Ляхавіцкі раён

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ляхавіцкі раён
Герб
Герб
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Брэсцкая вобласць
Адміністрацыйны цэнтр Ляхавічы
Кіраўнік Мікалай Мікалаевіч Мароз[d]
Афіцыйныя мовы Родная мова: беларуская 90,55 %, руская 8,08 %
Размаўляюць дома: беларуская 78,17 %, руская 17,64 %[1]
Насельніцтва (2014)
27 392 чал.[2] (14-е месца)
Шчыльнасць 20,24 чал./км² (10-е месца)
Нацыянальны склад беларусы — 88,45 %,
палякі — 6,46 %,
рускія — 3,53 %,
іншыя — 1,56 %[1]
Плошча 1 353,55[2]
(15-е месца)
Вышыня
над узроўнем мора
169 м[3]
Ляхавіцкі раён на карце
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ля́хавіцкі раё́н — раён у складзе Брэсцкай вобласці Беларусі. Ляхавіцкі раён мяжуе з Баранавіцкім, Ганцавіцкім і Івацэвіцкім раёнамі Брэсцкай вобласці і Клецкім раёнам Мінскай вобласці.

Назва

Назва раёна паходзіць ад назвы горада Ляхавічы — адміністрацыйнага цэнтра раёна.

Адміністрацыйны падзел

Ляхавіцкі раён адміністрацыйна падзелены на 8 сельскіх Саветаў:

Гісторыя

Расійская імперыя

Гістарычным папярэднікам Ляхавіцкага раёна можна лічыць Ляхавіцкую воласць (цэнтр воласці — Ляхавічы) у складзе Слуцкага павета Мінскай губерні Расійскай імперыі. Ляхавіцкая воласць была ўтворана ў 1795 г. і праіснавала так ажно да самога канца Расійскай імперыі. Напрыканцы Першай сусветнай вайны лінія фронту была нестабільнай, што абумоўлівала і нестабільнасць мясцовай улады. У БНР жа, якая абвяшчала права на валоданне амаль усімі этнічнымі тэрыторыямі беларусаў, у тым ліку тэрыторыяй Ляхавіцкай воласці, адміністрацыйны падзел адсутнічаў увогуле.

Міжваенная Польшча

Пасля Польска-савецкай вайны 1919—1921 гг. у выніку Рыжскага мірнага дагавора да Польшчы адышла 4,5-мільённая Заходняя Беларусь плошчай больш за 110 тыс. км². Гэта доля не абмінула і Ляхавіцкую воласць, якая была рэарганізаваная польскімі ўладамі ў Ляхавіцкую гміну ў складзе Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства і праіснавала ў такім статусе ажно да 18 верасня 1939 г., калі Беларусь была ўз'яднана ў складзе БССР.

БССР

Ляхавіцкі раён быў утвораны 15 студзеня 1940 г. з цэнтрам у горадзе Ляхавічы ў складзе Баранавіцкай вобласці БССР. 8 студзеня 1954 г. Загадам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР у мэтах узбуйнення абласцей Баранавіцкая вобласць была ліквідаваная, таму Ляхавіцкі раён перайшоў у склад Брэсцкай вобласці БССР.

Рэспубліка Беларусь

З'яўляючыся правапераемніцай БССР, Рэспубліка Беларусь пакінула яе адміністрацыйны падзел, і ў наш час Ляхавіцкі раён працягвае існаванне ў складзе Брэсцкай вобласці Рэспублікі Беларусь у тых жа межах, што і ў савецкі перыяд.

Геаграфія

Геаграфічнае становішча

Ляхавіцкі раён знаходзіцца на поўначы ўсходняй часткі Брэсцкай вобласці і мяжуе на поўначы з Баранавіцкім, на паўднёвым усходзе — з Ганцавіцкім, на паўднёвым захадзе — з Івацэвіцкім раёнамі Брэсцкай вобласці, на ўсходзе — з Клецкім раёнам Мінскай вобласці. Плошча раёна складае 1353,55 км2. Горад Ляхавічы — адміністрацыйны цэнтр раёна — знаходзіцца ў 226 км на паўночны ўсход ад абласнога цэнтра — г. Брэста, у 161 км на паўднёвы захад ад сталіцыг. Мінска, у 22 км на паўднёвы ўсход ад г. Баранавічы.

Рэльеф

Рэльеф раўнінны, пераважна нізінны. Пераважаючыя вышыні ляжаць у дыяпазоне 153—218 м. Найбольшая вышыня складае 253,3 м (каля вёскі Шчасновічы), найменшая — 150,3 м ніжэй за ўзровень мора (каля вёскі Тухавічы). Лясы і паркі займаюць каля 510 км2, што складае 37,6 % тэрыторыі раёна. Пад сельскагаспадарчыя патрэбы выкарыстоўваюцца каля 50 % зямель.

Карысныя выкапні

Раён багаты на такія карысныя выкапні, як торф, крэйда, гліна, будаўнічы пясок.

Клімат

Клімат, як і ва ўсёй Беларусі, у Ляхавіцкім раёне ўмераны. Пры гэтым выконваецца агульнабеларуская тэндэнцыя да пераходу клімату з больш марскога да больш кантынентальнага з захаду на ўсход. Ляхавіцкі раён, як і іншыя раёны Брэсцкай вобласці, прыдатны для сельскай гаспадаркі.

Клімат Ляхавіцкага раёна (на прыкладзе Ляхавічаў)
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Сярэдні максімум, °C −3,2 −1,7 3,0 11,7 18,6 21,9 22,9 22,4 17,4 11,0 4,0 −0,5 10,6
Сярэдняя тэмпература, °C −6,2 −4,9 −0,7 6,9 13,0 16,6 17,7 17,1 12,6 7,2 1,6 −3 6,5
Сярэдні мінімум, °C −9,1 −8,1 −4,4 2,1 7,5 11,3 12,6 11,8 7,9 3,5 −0,7 −5,5 2,4
Норма ападкаў, мм 36 27 34 41 57 84 81 68 57 47 47 42 621
Крыніца: Climate-Data.org

Водная сістэма

Рэкі, якія працякаюць па раёне, пераважна прыналежаць басейну Нёмана (за выключэннем Начы — ракі з басейна Дняпра) і маюць наступную працягласць па тэрыторыі раёна:

На тэрыторыі раёна знаходзяцца чатыры вадасховішчы, якію маюць адпаведную плошчу:

Насельніцтва

Змяненне колькасці насельніцтва Ляхавіцкага раёна ў XX—XXI стст. (чал.)[1][5][6][7][8]

Станам на 1 студзеня 2014 года колькасць насельніцтва раёна складае 27 392 чалавек, пры гэтым у сельскай мясцовасці пражывае каля 60 % усяго насельніцтва раёна. Сярэдняя шчыльнасць насельніцтва — 20,24 чалавек на км2.

Этна-лінгвістычныя дадзеныя

Па выніках перапісу 2009 г. размеркаванне нацыянальнасцей Ляхавіцкага раёна адбылося наступным чынам:

Роднай мовай большасць насельніцтва раёна назвала беларускую (90,55 %), на другім месцы стаіць руская (8,08 %). Пры гэтым дома размаўляюць па-беларуску 78,17 % жыхароў раёна, а па-руску — 17,64 %[1].

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Зноскі

  1. а б в г д Вынікі перапісу 2009 года. (руск.) Памылка ў зносках: памылковы тэг <ref>; імя "belstat2009" вызначана некалькі разоў з розным зместам
  2. а б Інфармацыя пра раён на афіцыйным сайце (па стане на 1 студзеня 2014 г.). (руск.)
  3. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  4. Рэспубліканская комплексная схема размеркавання рыбалоўных угоддзяў — Брэсцкая вобласць (руск.)
  5. Усесаюзны перапіс насельніцтва 1959 г. Колькасць наяўнага насельніцтва гарадоў і іншых паселішчаў, раёнаў, раённых цэнтраў і буйных сельскіх населеных месцаў на 15 студзеня 1959 года па рэгіёнах саюзных рэспублік (акрамя РСФСР) (руск.)
  6. Колькасць наяўнага насельніцтва гарадоў, пасёлкаў гарадскога тыпу, раёнаў і раённых цэнтраў СССР па дадзеных перапісу на 15 студзеня 1970 года па рэспубліках, краях і абласцях (акрамя РСФСР) (руск.)
  7. Усесаюзны перапіс насельніцтва 1979 г. Колькасць наяўнага насельніцтва саюзных і аўтаномных рэспублік, аўтаномных абласцей і акруг, краёў, абласцей, раёнаў, гарадскіх паселішчаў, сел-райцэнтраў і сельскіх паселішчаў з насельніцтвам болей за 5000 чалавек (акрамя РСФСР) (руск.)
  8. Усесаюзны перапіс насельніцтва 1989 г. Колькасць насельніцтва саюзных рэспублік СССР і іх тэрытарыяльных адзінак па поле (руск.)

Шаблон:Пачатак артыкулу