Дом Біргера
| Славутасць | |
| Дом Біргера | |
|---|---|
| Дом № 10 у забудове вуліцы | |
| 53°54′03″ пн. ш. 27°33′09″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Горад | Мінск |
| Архітэктурны стыль | эклектыка |
| Дата пабудовы | 1890-я |
| Статус |
|
Дом Біргера — будынак у Мінску, размешчаны ў квартале, які прымыкае да Верхняга Горада, па адрасе вуліца Інтэрнацыянальная, 10 (гістарычная Праабражэнская). Пабудаваны сярэдзіне ў XIX ст. з цэглы.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У XIX стагоддзі на гэтым зямельным пляцы існавала драўляная забудова, якая была знішчана падчас вялікага пажару 1881 года[1].

У канцы XIX стагоддзя (каля 1895 года) мінскі купец Лейба Біргер пабудаваў тут мураваны двухпавярховы жылы дом. Будынак быў накрыты двухсхільным дахам. З боку вуліцы Праабражэнскай быў створаны праезд ва ўнутраны двор, перакрыты скляпеннямі. Сіметрычны па кампазіцыі галоўны фасад быў вырашаны стрымана і аформлены лапаткамі з простым дэкорам. Аконныя праёмы першага паверха прамавугольныя, а на другім — лучковыя без ліштваў. На першым і другім паверхах будынка знаходзіліся жылыя пакоі. Акрамя таго, у двары размяшчаўся двухпавярховы мураваны флігель і іншыя гаспадарчыя пабудовы[1].
У 1909 годзе ўсе будынкі і збудаванні набыў мінскі мешчанін Моўша Гальдштэйн. Паводле інвентарызацыі 1910 года ў галоўным жылым доме было тры кватэры, у адной з іх пражывала сям’я гаспадара[1].
Пасля 1920 года будынак быў нацыяналізаваны і выкарыстоўваўся пад камунальныя кватэры[1].

У гады Вялікай Айчыннай вайны былы дом Біргера не пацярпеў і цалкам захаваў архітэктурнае рашэнне канца XIX — пачатку XX стагоддзяў[1].
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]
Двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак, накрыты двухсхільным дахам. Аконныя праёмы па 1-м паверсе прамавугольныя, на 2-м — лучковыя. Плоскасць галоўнага фасада расчлянёна лапаткамі. У вуглавой частцы — арачны праезд. Выкарыстоўваецца як жылы.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дом Біргера- ІНТЭРНАЦЫЯНАЛЬНАЯ БУДЫНАК № 10 ДОМ МАСКАЛІКА(недаступная спасылка)

