Гарадскі пасёлак Ружаны

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Гарадскі пасёлак
Ружаны
Ružany, Sapieha. Ружаны, Сапега (N. Orda, 1875).jpg
Палац Сапегаў, Н. Орда
Герб
Герб
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першае згадванне
Насельніцтва
3,1 тыс. чалавек (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1632
Паштовы індэкс
225154
Аўтамабільны код
1
Гарадскі пасёлак Ружаны (Беларусь)
Гарадскі пасёлак Ружаны
Гарадскі пасёлак Ружаны (Брэсцкая вобласць)
Гарадскі пасёлак Ружаны

Ружаны — гарадскі пасёлак у Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі, на р. Ружанка. На скрыжаванні аўтамабільных дарог ПружаныСлонім і ВаўкавыскКосава. У 45 км ад Пружан, 130 км ад Брэста і 38 км ад чыгуначнай станцыі Івацэвічы на лініі Баранавічы— Брэст. Насельніцтва 3,1 тыс. чал. (2009).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя з 1552 як Рожаны, уладанне Тышкевічаў. З 1598 належалі Сапегам, тут размяшчалася адна з галоўных рэзідэнцый роду. Уваходзілі ў Слонімскі павет Новагродскага ваяв. ВКЛ. У 1637 атрымалі магдэбургскае права і герб. У 1698 разбураныя падчас грамадзянскай вайны шляхты ВКЛ з Сапегамі. З 1795 Ружаны ў складзе Расійскай імперыі, мястэчка, цэнтр воласці Слонімскага павета. У студзені 1919 Ружаны на некалькі дзёнь занялі бальшавікі. 29 студзеня 1919 з рукаў бальшавікоў адбіў яе Віленскі Атрад Польскага Войска пад кіраўніцтвам ротмістра Уладзіслава Дамброўскага[1].

  • 7 чэрвеня 1919: Ружаны ўвайшлі ў склад Брэсцкай акругі Грамадзянскай Управы Усходніх Зямель — часовай польскай адміністрацыйнай адзінкі[2]. З 1921 у складзе Польшчы, з 1939 у БССР. З 1940 гарадскі пасёлак, цэнтр раёна. З 1962 у Пружанскім р-не.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Прадпрыемствы дрэваапрацоўчай і паліўнай прамысловасці. Гасцініца «Ружанская». Цэнтр ганчарнага рамяства, так званай ружанскай керамікі. Цэнтр турызму нацыянальнага значэння.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • Па даных перапісу 1999 г. — 3,3 тыс. чал.
  • Па даных перапісу 2009 г. — 3,1 тыс. чал.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Ружанскі палацавы комплекс

Выбітныя ўраджэнцы і жыхары[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Lech Wyszczelski: Wstępna faza walk. W: Lech Wyszczelski: Wojna polsko-rosyjska 1919—1920. Wyd. 1. Warszawa: Bellona, 2010, ss. 52-53. ISBN 978-83-11-11934-5.
  2. Dz. Urz. ZCZW z 1919 r. Nr 5, poz. 41

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]