Альбрэхт Гаштольд
Альбрэхт Гаштольд | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Мікалай Радзівіл | ||||||
Пераемнік | Юрый Радзівіл | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Іван Глінскі | ||||||
Пераемнік | Ян Забярэзінскі | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Станіслаў Глябовіч | ||||||
Пераемнік | Станіслаў Осцік | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Станіслаў Осцік | ||||||
Пераемнік | Канстанцін Астрожскі | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Мікалай Радзівіл | ||||||
Пераемнік | Ян Глябовіч | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Мікалай Радзівіл | ||||||
Пераемнік | вялікі канцлер літоўскі | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1455 ці 1470[1] |
||||||
Смерць |
снежань 1539[2] |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Гаштольды | ||||||
Бацька | Марцін Гаштольд | ||||||
Маці | Сямёнаўна Гаштольдава[d][3] | ||||||
Жонка | каля Соф’я Васілеўна[4] | ||||||
Дзеці | Станіслаў Гаштольд | ||||||
Бітвы |
вайна Маскоўскай дзяржавы супраць ВКЛ, 1507—1508 вайна Маскоўскай дзяржавы супраць ВКЛ, 1512—1522 |
||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Альбрэхт Гаштольд[5][6] (? — снежань 1539) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Дваранін гаспадарскі (узг. 1501), намеснік навагародскі (1503-1506), вялікі падчашы літоўскі (1505-1509), ваявода навагародскі (1508-1513), полацкі (1513-1519), троцкі (1519-1522) і віленскі (з 1522), вялікі канцлер літоўскі (з 1522), стараста бельскі (з 1513) мазырскі (з 1514), гарадзенскі (да 1533)[6].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Сын Марціна Гаштольда. Рана застаўся без бацькі, быў пад апекай маці Ганны з Гальшанскіх і бабкі княгіні Трабскай. Верагодна, каля 1492 вучыўся ў Кракаўскім універсітэце.
У 1503 годзе браў ўдзел у паспяховым паходзе на крымскіх татараў. У 1505 годзе абараняў ад татараў Навагрудак.
Удзельнічаў у вайне Маскоўскай дзяржавы супраць ВКЛ (1507—1508)[6], узначальваў абарону Смаленска, у наступным годзе ўдзельнічаў у баях пад Оршай[7].
Не падтрымаў мяцеж М. Глінскага, але ў 1509—1510 быў зняволены, напэўна, праз інтрыгі свайго праціўніка М. Радзівіла. У 1508—1511 г. адхілены ад пасады па падазрэнні ў прыхільнасці да князя Міхаіла Глінскага, даказаў сваю невінаватасць. У час вайны Маскоўскай дзяржавы з ВКЛ (1512—1522) у 1514 г. удзельнічаў у абароне Полацка ад рускіх. Патрабаваў выселіць з ВКЛ польскіх каталіцкіх манахаў за няведанне мовы народа і амаральныя паводзіны[8].
Браў удзел у падрыхтоўцы Статута Вялікага княства Літоўскага 1529 года[6], па яго ініцыятыве ў Статут уведзены прававыя нормы, паводле якіх чужынцы, што не з'яўляліся ўраджэнцамі ВКЛ, не мелі права займаць тут урады і набываць нерухомую маёмасць[8]. Спрыяў абвяшчэнню ў 1529 г. Жыгімонта ІІ Аўгуста вялікім князем літоўскім[6], што было спробай адасобіць ВКЛ ад Польскага каралеўства. Напярэдадні 1495 атрымаў ад бабулі па маці княгіні Марыны, удавы князя С. Гальшанскага-Трабскага і дачкі князя Дзмітрыя «Сякіры» Друцкага-Зубравіцкага, вялізную спадчыну апошняга: Быхаў і Тайманаў на Дняпры, Дубасну ў Бабруйскай воласці, вялікія маёнткі на Кіеўшчыне, верагодна таксама Шклоў.
Шлюб з адзінаю дачкой і спадкаемніцай князя В. Вярэйскага Соф'яй на пачатку 16 стагоддзя прынёс яму замак Любеч, Валожын у Ашмянскім павеце, Койданаў, Радашковічы і Усу ў Менскім павеце. Купіў, вымяняў і атрымаў у спадчыну шмат іншых маёнткаў. Быў найбагацейшым магнатам таго часу, паводле попісу 1528 г. ставіў у войска ВКЛ 466 вершнікаў, г. зн. меў больш за 7 тысяч сем'яў падданых. У 1522 кароль і вялікі князь Жыгімонт Стары надаў яму прывілей прыпячатаць дакумэнты не зялёным, а чырвоным воскам, на што мелі права толькі асобы каралеўскага роду[9]. У 1529 атрымаў графскі тытул ад Папы Рымскага Клімента VII, а ў 1530 — тытул графа на Мураваных Геранёнах ад імператара Карла V.
Сабраў вялікую бібліятэку, дзе акрамя кірылычных славянскіх рукапісаў былі кнігі на лацінскай, польскай і чэшскай мовах. Верагодна быў ініцыятарам першай разгорнутай рэдакцыі беларуска-літоўскіх летапісаў, якая ўключала паданне пра паходжанне літоўскай знаці ад рымскіх патрыцыяў, а таксама пра Пятра Гаштольда, які нібыта ў часы Альгерда спрыяў пашырэнню каталіцтва ў Літве.
Радавод
[правіць | правіць зыходнік]Якуб | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Талівойш | Юрый | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Гаштольд | Андрэй | Пётр | Ян | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Войцех | Альбрэхт | Станіслаў | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Марцін | Альжбета | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Ян | Юрый | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Марыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Аляксандра | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #136355692 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016.
- ↑ Urzędnicy podlascy XIV―XVIII wieku: spisy / пад рэд. E. Dubas-Urwanowicz — Kórnik: Biblioteka Kórnicka, 1994. — С. 59. — 199 с. — ISBN 83-85213-16-3
- ↑ Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 98.
- ↑ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. V, Ziemia połocka i województwo połockie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. Г. Люлевіч — Warszawa: 2018. — С. 236. — ISBN 978-83-65880-49-9
- ↑ Іншыя формы імя: Альберт, Альбрыхт
- ↑ а б в г д Гаштольды // Альбрехт // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 141. — 737 с.
- ↑ ЭнцВКЛ 2005.
- ↑ а б А. М. Нарбут. Гаштольды // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 537 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0. С. 500.
- ↑ Аляксандр Ярашэвіч. Гаштольды // «Спадчына» № 6, 1992.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- А. П. Грыцкевіч. Гаштольды // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 537 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0.
- Пазднякоў В. Гаштольд Альбрэхт Марцінавіч // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 517. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Альбрэхт Гаштольд
- Нарадзіліся ў 1455 годзе
- Нарадзіліся ў 1470 годзе
- Нарадзіліся ў Вільнюсе
- Памерлі ў 1539 годзе
- Памерлі ў Вільнюсе
- Пахаваныя ў Кафедральным саборы (Вільнюс)
- Гаштольды
- Асобы
- Ваяводы новагародскія
- Падчашыі вялікія літоўскія
- Старосты мазырскія
- Старосты барысаўскія
- Ваяводы троцкія
- Ваяводы віленскія
- Ваяводы полацкія
- Канцлеры вялікія літоўскія
- Удзельнікі вайны Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім 1507—1508 гадоў
- Удзельнікі вайны Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім 1512—1522 гадоў
- Дваране гаспадарскія
- Намеснікі новагародскія