Дом па вуліцы Замкавай, 27 (Мінск)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Славутасць
Дом па вуліцы Замкавай, 27
Дамы № 27а і 27
Дамы № 27а і 27
53°54′24″ пн. ш. 27°32′54″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Архітэктурны стыль эклектыка
Дата пабудовы XIX стагоддзе
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 711Е000001шыфр 711Е000001

Дом па вуліцы Замкавай, 27 (Мінск Гістарычны цэнтр)
Дом па вуліцы Замкавай, 27
Дом па вуліцы Замкавай, 27

Дом па вуліцы Замкавай, 27 — будынак у Мінску, размешчаны ў Ракаўскім прадмесці. Пабудаваны ў другой палове XIX ст. з цэглы.

Гістарычная забудова на няцотным баку вуліцы знішчана ў пачатку 2000-х гадоў. Частка дома № 27 адноўлена разам з дамамі № 29 і 31 ў сярэдзіне 2000-х, астатняя частка (№ 27а) адноўлена разам з домам № 25 у сярэдзіне 2010-х гадоў.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Дамы № 25, 27, 29, выкананыя ў эклектычным стылі, шчыльна прымыкаюць адзін да аднаго, утвараюць адзіны фронт забудовы і ўспрымаюцца як адзіны фасад. Дом № 27 уяўляе сабой двухпавярховы, прамавугольны ў плане будынак. Фасад вырашаны плоскасна і строга, раскрапаваны міжпаверхавым і завяршальным развітым шматслаёвым карнізамі, цэнтр фасада вылучаны неглыбокім выступам на другім паверсе з лапаткамі па баках і завершаны трохвугольным франтончыкам. Вокны лучковыя, на другім паверсе дэкарыраваны ліштвамі[1] з прамымі сандрыкамі. У частцы будынка (№ 27а) размешчана гасцініца «На Замкавай».

Зноскі

  1. на фотаздымках да аднаўлення вокны без ліштваў

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]