Барань
Горад
Барань
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Бара́нь[2] — горад раённага падпарадкавання ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, на рацэ Адроў. За 9 км ад горада Орша, да 2013 падпарадкоўваўся Аршанскаму гарсавету. На аўтамабільнай дарозе Орша—Коханава. Бліжэйшыя прыпынкі электрацягнікоў — Харобрава, Чэрвіна (~3 км). Насельніцтва 11 221 чал. (2017)[3].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вядома як сяло Барань, потым Старая Барань, з 1518 года ва ўладанні князя Канстанціна Астрожскага. Канстанцін Астрожскі заснаваў у Барані «кульны двор» — прадпрыемства па вырабу гарматных куль. У 1541 годзе ва ўласнасці яго сына князя Іллі Астрожскага , належала да Копыскага замка. У 1591 годзе ў складзе Копыскага маёнтка згаданы фальварак Барань. У 1598 годзе ўладальнік Копысі вялікі гетман літоўскіКрыштаф Радзівіл заснаваў у Аршанскім павеце мястэчка Барань, куды перавёў падданых са Старой Барані. Прывілеем ад 30 кастрычніка 1598 года гетман «..залажыў на гасцінцы ад Барысава да Оршы места на Барані, а каб тыя прышлыя людзі ў ім асядалі і валокі прыняўшы распрацоўвалі, назначыў ім, людзям, якія будуць прыходзіць, асядаць у месцы, свабоду ад даты ліста, напісанага на 15 год, уласныя падданыя гэтыя абавязаны выконваць павіннасці, апісаныя ў інвентары». Тым самым днём Радзвіл пісаў: «…пацвярджаем, што Кліму Храловічу даў у м. Бараньскім валоку… на свабоднае трыманне 15 год». Ліст гетмана ад 15 лістапада 1599 года паведамляе «аб залажэнні» мястэчка Барань і што падданы са Старой Барані Сямён Кавезя прызначаны там войтам. «На каторае войтаўства далі яму на Копыскай вуліцы, дзе старая арэнда стала, пляц у канцы пляцаў рынкавых, аж па дарозе да млына і 2 валокі… вольныя ад платы пажыццёва, за што павінен свайму пану верна і чэсна служыць. І што той жа Сямён Кавезя, войт бараньскі, узяў з в. Старая Барань у дадатак яшчэ 8 маргоў. Тады гэтыя 2 валокі трымае на чыншы, плацячы з іх па коп паўтрэці з кожнай, як апісана ў інвентары галоўнай памеры». У мястэчку войту дазвалялася вызначаць гандлёвы дзень. У 1-й палове XVII ст. ў Барані было 38 дамоў.
Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Барань у складзе Расійскай імперыі, сяло, цэнтр воласці Аршанскага павета. Паводле «Інвентара зямель, выганаў, распрацовак, зарасніка мяшчан і валашчан староства Барысаўскага, што знаходзяцца ў павеце Аршанскім для лепшага выбару падаткаў» за верасень 1781 года ў Барані было 26 пляцаў, на якіх гаспадарылі Ян і Мацей Чорныя, Юзаф Шаблінскі, Ігнацій Шушкевіч, Лук’ян Каўтач, Іаан і Курыла Шытакі, Андрэй, Нічыпар і Міхаіл Чарнухі, Якаў, Давыд і Даніла Сушкевічы, Сапрон Локіш, Ян Яранкевіч, Карповіч, Чарэйскі, Станіслаў Рэут, Лапа, Зальковіч. Да Барані належалі засценкі Загацце (9 гаспадароў), Заўротаў, Ромбскі (па 2 сям’і), і Млын Бараньскі (3 двары). У 2-й палове XIX ст. у Барані каля 300 жыхароў, працавалі крухмальны завод, млын, было народнае вучылішча (адкрыта ў 1875 годзе, 31 вучань). У 1873 годзе адкрыты драцяна-цвіковы завод. 11 ліпеня 1905 года яго рабочыя (каля 200 чал.) правялі забастоўку, удзельнічалі ў Кастрычніцкай Усерасійскай палітычнай стачцы 1905 года.
Савецкая ўлада ўстаноўлена ў лістападзе 1917 года. З лютага да кастрычніка 1918 года горад акупіраваны войскамі кайзераўскай Германіі. У 1924—1960 гадах цэнтр сельсавета ў Аршанскім раёне. У 1935 годзе пераўтвораны ў рабочы пасёлак. З 16 ліпеня 1941 да 27 чэрвеня 1944 года акупіраваны войскамі нацысцкай Германіі. З 17 мая 1972 года — горад[4].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- XX стагоддзе: 1967 — 9,7 тыс. чал.[5]; 1990 — 13,5 тыс. чал.[6]; 1991 — 14,1 тыс. чал.; 1995 — 14,4 тыс.[7] чал.
- XXI стагоддзе: 2006 — 12,1 тыс. чал.; 2008 — 12,0 тыс. чал.; 2016 — 11 343 чал.[8]; 2017 — 11 221 чал.[3]
Насельніцтва пражывае кампактна.
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Аснову эканомікі горада складаюць прадпрыемствы машынабудавання, лёгкай і харчовай прамысловасці. Горадаўтвараючае прадпрыемства — ААТ «Тэхніка сувязі»[9] (раней — фірма «Лёс»). Шмат незанятых вытворчых плошчаў. Санаторый-прафілакторый «Лес».
Культура
[правіць | правіць зыходнік]У горадзе 3 школы.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Бараньская Спаса-Праабражэнская царква (арыгінал перавезены ў музей у 1989 годзе, новая пабудавана ў 1993 годзе).
- Механічны завод
- Багадзельня (1905)
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Аляксандр Сяргеевіч Арцюшкевіч (нар. 1947) — беларускі вучоны. Доктар медыцынскіх навук (1996), прафесар.
- Артур Іосіфавіч Бязлюдаў (1934—1986) — дзяржаўны дзеяч БССР.
- Уладзімір Іванавіч Корбан (1910—1971) — беларускі пісьменнік.
- Міхаіл Пятровіч Канцавой (нар. 1949) — беларускі мастак.
- Мікалай Сцяпанавіч Палянкоў (1921—2005) — беларускі мастак.
- Генадзій Іванавіч Міхасёў (нар. 1957) — беларускі спецыяліст у галіне механікі дэфармуемага цвёрдага цела. Доктар фізіка-матэматычных навук (1998), прафесар (2005).
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Численность населения на 1 января 2024 г. и среднегодовая численность населения за 2023 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Белстат, 2024.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
- ↑ а б Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб пераўтварэнні рабочага пасёлка Барань Віцебскай вобласці ў горад раённага падпарадкавання ад 17 мая 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 15 (1353).
- ↑ ВСЭ 1970.
- ↑ ЭГБ 1993.
- ↑ БелЭн 1996.
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Сайт ВПК Рэспублікі Беларусь(недаступная спасылка)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Бравер, Я. Л. Барань // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1979. — № 4.
- Бравер, Я. Л., Спірыдонаў, М. Ф. Бара́нь // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — С. 303. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2.
- Бара́нь // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — С. 300. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
- Бара́нь // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 57. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.
- Бара́нь // Т. 2. Ангола — Барзас. — М. : Советская энциклопедия, 1970. — С. 621. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Барань
- Геаграфічныя звесткі па тэме Барань на OpenStreetMap
- Барань на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Iнфармацыйна-забаўляльны партал «УБарані» Архівавана 13 студзеня 2012.
- Старонка школы № 18 г. Барань
- Надвор’е ў горадзе Барань