Горад Добруш

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Добруш
Papiernia front.jpg
Паперня
Сцяг Герб
Сцяг
Герб
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першае згадванне
Насельніцтва
18 380 чалавек[1] (2016)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2333
Паштовы індэкс
247052 (247053, 247054, 247055, 247056)
Аўтамабільны код
3
Горад Добруш (Беларусь)
Горад Добруш
Горад Добруш (Гомельская вобласць)
Горад Добруш

До́бруш (афіц. транс.: Dobruš) — горад раённага падпарадкавання ў Гомельскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Добрушскага раёна, на р. Іпуць. У 28 км ад Гомеля, чыгуначная станцыя на лініі Гомель—Унеча (Расія), аўтамабільнымі дарогамі звязаны з Гомелем, Веткай, Церахоўкай, Навазыбкавым (Расія). Насельніцтва 18 380 чал. (2016)[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вядомы з 1560 года як вёска Гомельскага староства Рэчыцкага павета Вялікага Княства Літоўскага[2]. З 1565/66 г. у Менскім ваяводстве. У 1640-я гады у Добрушы было 9 двароў, 3 службы.

Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе Добруш апынуўся ў складзе Расійскай імперыі. З 1777 года сяло Вылеўскай воласці Беліцкага павета, цэнтр Добрушскай эканоміі, якая аб'ядноўвала 14 навакольных вёсак. Налічваў 87 двароў. Тут працавала сукнавальня, вадзяны млын, існавала карчма. У 1775 годзе ў Добрушы збудавалі тканінна-парусную мануфактуру, пазней мукамольную і ліцейную мануфактуры і цукровы завод. Належаў графу П. А. Румянцаву-Задунайскаму

У 1834 годзе Добруш перайшоў да князя І. Ф. Паскевіча. З 1852 года ў Гомельскім павеце. У 1870 годзе Паскевічы заснавалі ў Добрушы папяровую фабрыку, на якой пачала працаваць першая ў Беларусі электрычная станцыя. У 1886 годзе ў Добрушы было 185 двароў, існавалі царква, школа, бальніца, гандлёвыя рады. У 1887 годзе адкрылася аднайменная чыгуначная станцыя Палескіх чыгунак, пасля чаго Добруш атрымаў значны штуршок у развіцці.

У пачатку XX ст. у мястэчку жыло 2,5 тыс. чалавек. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з'езду КП(б) Беларусі ўвайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала Добруш разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1926 годзе вярнуўся ў склад БССР, атрымаў афіцыйны статус рабочага пасёлка, цэнтр раёна. У 19271935 гг. уваходзіў у склад іншых раёнаў. У жніўні 1927 года атрымаў статус горада. З 1935 года зноў цэнтр раёна.

Са жніўня 1941 па кастрычнік 1943 года знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. У сакавіку 1963 года атрымаў статус горада абласнога падпарадкавання.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 2006 — 19,0 тыс. чал.
  • 2008 — 18,7 тыс. чал.
  • 2016 — 18 380 чал.[1]

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Прадпрыемствы харчовай, цэлюлозна-папяровай і будаўнічых матэрыялаў прамысловасці. Гасцініца «Добруш» (зараз разбурана).

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Будынак музея

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

  • Царква (кан. XIX ст.).

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]