ўпамін пра Астравец датуецца 1468, калі ўладар Геранёнаў Юрый Гаштольд запісаў тутэйшаму касцёлу Найсвяцейшай Дзевы Марыі і Усіх Святых уклад у дзве меры мёду штогод[4]. У 1542 па смерці Ю. Гаштольда мястэчка перайшло да вялікага князя Жыгімонта Старога, які перадаў яго сыну Жыгімонту Аўгусту. У 1546 годзе Жыгімонт Аўгуст падараваў Астравец Гераніму Карыцкаму. З 1600 мястэчка знаходзілася ў валоданні Яна Корсака[5], які ў 1616 зрабіў укладавы запіс на будаўніцтва дамініканскага кляштара і касцёла Святых Казьмы і Дзям'яна.

У часы вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай 16541667 гадоў маскоўскія захопнікі спустошылі Астравецкі кляштар дамініканцаў[5]. У XVIII ст. пры кляштары існаваў шпіталь. На 1775 года у мястэчку на 13 валоках зямлі размяшчалася 21 гаспадарка[5]. У 1777 у Астраўцы адкрылася першая школа. У 1785 пачалося будаванне новага мураванага касцёла і кляштара дамініканцаў.

Пад уладай Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Астравец апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Віленскім, пазней Ашмянскім павеце Віленскай губерні. У 17971891 гадах у Літоўскай губерні. У XIX ст. мястэчка знаходзілася ў валоданні Кастравіцкіх, Сыцянак, Жылінскіх. Выхадцам з роду Жылінскіх быў меліяратар Палесся XIX ст. Іосіф Жылінскі, з роду Кастравіцкіх — французскі паэт Гіём Апалінэр, беларускі празаік Карусь Каганец.


На 1886 у Астраўцы было 22 двары, млын, піларама, цагельня, бровар, тартак, майстэрня дрэнажных труб. У 1888 годзе конная чыгунка злучыла мястэчка з станцыяй Слабодка (Гудагай).

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

Касцёл Святых Казьмы і Дзям'яна

У 1905 годзе тут дзейнічала «Астравецкае таварыства», звязанае з Віленскай арганізацыяй РСДРП.

У Першую сусветную вайну ў 1915 годзе Астравец занялі нямецкія войскі.

25 сакавіка 1918 згодна з Трэцяй Устаўной граматай Астравец абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 у адпаведнасці з пастановай I з'езду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР[6]. Паводле Рыжкага мірнага дагавора 1921 года мястэчка апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Ашмянскім павеце Віленскага ваяводства.

У 1939 годзе Астравец увайшоў у БССР, дзе ў 1940 стаў цэнтрам раёна. У Другую сусветную вайну з чэрвеня 1941 да 3 ліпеня 1944 мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. У 1958 паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлка гарадскога тыпу.

У 1994 годзе у Астраўцы паставілі помнік Іосіфу Гашкевічу. У маі 1997 і кастрычніку 2002 у мястэчку прайшлі 1-я і 2-я Міжнародныя Гашкевіцкія чытанні. 14 чэрвеня 2007 адбылося афіцыйнае зацверджанне герба і сцяга Астраўца. 27 сакавіка 2012 года паселішча атрымала статус горада.

Архітэктура і планіроўка[правіць | правіць зыходнік]

Вуліца Ленінская

Цэнтр горада сфарміраваны ў левабярэжнай частцы. Галоўная вось — вул. Ленінская, якая перасякае горад з захаду на ўсход. На перасячэнні вуліц Ленінскай, Валадарскага, Кастрычніцкай, Карла Маркса ўтворана прамавугольная ў плане цэнтральная плошча. Сетка вуліц прамавугольная, квартальная, у цэнтры — дамы 2-3-павярховыя, на ўскраінах аднапавярховая забудова сядзібнага тыпу.

Сучасны горад Астравец забудоўваецца па генплану 1992 года. Ва ўсходняй частцы вядзецца будаўніцтва 5-павярховых жылых дамоў, у раёне вуліцы Гагарына — індывідуальная забудова. Пабудаваны будынкі «Беларусбанка», гандлёвы дом «Анастасія», Петрапаўлаўская царква і інш.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Прадпрыемствы харчовай, дрэваапрацоўчай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасці. У Астраўцы працуюць завод «Радыёдэталь», лясгас, сельгастэхніка, Селекцыйна-племянны цэнтр жывёлагадоўлі, гандлёвыя, транспартныя, рамонтныя, дарожныя і будаўнічыя арганізацыі.

На Астравецкай пляцоўцы будуецца першая ў Беларусі атамная электрастанцыя. Праект Беларускай АЭС адпавядае патрабаванням дзеючых заканадаўчых і нарматыўных дакументаў у галіне выкарыстання атамнай энергіі Расійскай Федэрацыі з улікам рэкамендацый МАГАТЭ, патрабаванняў EUR. Праект вызначаецца павышанымі характарыстыкамі ўзроўню ядзернай, радыяцыйнай, тэхнічнай і экалагічнай бяспекі АЭС. Тэрміны рэалізацыі праекта будаўніцтва АЭС адлюстраваны ў генеральным кантракце, які прадугледжвае ўвод у прамысловую эксплуатацыю першага блока АЭС у лістападзе 2018 года, другога — у ліпені 2020 года.

Гасцініца

Гасцініца «Радуга». Турыстычная сядзіба «Міні-Швейцарыя»[11].

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

У Астраўцы працуюць сярэдняя і музычная школы.

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Дзейнічаюць бібліятэка, дом культуры, кінатэатр.

У 2011 годзе Астравец быў месцам правядзення фестывалю «Адна зямля»[12].

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

  • Кляштар дамініканцаў

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа. (руск.) 
  2. Островец стал городом (руск.) . Праверана 29 сакавіка 2012.
  3. Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 277.
  4. Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji wileńskiej // Codex diplomaticus ecclesiae cathedralis necnon Dioeceseos Vilnensis. T. 1, Krakow, 1948. Дакумент № 260.
  5. 5,0 5,1 5,2 Брэгер Г. Астравец // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 259.
  6. 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002.— 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  7. Krzywicki J., Jelski A. Ostrowiec (5) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich.Tom VII: Netrebka — Perepiat. — Warszawa, 1886. S. 719.
  8. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. С. 219.
  9. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1996. С. 47.
  10. Перепись населения — 2009. Гродненская область(руск.)  Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  11. к // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
  12. Гран-пры «Адной зямлі» — у маладзечанкі Анастасіі Апанасенкі //«Рэгіянальная газета»

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]