Дом Вульфа Мазо

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Дом Вульфа Мазо
Дом Вульфа Мазо
Дом Вульфа Мазо
53°54′03″ пн. ш. 27°33′08″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Архітэктурны стыль эклектыка
Дата пабудовы XIX стагоддзе
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 711Е000001шыфр 711Е000001
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дом Вульфа Мазо  — будынак у Мінску, размешчаны ў квартале, які прымыкае да Верхняга Горада, па адрасе вуліца Інтэрнацыянальная, 8. Пабудаваны сярэдзіне ў XIX ст. з цэглы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Праект фасада мураванага дома Вульфа Мазо прадстаўлены на зацвярджэнне ў Мінскую гарадскую ўправу. 1891 год

У XIX стагоддзі на гэтым зямельным пляцы існавала драўляная забудова, якая была знішчана падчас вялікага пажару 1881 года[1].

У канцы XIX стагоддзя ўладальнікам гэтага пляца на вуліцы Праабражэнскай стаў купец Вульф Мазо. У 1892 годзе ён накіраваў у Мінскую гарадскую ўправу праект на будаўніцтва новага мураванага двухпавярховага дома. Гэты праект быў зацверджаны і цалкам рэалізаваны. Паводле праекта новы дом Мазо меў складаны план і быў накрыты двухсхільным дахам. На першым і другім паверхах былі жылыя пакоі. У двары размяшчаўся комплекс гаспадарчых пабудоў[1].

У 1908 годзе гэты дом разам з зямельным пляцам перайшоў да мінскіх мяшчан Гутманаў, якія адразу выканалі капітальны рамонт будынка, што закрануў толькі яго інтэр’еры. Адначасова ў будынку быў зроблены водаправод[1].

Паводле інвентарызацыі 1910 года ў будынку было толькі дзве жылыя кватэры: у адной пражывалі яго ўладальнікі, а другая кватэра здавалася. Пасля 1920 года будынак быў нацыяналізаваны і выкарыстоўваўся пад камунальныя кватэры[1].

Дом Вульфа Мазо ў час нацысцкай акупацыі Мінска. 1943

У гады Другой сусветнай вайны былы дом Мазо не пацярпеў[1].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Дом № 8 (да рэстаўрацыі) у забудове вуліцы

Двухпавярховы прамавугольны ў плане, накрыты пакатым двухсхільным дахам. Галоўны фасад расчлянёны па гарызанталі карнізным поясам[2] і фланкіраваны лапаткамі з фігурнымі філёнкамі[1]. 1-ы паверх вырашаны строга. Сцены прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Вокны 2-га паверха дэкарыраваны ліштвамі, сандрыкамі, руставанымі падаконнымі плітамі. У цэнтры 2-га паверха невялікі балкон з ажурнай агароджай (чыгуннае ліццё)[2]. Праём балконных дзвярэй аздоблены зверху ляпной вазай з кветкамі[1], абапал кручаныя калонкамі, фігурным сандрыкам з лепкай. У бакавой частцы будынка — арачны праезд, перакрыты скляпеннямі. Выкарыстоўваецца як жылы[2].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]