Перайсці да зместу

Добруш

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Добруш

Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Заснаваны
1335
Першая згадка
Плошча
  • 19,525535 км²
Вышыня цэнтра
116 м і 125 м[1]
Насельніцтва
  • 18 083 чал. (1 студзеня 2024)[2]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2333
Паштовы індэкс
247052 (247053, 247054, 247055, 247056)
Аўтамабільны код
3
СААТА
3212501000
Афіцыйны сайт
Добруш на карце Беларусі ±
Добруш (Беларусь)
Добруш
Добруш (Гомельская вобласць)
Добруш

До́бруш[3] (афіц. транс.: Dobruš) — горад раённага падпарадкавання ў Гомельскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Добрушскага раёна, на р. Іпуць. За 28 км ад Гомеля, чыгуначная станцыя на лініі ГомельУнеча (Расія), аўтамабільнымі дарогамі звязаны з Гомелем, Веткай, Церахоўкай, Навазыбкавым (Расія). Насельніцтва 18 760 чал. (2017)[4].

Назва Добруша — спадчына мясцовага балцкага насельніцтва, якое таксама дало назвы такім рэчкам, што знаходзяцца навокал Добруша, як Чачора, Рэкта, Гжунь, Ачоса. Згодна з лінгвістам Ул. Тапаровым, верхнедняпроўскія гідронімы тыпу Дабрэйка, Добрыч, Дубрыч паходзяць ад балцкіх каранёў *dubur-, *daubur-, якія выкарыстоўваюцца ў словах, звязаных з паглыбленымі месцамі (у рацэ, на дарозе, у лесе). У Літве вядомыя некалькі гідронімаў Dabr-upis, антрапонім Dabrišius. У літоўскай мове утваральнік -š- з’яўляецца даволі прадуктыўным і надае слову значэнне суаднесенасці з нейкай аднастайнай сукупнасцю. Балцкая форма назвы Добруша аднаўляецца як Dabrušis. Узнікненне такой назвы ў гэтым месцы, ля р. Іпуць, магчыма, было матывавана наяўнасцю віроў ці асабліва глыбокіх месцаў у рацэ.[5]

Вядомы з 1560 года як вёска Гомельскага староства Рэчыцкага павета Вялікага Княства Літоўскага[6]. З 1565/66 г. у Менскім ваяводстве. У 1640-я гады у Добрушы было 9 двароў, 3 службы.

Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе Добруш апынуўся ў складзе Расійскай імперыі. З 1777 года сяло Вылеўскай воласці Беліцкага павета, цэнтр Добрушскай эканоміі, якая аб’ядноўвала 14 навакольных вёсак. Налічваў 87 двароў. Тут працавала сукнавальня, вадзяны млын, існавала карчма. У 1775 годзе ў Добрушы збудавалі палатняна-парусінавую мануфактуру, пазней мукамольную і ліцейную мануфактуры і цукровы завод. Належаў графу П. А. Румянцаву-Задунайскаму

У 1834 годзе Добруш перайшоў да князя І. Ф. Паскевіча. З 1852 года ў Гомельскім павеце. У 1870 годзе Паскевічы заснавалі ў Добрушы папяровую фабрыку, на якой пачала працаваць першая ў Беларусі электрычная станцыя. У 1886 годзе ў Добрушы было 185 двароў, існавалі царква, школа, бальніца, гандлёвыя рады. У 1887 годзе адкрылася аднайменная чыгуначная станцыя Палескіх чыгунак, пасля чаго Добруш атрымаў значны штуршок у развіцці.

У пачатку XX ст. у мястэчку жыло 2,5 тыс. чалавек. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езду КП(б) Беларусі ўвайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала Добруш разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1926 годзе вярнуўся ў склад БССР, атрымаў афіцыйны статус рабочага пасёлка, цэнтр раёна. У 19271935 гг. уваходзіў у склад іншых раёнаў. У жніўні 1927 года атрымаў статус горада. З 1935 года зноў цэнтр раёна.

Са жніўня 1941 па кастрычнік 1943 года знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.

16 мая 1957 года ў гарадскую рысу уключаны пасёлак Вадапой Жгуна-Будскага сельсавета[7].

У сакавіку 1963 года атрымаў статус горада абласнога падпарадкавання.

Прадпрыемствы харчовай, цэлюлозна-папяровай і будаўнічых матэрыялаў прамысловасці. Гасцініца «Добруш» (зараз разбурана).

Горад мае свой гімн: аўтарам слоў з'яўляецца паэт Мікалай Мікалаевіч Ждановіч, а музыкі — Рыгор Козыраў (дырэктар Добрушскай дзіцячай музычнай школы)[10].

Страчаная спадчына

[правіць | правіць зыходнік]
  • Царква (канец XIX ст.).

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

[правіць | правіць зыходнік]
  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  2. Численность населения на 1 января 2024 г. и среднегодовая численность населения за 2023 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаБелстат, 2024.
  3. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  4. а б Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  5. Адкуль «Дуброўна» і «Добруш» — https://svajksta.by/archives/33358 Архівавана 20 ліпеня 2020.
  6. Добруш // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 592. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
  7. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 мая 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 5.
  8. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  9. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2020 г., па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе вабласцей, раёнаў і пасёлкаў гарадскога тыпу Архівавана 30 красавіка 2021. Нацыянальны статыстычны камітэт
  10. Николай Жданович
  11. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17). — С, 302.