Шальчынінкай

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Горад Шальчынінкай)
Jump to navigation Jump to search
Горад
Шальчынінкай
літ.: Šalčininkai
Герб
Герб
Salcininkai church.jpg
Краіна
Павет
Раён
Сянюнія
Каардынаты
Першае згадванне
Ранейшыя назвы
Салечнікі
Горад з
Плошча
2,98 км²
Вышыня цэнтра
181 м
Насельніцтва
6 664 чал. (2017)
Часавы пояс
Тэлефонны код
(+370) 380
Паштовыя індэксы
LT-17001
Афіцыйны сайт
Шальчынінкай на карце Літвы
Шальчынінкай (Літва)
Шальчынінкай

Шальчынінкай (літ.: Šalčininkai, традыцыйная беларуская назва — Сале́чнікі, польск.: Soleczniki) — горад у паўднёва-ўсходняй Літве, на мяжы з Беларуссю, на рацэ Шальча. Знаходзіцца за 45 км ад Вільнюса і з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Шальчынінкайскага раёна Вільнюскага павета.

Насельніцтва налічвае каля 4,7 тыс. чалавек, з якіх 72% — палякі, 13% — літоўцы, 7% — рускія, 4% — беларусы, 4% — іншыя. Праз горад ідзе шаша Вільнюс — Ліда і чыгунка Вільнюс — Ліда. Шальчынінкай адносіцца да этнаграфічнага рэгіёна Дзукія.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню паселішча ўзгадваецца ў 1311 годзе (у прускіх хроніках узгадваецца пад назвай Salsniken ці Saletzniken), калі паселішча было захоплена і зруйнавана ордэнскім войскам з 150 рыцараў і 2 тыс. пяхоты пад кіраўніцтвам ордэнскага камтура Генрыха. Немцы захапілі вялікую здабычу і 700 палонных. Напады на паселішча войска Тэўтонскага ордэна ажыццяўляла ў 1378, 1382 і 1394 гадах.

З XIV стагоддзя паселішча належыла Глябовічам. У 1410 годзе быў пабудаваны першы касцёл. У 1523 годзе Глябовічы перадалі Салечнікі мясцовай каталіцкай парафіі. У гэты час ў паселішчы існавала пратэстанцкая капліца і яўрэйскі малітоўны дом.

Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай Салечнікі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі. У 1812 годзе Салечнікі былі знішчаны напалеонаўскім войскам. У пачатку ХІХ стагоддзя Салечнікі часта наведваў Адам Міцкевіч.

Помнік Кастусю Каліноўскаму ў Шальчынінкаі

Жыхары паселішча ўзялі актыўны ўдзел у паўстанні 1830—1831 гадоў. Паўстанцы з Салечнікаў змагаліся з рускім войскамі пад кіраўніцтвам Людвіка Нарбута. Пасля ліквідацыі прыгоннага права ў 1861 годзе Салечнікі пачалі хутка развівацца. Асаблівы штуршок у развіцці горада адбыўся пасля 1882 года, калі праз Салечнікі прайшла чыгунка.

У 1929 годзе тут жыло 587 чалавек. Пасля 1923 года Салечнікі як частка Сярэдняй Літвы трапілі ў склад Польскай Рэспублікі. Да 1939 года насельніцтва павялічылася да 844 чалавек.

У верасні 1939 года горад быў заняты савецкімі войскамі і ў лістападзе далучаны да Беларускай ССР.

Пасля уваходу Літвы ў склад СССР восенню 1940 года Шальчынінкай (разам з Друскенікамі і Гадуцішкамі) быў перададзены ў склад Літоўскай ССР.

Статус горада Шальчынінкай атрымаў у 1956 годзе, а ў 1972 годзе сюды быў перанесены з Эйшышкеса цэнтр раёна.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

  • Палацава-паркавы комплекс Вагнераў
  • Касцёл Святога Пятра
  • Помнік Адаму Міцкевічу

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]