Будынак гасцініцы «Мачыз»
Славутасць | |
Будынак гасцініцы «Мачыз» | |
---|---|
![]() Дом № 9/17 | |
53°54′06″ пн. ш. 27°33′13″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Мінск |
Архітэктурны стыль | эклектыка |
Архітэктар | Дзмітрый Валяр’янавіч Знабішын |
Дата пабудовы | XIX стагоддзе |
Статус |
![]() |
![]() |
Дом па вуліцы Інтэрнацыянальнай, 9 — будынак у Мінску, размешчаны ў Верхнім Горадзе, на рагу з вуліцай Камсамольскай (№ 17).
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
У XIX стагоддзі на гэтым зямельным пляцы на рагу вуліц Праабражэнскай і Багадзельнай існавала драўляная забудова, якая была знішчана падчас вялікага пажару 1881 года[1].
У 1886 годзе ўладальнік пляца мешчанін Гірш Мачыз звярнуўся ў Мінскую гарадскую ўправу за дазволам на будаўніцтва новага мураванага двухпавярховага дома. Гэты праект быў зацверджаны гарадскімі ўладамі і амаль цалкам рэалізаваны[1]. Аўтар праекта архітэктар Д. В. Знабішын[2].
Галоўны фасад будынка выходзіў на Праабражэнскую вуліцу і быў завершаны фігурным атыкам. З боку вуліцы Багадзельнай дом меў вялікі мезанін з трохвугольным франтонам. Сіметрычнае рашэнне фасадаў было падкрэслена балконамі на другім паверсе, а таксама дзвярнымі і аконнымі праёмамі[1].
Паводле інвентарызацыі 1910 года ўвесь першы паверх займалі гандлёвыя ўстановы, у тым ліку аптэкарская, мануфактурная, шпалерная, галантарэйная, ювелірная і канцылярскіх тавараў крамы, а таксама бакалейная і лаўка, дзе гандлявалі сельтэрскай вадой . Другі паверх і мезанін займала гасцініца «Марсель» альбо «Мачыз»[1] С. Махліна[3], у якой налічвалася 19 нумароў[1].
У 1920 гады гэты будынак быў нацыяналізаваны. У гады Вялікай Айчыннай вайны былы дом Мачыза не пацярпеў[1].
Пасля вайны адбылася грунтоўная рэканструкцыя гэтага будынка. У выніку якой надбудаваны трэці паверх, адначасова быў цалкам знішчаны першапачатковы архітэктурны дэкор фасадаў, а ўнутраныя памяшканні перабудаваны пад жылыя кватэры[1].
У савецкія часы на першым паверсе размяшчаўся рэстаран 1-га разраду «Світанак» (руск.: Заря). Пазней у ім размяшчалася культасветвучылішча[4].
Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]
Трохпавярховы, Г-падобны ў плане будынак, накрыты вальмавым дахам. Фасады вырашаны плоскасна і строга. Аконныя праёмы на 1-м паверсе прамавугольныя, на 2-м — лучковыя. Несіметрычна на фасадах размешчаны маленькія балконы[4].
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё ІНТЭРНАЦЫЯНАЛЬНАЯ БУДЫНАК № 9 ДОМ ЧЫЗА
- ↑ Барановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842—1892. С. 127
- ↑ Старый город вчера и сегодня Архівавана 1 жніўня 2017.
- ↑ а б Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Будынак гасцініцы «Мачыз»
- ІНТЭРНАЦЫЯНАЛЬНАЯ БУДЫНАК № 9 ДОМ ЧЫЗА