Дом па вуліцы Замкавай, 31 (Мінск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Дом па вуліцы Замкавай, 31
53°54′25″ пн. ш. 27°32′52″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Архітэктурны стыль эклектыка
Дата пабудовы XX стагоддзе
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000034шыфр 713Г000034
Map

Дом па вуліцы Замкавай, 31 — будынак у Мінску, размешчаны ў Ракаўскім прадмесці. Пабудаваны ў пачатку XX ст.

Гістарычная забудова на няцотным баку вуліцы знішчана ў пачатку 2000-х гадоў. Дамы № 27, 29, 31 адноўлены ў сярэдзіне 2000-х гадоў.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Дом № 31 выкананы ў эклектычным стылі з цэглы, неатынкаваны. Уяўляе сабой двухпавярховы, прамавугольны ў плане будынак. Галоўны фасад члянёны міжпаверхавым карнізным поясам. Вокны прамавугольныя, без ліштваў, па 2-м паверсе дэкарыраваны лучковымі сандрыкамі. Пад завяршальным карнізам праходзіць пояс фігурных сухарыкаў. У паўночна-заходняй частцы — скразная лучковая арка-праезд з варотамі (чыгуннае ліццё).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]