Стоўбцы: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Belarus2578 (размовы | уклад) др афармленне |
|||
Радок 82: | Радок 82: | ||
== Эканоміка == |
== Эканоміка == |
||
Прадпрыемствы харчовай, машынабудаўнічай, дрэваапрацоўчай прамысловасці. Гасцініца «Стоўбцы». Уздоўж берагоў Нёмана — зона адпачынку рэспубліканскага значэння «Стоўбцы». |
Прадпрыемствы харчовай, машынабудаўнічай, дрэваапрацоўчай прамысловасці. Гасцініца «Стоўбцы». Уздоўж берагоў Нёмана — зона адпачынку рэспубліканскага значэння «Стоўбцы». |
||
== Транспарт == |
|||
Ад Стоўбцаў бярэ пачатак [[Аўтамабільныя дарогі Беларусі|рэспубліканская аўтадарога]] на Івацэвічы і [[Кобрын]] {{Таблічка-by|Р|2}}. [[Аўтамабільныя дарогі Беларусі|Аўтадарогай]] {{Таблічка-by|Р|64}} Стоўбцы злучаны з гарадскім пасёлкам [[Гарадскі пасёлак Мір|Мір]]. |
|||
== Культура == |
== Культура == |
Версія ад 22:49, 19 снежня 2014
Горад
Стоўбцы
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Сто́ўбцы (афіц. транс.: Stoŭbcy) — горад у Мінскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Стаўбцоўскага раёна, на правым беразе р. Нёман. У 78 км да паўднёвага захаду ад Мінска; чыгуначная станцыя на лініі Мінск—Брэст; каля аўтамагістралі Мінск-Брэст, вузел аўтадарог на Мір, Івянец, Нясвіж, Рубяжэвічы. Насельніцтва 15,5 тыс. чалавек (2006).
Гісторыя
Мястэчка заснавала ў 1593 г. Гальшка Кміцянка, удава крычаўскага старасты Мікалая Слушкі[2]. Сучасную назву атрымала ў першай трэці XVII ст. На той час мястэчка знаходзілася ў Менскім павеце ВКЛ, належала Аляксандру Слушку, які ў 1623 г. заснаваў тут манастыр дамініканцаў з касцёлам. У 1669 г. Стоўбцы атрымалі прывілей на правядзенне таргоў і кірмашоў.
Падчас вайны Расіі з Рэччу Паспалітай (1654-1667) і Паўночнай вайны (1700-1721) Стоўбцы былі моцна разбураны.
З пачатку XVIII ст. Стоўбцы сталі ўладаннем С. Дэнгофа, з 1728 г. — Чартарыйскіх, цэнтрам графства. У 1729 г. мястэчка атрымала магдэбургскае права. З 1793 г. — ў складзе Расійскай імперыі, з 1796 г. — цэнтр воласці Мінскага павета. У 1871 г. за 2 км ад Стаўбцоў на чыгунцы Масква—Брэст пабудавана аднайменная чыгуначная станцыя. У 1921-1939 гг. - у складзе Польшчы, горад, цэнтр гміны і павета ў Навагрудскім ваяводстве. З 1939 г. — ў БССР, з 1940 г. — цэнтр раёна.
У час нямецкай акупацыі 1943-1944 гг. у Стоўбцах працавала падпольная польская школа. Падпольную вучобу вёў былы суддзя Родэ, які чытаў лекцыі паводле перадваеннай праграмы польскіх гімназійных школ. Родэ загінуў на вачах вучняў каля 6 ліпеня 1944 года, падчас шматдзённага штурму горада Чырвонай Арміяй[3].
Эканоміка
Прадпрыемствы харчовай, машынабудаўнічай, дрэваапрацоўчай прамысловасці. Гасцініца «Стоўбцы». Уздоўж берагоў Нёмана — зона адпачынку рэспубліканскага значэння «Стоўбцы».
Транспарт
Ад Стоўбцаў бярэ пачатак рэспубліканская аўтадарога на Івацэвічы і Кобрын Р2. Аўтадарогай Р64 Стоўбцы злучаны з гарадскім пасёлкам Мір.
Культура
Раённая філармонія. Мастацкая галерэя. У Акінчыцах мемарыяльная сядзіба Я. Коласа (частка філіяла Літаратурна-мемарыяльнага музея Я. Коласа).
Выдатныя мясціны
- Стаўбцоўская Свята-Ганнінская царква
Вядомыя асобы
- Фабіян Акінчыц, беларускі грамадска-палітычны дзеяч, публіцыст, рэдактар
- Юрый Сабалеўскі, беларускі палітычны і нацыянальны дзеяч
- Івонка Сурвіла, старшыня Рады БНР, мастачка.
- Залман Шазар, 3-і прэзідэнт Ізраіля
Зноскі
Літаратура
- Верхняе Панямонне: альманах лакальнай гісторыі. Вып. 1.. — Мінск: І.П. Логвінаў, 2012. — 154 с. — ISBN 978-985-6991-72-4.;
- Столбцы // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9;
- Агнешка Грэндзік-Радзяк. Oświata i szkolnictwo polskie na ziemiach północno-wschodnich II Rzeczypospolitej i współczesnej Białorusi 1939–2001. — Торунь: Europejskie Centrum Edukacyjne, 2007. — 441 с. — ISBN 978-85-60738-09-2. (польск.)