Перайсці да зместу

Кнут Гамсун

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кнут Гамсун
Knut Hamsun
Кнут Гамсун у 1890 г. (31 год)
Кнут Гамсун у 1890 г. (31 год)
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Кнуд Педэрсен
Дата нараджэння 4 жніўня 1859(1859-08-04)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 19 лютага 1952(1952-02-19)[5][1][…] (92 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Жонка Мары Гамсун[d] і Bergljot Bech[d]
Дзеці Арыльд Гамсун[d], Элінор Гамсун[d], Торэ Гамсун[d] і Victoria Hamsun Charlesson[d]
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, паэт, раманіст, драматург, крытык, пісьменнік
Гады творчасці 18771949
Кірунак неарамантызм
Дэбют Den Gaadefulde. En kjærlighedshistorie fra Nordland (1877)
Грамадская дзейнасць
Партыя
Прэміі Нобелеўская прэмія Нобелеўская прэмія па літаратуры (1920)
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографа
Hamsundagene
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кнут Га́мсун (нарв.: Knut Hamsun), сапраўднае імя Кнуд Пе́дэрсен (нарв.: Knud Pedersen; 4 жніўня 1859 — 19 лютага 1952) — нарвежскі пісьменнік, паэт, драматург, сацыяльны крытык, лаўрэат Нобелеўскай прэміі літаратуры (1920).

Вёў вандроўнае жыццё, змяніў шмат прафесій. З 1911 года жыў у Нарвегіі. У 1934 годзе публічна выказаў сваю падтрымку нацыстам. У 1945 годзе арыштаваны, у 1947 годзе асуджаны за калабарацыянізм.

У ранніх раманах і аповесцях «Голад» (1890), «Містэрыі» (1892), «Новая зямля» (1893), «Пан» (1894), «Вікторыя» (1898), зборніку навел «Сіеста» (1898), напісаных у традыцыях неарамантызму, адчуваецца ўплыў філасофскіх ідэй Ф. Ніцшэ, Э. Сведэнбарга, А. Шапенгаўэра. С. Кіркегара, эстэтыкі А. Стрындберга, Ф. Дастаеўскага. У раманах «Пад восеньскай зоркай» (1906), «Бенані», «Роза» (абодва 1908), «Вандроўнік грае пад сурдзінку» (1909) дамінуюць матывы самотнага вандроўніцтва, беспрытульніцтва, пошуку шляхоў да зліцця з прыродай. Раманы «Апошняя ўцеха» (1912), «Дзеці свайго часу» (1913), «Мястэчка Сегельфос» (1915), «Плады зямлі» (1917; Нобелеўская прэмія) вызначаюцца непрыняццем тагачаснай заходняй цывілізацыі (за выключэннем нямецкай). Ідэі зліцця з прыродай і зямлёй развіваюцца ў раманах «Жанчыны каля студні» (1920), «Аўгуст» (1930), «А жыццё ідзе» (1933), «Кольца замыкаецца» (1936). Аўтар драматычных твораў «Каля брамы царства» (1895), «Гульня жыцця» (1896), «Вечаровая зара» (1898), «Манах Вэнт» (1902), зборнікаў вершаў «Дзікі хор» (1904), мемуараў «На зарослых сцяжынках» (1949).

Беларускія пераклады

[правіць | правіць зыходнік]

Асобныя творы К. Гамсуна пераклалі на беларускую мову Лявон Баршчэўскі і Лідзія Ёхансен.

  • Царыца Саўская // Крыніца 1996, № 25 (10).
  • Голад / Пер. Л.Баршчэўскага; Пан. Вікторыя / Пер. Л. Ёхансен. Мн.: Выдавец А.Янушкевіч, 2017.

Зноскі

  1. а б Knut Hamsun // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Knut Hamsun // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Knut HamsunNorsk biografisk leksikon. — ISSN 2464-1502
  4. Гамсун Кнут // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. Гамсун Кнут // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  6. https://hamsun-selskapet.no/2019/08/13/dikterstua-pa-norholm-og-andre-hoydepunkter-fra-ibsenhamsun-dagene-i-grimstad-7-10-august-2019/
  7. LIBRISКаралеўская бібліятэка Швецыі, 2013. Праверана 24 жніўня 2018.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0.