Аляксандр Людвік Радзівіл

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Людвік Радзівіл
А. Л. Радзівіл. Невядомы мастак, XVIII ст.
А. Л. Радзівіл. Невядомы мастак, XVIII ст.
Герб «Трубы»
Герб «Трубы»
маршалак вялікі літоўскі
май 1637 — 3 сакавіка 1654
Папярэднік Крыштаф Весялоўскі
Пераемнік Крыштаф Завіша
6-ы ваявода берасцейскі
1631 — 20 красавіка 1635
Папярэднік Ян Яўстах Тышкевіч
Пераемнік Ян Войцех Ракоўскі
11-ы ваявода полацкі
3 сакавіка 1654 — 23 сакавіка 1654
Папярэднік Януш Кішка
Пераемнік Ян Кароль Копаць
15-ы маршалак надворны літоўскі
20 красавіка 1635 — май 1637
Папярэднік Крыштаф Весялоўскі
Пераемнік Казімір Леў Сапега
крайчы вялікі літоўскі
13 ліпеня 1630 — 1631
Папярэднік Мікалай Весялоўскі
Пераемнік Крыштаф Сапега[d]
стольнік вялікі літоўскі
20 лістапада 1626 — 13 ліпеня 1630
Папярэднік Мікалай Весялоўскі
Пераемнік Крыштаф Сапега[d]
войт полацкі[d]
3 сакавіка 1654 — 23 сакавіка 1654
Папярэднік Януш Кішка
староста ўпіцкі[d]
з 30 сакавіка 1643
Папярэднік Ежы Янавіч Друцкі-Горскі

Нараджэнне 4 жніўня 1594(1594-08-04)
Смерць 23 сакавіка 1654(1654-03-23) (59 гадоў)
Месца пахавання
Род Радзівілы
Бацька Мікалай Радзівіл «Сіротка»
Маці Альжбета Яўхімія з Вішнявецкіх
Жонка Тэкля Ганна з Валовічаў
Кацярына Яўгенія з Тышкевічаў
Лукрэцыя Марыя Строзі
Дзеці ад 1-га шлюбу: Мікалай Крыштаф, Альбрэхт, Юрый, Міхал Казімір, Ян, Ганна Яўхімія, Іаана Катажына, Францішка
ад 2-га шлюбу: Людвік, Элеанора
ад 3-га шлюбу: Дамінік Мікалай, Цэцылія Марыя
Дзейнасць палітык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксандр Людвік Радзівіл (4 жніўня 1594, Нясвіж, Вялікае Княства Літоўскае — 23 сакавіка 1654, Балоння) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Стольнік (16261630) і крайчы вялікі літоўскі (16301631), ваявода берасцейскі (16311635), маршалак надворны (16351637) і вялікі літоўскі (16371654), ваявода полацкі (1654).

Па смерці бацькі атрымаў маёнткі Белая і Дакудаў у Берасцейскім ваяводстве, Грэск у Новагародскім ваяводстве, Крожы ў Жамойці, па смерці брата Яна Юрыя — Карэлічы. У 1636 годзе стаў нясвіжскім ардынатам[2]. Трымаў Магілёўскае войстаўства1632), быў старостам слонімскім (16351642), ліпіцкім, брацлаўскім, шадаўскім, нававольскім, юрбарскім і аліцкім.

Біяграфія

Аляксандр Людвік Радзівіл. М. Старкман, 1857

З нясвіжскай лініі роду Радзівілаў гербу «Трубы», сын Мікалая Крыштафа «Сіроткі» і Альжбеты Яўхіміі з Вішнявецкіх. Меў братоў Яна Юрыя, Жыгімонта Караля і Альбрэхта Уладзіслава. Навучаўся ў Нясвіжы, Германіі, падарожнічаў па Францыі, Італіі.

Удзельнічаў у бітве з туркамі пад Хоцінам (1621), у баях пад Смаленскам у часе вайны з Маскоўскай дзяржавай (16321634). Браў удзел у абранні каралём і вялікім князем Уладзіслава Вазы (1632) і Яна Казіміра (1648).

Аднавіў Магдэбургскае права для горада Белай, збудаваў там замак і заснаваў акадэмію. У 1640 у Нясвіжы на юбілей ордэна езуітаў паклаў у Фарным касцёле натуральнай велічыні сэрца, адлітае з золата[3].

У першым шлюбе з Тэкляй Ганнай Валовіч меў сыноў Мікалая Крыштафа, Альбрэхта, Юрыя, Міхала Казіміра і Яна, а таксама дачок Ганну Яўхімію, Яну Кацярыну і Францішку. Па смерці першай жонкі пабраўся шлюбам з Кацярынай Яўгеніяй Тышкевіч, з якой меў сына Людвіка і дачку Элеанору. У трэцім шлюбе з Лукрэцыяй Марыяй Строзі меў сына Дамініка Мікалая і дачку Цэцылію Марыю.

Памёр у Балонні, куды выехаў на лячэнне. Сын Міхал Казімір перавез труну з целам князя ў Нясвіж і пахаваў у родавай крыпце касцёла езуітаў.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі