Дом па вуліцы Валадарскага, 10

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Дом па вуліцы Валадарскага, 10
53°53′52″ пн. ш. 27°33′03″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Дата пабудовы XIX ст.
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 712Г000023шыфр 712Г000023
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дом па вуліцы Валадарскага, 10 — трохпавярховы будынак у Мінску, пабудаваны ў канцы XIX ст..

Дом № 10 уяўляе сабой мураваны трохпавярховы з мансардамі прамавугольны ў плане будынак. З левага боку на галоўным фасадзе праезд у двор. Гарызантальна фасад падзелены карнізным поясам паміж першым і другім паверхамі, завершаны карнізам з дэнтыкуламі. Сцены на першым паверсе апрацаваны рустам. Прамавугольныя аконныя праёмы на ніжніх двух паверхах дэкараваны простымі ліштвамі з замковым каменем. На трэцім паверсе рытмічна размешчаны балконы з балюстраднымі агароджамі. Два галоўныя ўваходы фланкіраваны паўкалонамі, якія падтрымліваюць антаблемент з карнізам са значным вынасам. На фасадзе блокі лесвічных клетак вылучаны паўкруглымі атыкамі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]