Сол Белау

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Сол Белоў)
Перайсці да: рух, знайсці
Сол Белау
SaulBellow.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння:

10 чэрвеня 1915(1915-06-10)[1][2]

Месца нараджэння:

Манрэаль, гарадская агламерацыя Манрэаля[d], Манрэаль[d], Правінцыя Квебек, Канада

Дата смерці:

5 красавіка 2005(2005-04-05)[1][2] (89 гадоў)

Месца смерці:

Бруклін[d], акруга Норфалк[d], Масачусетс, Злучаныя Штаты Амерыкі[3][4]

Грамадзянства:

Flag of the United States.svg Злучаныя Штаты Амерыкі[5][6][7]

Жонка:

Аляксандра Белау[d]

Дзеці:

Адам Белау[d]

Альма-матар:

Вісконсінскі ўніверсітэт у Мадысане
Чыкагскі ўніверсітэт
Паўночна-Заходні ўніверсітэт

Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці:

пісьменнік, раманіст, прафесар універсітэта, эсэіст, аўтар

Мова твораў:

англійская мова[8]

Узнагароды:
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Сол Белау (анг.: Saul Bellow; 10 чэрвеня 1915 — 5 красавіка 2005) — знакаміты амерыканскі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры 1976 году.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сын эмігрантаў з Расіі, народжаны ў Канадзе, Белоў быў аднім з найвыдатнейшых прадстаўнікоў паваеннага пакалення амерыканскіх яўрэйскіх пісьменнікаў. Скончыў універсітэт у Манрэалі (1937), пасяліўся ў ЗША. Найбольшую славу Солу Белоў прынеслі раманы «Планета містэра Самлера», «Снежань дэкана», «Дар Гамбалта» і «Герцаг». Памёр у Бостане, штат Масачусетс, у веку 89 гадоў.

Вядомы амерыканскі пісьменнік, сябар і пратэжэ Белоў Філіп Рот сказаў аднойчы: «Хрыбет амерыканскай літаратуры 20 стагоддзя забяспечылі два раманісты: Уільям Фолкнер і Сол Бэлоў».

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

У цэнтры твораў — праблема асобы, якую даследуе праз экзістэнцыялісцкія антыноміі: свабода і выбар (раман «Непрыкаяны чалавек», 1944), ахвяра і кат (аповесць «Ахвяра», 1947), індывідуальная і грамадская прырода чалавека (аповесць «Лаві момант», 1956; раман «Гендэрсан, кароль дажджу», 1959). Пошукі чалавекам сябе і свайго месца ў свеце, вера ў духоўныя каштоўнасці і культурныя традыцыі і адначасова цвярозае ўсведамленне антаганізмаў сучаснай цывілізацыі ў раманах «Прыгоды Огі Марча» (1953), «Герцаг» (1964), «Планета містэра Самлера» (1970), «Снежань дэкана» (1982), «Больш паміраюць ад разбітага сэрца» (1987), зборнік апавяданняў «Разявака і іншыя апавяданні» (1984) і інш. Скептыцызмам прасякнуты раман пра інтэлектуальную Амерыку «Дар Гумбальта» (1975).

Проза С. Белау філасофская, інтэлектуальная, псіхалагічная.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Раманы[правіць | правіць зыходнік]

  • 1944: Dangling Man («Непрыкаяны чалавек»)
  • 1947: The Victim («Ахвяра»)
  • 1953: The Adventures of Augie March («Прыгоды Огі Марча»)
  • 1956: Seize the Day («Лаві момант»)
  • 1959: Henderson the Rain King («Гендэрсан, кароль дажджу»)
  • 1964: Herzog («Герцаг»)
  • 1970: Mr. Sammler's Planet («Планета містэра Самлера»)
  • 1975: Humboldt's Gift («Падарунак Гумбальдта») — Пулітцэр у 1976 годзе
  • 1982: The Dean's December («Снежань дэкана»)
  • 1987: More Die of Heartbreak («Больш паміраюць ад разбітага сэрца»)
  • 1989: A Theft («Крадзеж»)
  • 1989: The Bellarosa Connection («Сувязь Беларозы»)
  • 2000: Ravelstein («Равельштэйн»)

Прэміі і ўзнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Нацыянальныя прэміі ЗША (1953, 1964, 1970)
  • Пулітцэраўская прэмія (1976)
  • Нобелеўская прэмія (1976)

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Белау // БЭ ў 18 т. Т. 3. Мн., 1996.