Плошча Незалежнасці (Мінск): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 26: Радок 26:
|Commons =
|Commons =
}}
}}
[[Файл:Independence Square in Minsk in winter.jpg|300пкс|thumb|Мінгарвыканкам і вежа кіраўніцтва Мінскага метрапалітэна]]
{{Іншыя значэнні|Плошча Незалежнасці}}
{{Іншыя значэнні|Плошча Незалежнасці}}
'''Плошча Незалежнасці''' — цэнтральная і найбуйнейшая [[плошча, архітэктура|плошча]] [[Мінск]]а. Размешчана ў пачатку [[Праспект Незалежнасці, Мінск|праспекта Незалежнасці]].
'''Плошча Незалежнасці''' — цэнтральная і найбуйнейшая [[плошча, архітэктура|плошча]] [[Мінск]]а. Размешчана ў пачатку [[Праспект Незалежнасці, Мінск|праспекта Незалежнасці]].
Радок 39: Радок 38:

Пасля вайны плошча Леніна забудоўвалася па новым [[генеральны план Мінска|генеральным плане Мінска]]. Ад яе пачыналася галоўная вуліца сталіцы — [[праспект Сталіна (Мінск)|праспект Сталіна]] (пазней Ленінскі, Францыска Скарыны, цяпер праспект Незалежнасці). Пры гэтым функцыі галоўнай плошчы сталіцы перайшлі да [[Цэнтральная плошча (Мінск)|Цэнтральнай плошчы]], на ёй з [[1950-я|50-х]] гадоў праходзілі парады і дэманстрацыі. У [[1960-я|60-х]] гадах плошча Леніна стала ўяўляць сабой прамавугольнік памерамі 450×160 м, вакол плошчы быў арганізаваны кругавы рух аўтатранспарту. Паўночную частку плошчы займалі [[сквер]] [[Партэр (садова-паркавае мастацтва)|партэрнага]] тыпу і адкрытая пляцоўка перад Домам урада, якая выкарыстоўвалася для [[стаянка|стаянкі аўтатранспарту]]<ref name="ЗП">{{крыніцы/ЗП|Мінск|142|Забудова плошчы Леніна}}</ref>.
Пасля вайны плошча Леніна забудоўвалася па новым [[генеральны план Мінска|генеральным плане Мінска]]. Ад яе пачыналася галоўная вуліца сталіцы — [[праспект Сталіна (Мінск)|праспект Сталіна]] (пазней Ленінскі, Францыска Скарыны, цяпер праспект Незалежнасці). Пры гэтым функцыі галоўнай плошчы сталіцы перайшлі да [[Цэнтральная плошча (Мінск)|Цэнтральнай плошчы]], на ёй з [[1950-я|50-х]] гадоў праходзілі парады і дэманстрацыі. У [[1960-я|60-х]] гадах плошча Леніна стала ўяўляць сабой прамавугольнік памерамі 450×160 м, вакол плошчы быў арганізаваны кругавы рух аўтатранспарту. Паўночную частку плошчы займалі [[сквер]] [[Партэр (садова-паркавае мастацтва)|партэрнага]] тыпу і адкрытая пляцоўка перад Домам урада, якая выкарыстоўвалася для [[стаянка|стаянкі аўтатранспарту]]<ref name="ЗП">{{крыніцы/ЗП|Мінск|142|Забудова плошчы Леніна}}</ref>.
[[Файл:Independence Square in Minsk in winter.jpg|300пкс|thumb|Мінгарвыканкам і вежа кіраўніцтва Мінскага метрапалітэна]]

З [[1984]] г., з пачаткам будаўніцтва на [[Кастрычніцкая плошча, Мінск|Кастрычніцкай плошчы]] [[Палац Рэспублікі ў Мінску|Палаца Рэспублікі]], плошча Леніна зноў стала месцам правядзення святочных дэманстрацый працоўных і ваенных парадаў<ref name="ЗП"/>.

Версія ад 11:25, 11 верасня 2020

Плошча Незалежнасці
d=p242
На карце населенага пункта
Агульная інфармацыя
Горад Мінск
Раён Маскоўскі
Ранейшыя назвы Плошча Леніна
Станцыі метро Плошча Леніна

Плошча Незалежнасці — цэнтральная і найбуйнейшая плошча Мінска. Размешчана ў пачатку праспекта Незалежнасці.

На заходнім баку плошчы размешчаны Дом урада з помнікам У. І. Леніну, касцёл Святых Сімяона і Алены (Чырвоны касцёл), былыя даходныя жылыя дамы Абрампольскага і Уніхоўскага, на паўночным баку знаходзіцца гасцініца «Мінск». На ўсходнім баку будынак Мінскага гарвыканкама, інжынерны корпус Мінскага метрапалітэна і выхад станцыя метро «Плошча У. I. Леніна», галоўны корпус Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, на паўднёвым баку знаходзіцца будынак Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта[1]. У падземнай частцы плошчы размешчаны 3-павярховы гандлёвы цэнтр «Сталіца» і 4-павярховы паркінг на 500 месцаў.

Гісторыя

Конкурсны праект Дома ўрада і плошчы перад ім. Іосіф Лангбард

Плошча пачала забудоўвацца ў пачатку 30-х гадоў XX стагоддзя па праекту архітэктара І. Р. Лангбарда як галоўная плошча сталіцы і першапачаткова насіла імя Леніна. На ёй быў пабудаваны Дом Урада БССР і пастаўлены помнік Леніну. З 1934 г. на плошчы праводзіліся парады Чырвонай Арміі.

Падчас акупацыі Мінска нямецка-фашысцкімі войскамі помнік быў знішчаны (адноўлены ў 1945 г.). Дом Урада і Чырвоны касцёл апынуліся сярод нямногіх будынкаў Мінска даваеннай забудовы, не разбураных падчас Вялікай Айчыннай вайны.

Пасля вайны плошча Леніна забудоўвалася па новым генеральным плане Мінска. Ад яе пачыналася галоўная вуліца сталіцы — праспект Сталіна (пазней Ленінскі, Францыска Скарыны, цяпер праспект Незалежнасці). Пры гэтым функцыі галоўнай плошчы сталіцы перайшлі да Цэнтральнай плошчы, на ёй з 50-х гадоў праходзілі парады і дэманстрацыі. У 60-х гадах плошча Леніна стала ўяўляць сабой прамавугольнік памерамі 450×160 м, вакол плошчы быў арганізаваны кругавы рух аўтатранспарту. Паўночную частку плошчы займалі сквер партэрнага тыпу і адкрытая пляцоўка перад Домам урада, якая выкарыстоўвалася для стаянкі аўтатранспарту[1].

Файл:Independence Square in Minsk in winter.jpg
Мінгарвыканкам і вежа кіраўніцтва Мінскага метрапалітэна

З 1984 г., з пачаткам будаўніцтва на Кастрычніцкай плошчы Палаца Рэспублікі, плошча Леніна зноў стала месцам правядзення святочных дэманстрацый працоўных і ваенных парадаў[1].

Плошча Незалежнасці ўначы

У 1991 г. плошча пачала называцца плошчай Незалежнасці. У 20022006 гг. плошча была рэканструявана. Рух аўтатранспарту быў спрамлены, пад зямлёй былі пабудаваны гандлёвы цэнтр «Сталіца» і паркінг. Надземная частка плошчы стала зонай адпачынку са святломузычным фантанам.

Зноскі

  1. а б в 142. Забудова плошчы Леніна // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.

Літаратура

Спасылкі