Перайсці да зместу

Дом па вуліцы Замкавай, 29 (Мінск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Дом па вуліцы Замкавай, 29
53°54′24″ пн. ш. 27°32′52″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Архітэктурны стыль эклектыка
Дата пабудовы XIX стагоддзе
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 711Е000001шыфр 711Е000001
Map

Дом па вуліцы Замкавай, 29 — будынак у Мінску, размешчаны ў Ракаўскім прадмесці. Пабудаваны ў другой палове XIX ст. з цэглы.

Гістарычная забудова на няцотным баку вуліцы знішчана ў пачатку 2000-х гадоў. Дамы № 27, 29, 31 адноўлены ў сярэдзіне 2000-х гадоў.

Дамы № 25, 27, 29, выкананыя ў эклектычным стылі, шчыльна прымыкаюць адзін да аднаго, утвараюць адзіны фронт забудовы і ўспрымаюцца як адзіны фасад. Дом № 27 уяўляе сабой двухпавярховы, прамавугольны ў плане будынак. Фасад не мае выразнай восі сіметрыі, вырашаны плоскасна і строга, раскрапаваны міжпаверхавым і завяршальным развітым шматслаёвым карнізамі. Вокны прамавугольныя, на другім паверсе дэкарыраваны ліштвамі з прамымі сандрыкамі.