Перайсці да зместу

Смалявічы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 17:15, 23 верасня 2017, аўтар Artsiom91Bot (размовы | уклад) (аўтаматычны перанос катэгорыі)
Горад
Смалявічы
Цэнтральная плошча
Цэнтральная плошча
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Заснаваны
1448
Першая згадка
Горад з
Плошча
  • 16,45 км²
Вышыня цэнтра
175 м[1]
Насельніцтва
16 643 чалавекі[2] (2017)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1776
Паштовы індэкс
222210
Аўтамабільны код
5
СААТА
6248501000
Афіцыйны сайт
smaliavichy.by  (бел.)
Смалявічы на карце Беларусі ±
Смалявічы (Беларусь)
Смалявічы
Смалявічы (Мінская вобласць)
Смалявічы

Смаляві́чы[3] (трансліт.: Smaliavičy, руск.: Смолевичи) — горад у Мінскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Смалявіцкага раёна. У 35 км да ўсходу ад Мінска; чыгуначная станцыя на лініі Мінск—Орша. Аўтадарогі злучаюць горад з Чэрвенем, Лагойскам, Смілавічамі. Насельніцтва 16 643 чал. (2017)[2].

Гісторыя

Упершыню згадваюцца каля 1448 г. як валоданне Доргіевіча. З 1508 г. мястэчка ў Менскім ваяводстве ВКЛ, валоданне князёў Астрожскіх, затым Радзівілаў, Вітгенштэйнаў, Гагенлоэ. Мястэчка моцна пацярпела падчас вайны Расіі з Рэччу Паспалітай (1654—1667) і Паўночнай вайны (1700—1721). З 1793 г. у складзе Расійскай імперыі, з 1795 — цэнтр воласці Барысаўскага павета.

У канцы 18 — пачатку 19 ст. Дзейнічалі 2 фабрыкі (Смалявіцкія лесапільныя прадпрыемствы): лесапільная і дрэваапрацоўчая (18941914 гг.), лесапільная і мукамольная (18901910 гг.) і мануфактура (18951902 гг.). Выраблялі дошкі, шавецкія шпількі, муку і крупы. Мелі паравыя машыны і паравыя катлы. Працавалі ў 18991900 гг. ад 40 (на мануфактуры) да 68 чал. (на фабрыках).

У 19091915 гг. у Смалявічах дзейнічаў шклозавод «Вікторыя». Выпускаў ліставое шкло, бутэлькі. У 1910 г. працавала 160, у 1913 г. — 95 рабочых.

У пачатку 19 ст. тут быў палац, які згарэў у 1819 годзе. У 1871 г. каля Смалявічаў пабудаваная чыгуначная станцыя Вітгенштэйнаўская. У 1863 годзе земскае народнае вучылішча, паштова-тэлеграфнае аддзяленне, бровар, рамесныя майстэрні па вытворчасці вопраткі і абутку, кузні. З 1924 г. цэнтр раёна, з 1938 — гарадскі пасёлак. У гады Вялікай Айчыннай вайны акупанты знішчылі тут 2 тыс. жыхароў, у створаным гета расстралялі каля 3 тыс. чалавек. З 1968 года горад. У 1998 Смалявічы атрымалі герб.

Насельніцтва

Эканоміка

Прадпрыемствы машынабудавання, будаўнічых матэрыялаў, харчовай, лясной і дрэваапрацоўчай прамысловасці. Гасцініцы «Вясна» і «Прыазёрная».

Славутасці

  • Свята-Мікалаеўская царква

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Зноскі

  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  2. а б в Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  3. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  4. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2014 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2013 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (1 красавіка 2014). Праверана 3 красавіка 2017.
  5. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2015 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2014 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (31 сакавіка 2015). Праверана 3 красавіка 2017.
  6. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  7. Ціхаў Гаўрыіл Андрыянавіч // на pawet.net

Літаратура

Спасылкі