Фізічны факультэт БДУ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Фізфак БДУ)
Фізічны факультэт
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Фізічны факультэт БДУ
Фізічны факультэт БДУ
Англійская назва Physics faculty BSU
Заснаваны 1958
Дэкан М. С. Ціванаў
Месцазнаходжанне Сцяг Беларусі Беларусь, Мінск, пр. Незалежнасці, 2
physics.bsu.by
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фізічны факультэт БДУ — адзін з самых буйных факультэтаў галоўнай ВНУ Беларусі. Створаны ў 1958 годзе. У складзе факультэта 12 кафедр, 11 навукова-даследчых лабараторый (НДЛ), Беларускі міжвузаўскі цэнтр і абсерваторыя. Акрамя таго, праводзяцца фундаментальныя і прыкладныя даследаванні, а таксама прамысловыя, тэхналагічныя і іншыя распрацоўкі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1922 годзе на педагагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта было адкрыта фізіка-матэматычнае аддзяленне. У 1933 годзе фізіка-матэматычнае аддзяленне было ператворана ў фізіка-матэматычны факультэт. У 1938 годзе фізіка-матэматычны факультэт уключаў у сябе 4 кафедры:

  • кафедра агульнай фізікі (загадчык кафедры — дацэнт І. Г. Некрашэвіч),
  • кафедра тэарэтычнай фізікі (загадчык кафедры — дацэнт Ф. І. Фёдараў),
  • кафедра рэнтгенафізікі (загадчык кафедры — дацэнт І. П. Шапіра),
  • кафедра электрамагнітных ваганняў (загадчык кафедры — прафесар Я. В. Сняткоў).

У 1941 годзе з-за вайны і акупацыі Мінска фізіка-матэматычны факультэт спыніў працу і ў верасні 1943 года па 1945 год функцыянаваў у горадзе Сходня Маскоўскай вобласці.

У кастрычніку 1958 года фізіка-матэматычны факультэт быў падзелены на два самастойныя факультэты — фізічны і матэматычны. Першым дэканам фізічнага факультэта стаў М. П. Халімановіч. У 1960-я — 1970-я гады фізічны факультэт актыўна развіваўся. На базе навукова-даследчых лабараторый фізічнага факультэта ў 1971 годзе быў адкрыты Навукова-даследчыцкі інстытут прыкладных фізічных праблем на чале з акадэмікам А. Н. Сеўчанкам. У 1976 годзе на базе чатырох кафедр фізічнага факультэта аддзяліўся факультэт радыёфізікі і электронікі. У 1986 годзе быў створаны Інстытут ядзерных праблем, які ўзначаліў прафесар кафедры ядзернай фізікі У. Р. Барышэўскі.

Дэканы[правіць | правіць зыходнік]

Педагагічны факультэт[правіць | правіць зыходнік]

Фізіка-матэматычны факультэт[правіць | правіць зыходнік]

Фізічны факультэт[правіць | правіць зыходнік]

Выпускнікі[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя выпускнікі фізічнага факультэта, Лаўрэаты Ленінскай прэміі і Дзяржаўнай прэміі СССР:

Сярод выпускнікоў факультэта больш за 20 акадэмікаў і членаў-карэспандэнтаў АН СССР і АН БССР, 6 Лаўрэатаў Ленінскай прэміі, больш 50 Лаўрэатаў Дзяржаўных прэмій.

Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

Палітыкі[правіць | правіць зыходнік]

Бізнесмены[правіць | правіць зыходнік]

  • Леанід Лознер, сузаснавальнік EPAM Systems

Адукацыйны працэс[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць супрацоўнікаў факультэта складае больш за 400 чалавек. З іх больш за 115 чалавек - выкладчыкі: прафесары, дацэнты, асістэнты, 130 чалавек - супрацоўнікі НДЛ. На факультэце працуе 2 акадэміка і 1 член-карэспандэнт НАН Беларусі, 24 дактары навук і 161 кандыдат навук. На факультэце навучаецца больш за 700 студэнтаў. У аспірантуры - каля 70 аспірантаў.

Паўсядзённай працай факультэта кіруе дэканат на чале з дэканам. Тры намеснікі дэкана забяспечваюць кіраўніцтва вучобай, метадычнай і навуковай працай. Вучоны Савет факультэта, які ўзначальвае дэкан, складаецца з 25 чалавек, сярод якіх вядучыя прафесары і дацэнты. У Вучоны Савет уваходзяць таксама прадстаўнікі студэнцтва. Вучоны Савет вызначае стратэгічныя мэты і задачы фізічнага факультэта, вырашае праблемы вучэбнага працэсу і арганізацыі навуковай работы, праводзіць атэстацыю выкладчыкаў.

На фізічным факультэце навучанне адбываецца па спецыяльнасці «Н.01.02.00. — Фізіка». Выпускнікі могуць атрымаць кваліфікацыю «Фізік. Даследчык», «Фізік. Інжынер», «Фізік. Менеджар», «Фізік. Выкладчык фізікі і інфарматыкі», акадэмічныя ступені бакалаўра і магістра. У рамках дадзенай спецыялізацыі 11 кафедр могуць ажыццяўляць падрыхтоўку па 33 спецыялізацыям:

  1. тэарэтычная фізіка
  2. фізічная оптыка
  3. фізіка цвёрдага цела
  4. біяфізіка
  5. лазерная фізіка і спектраскапія
  6. фізіка паўправаднікоў і дыэлектрыкаў
  7. цеплафізіка
  8. энергафізіка
  9. ядзерная фізіка і электроніка
  10. атамная фізіка і фізічная інфарматыка
  11. фізіка ахоўных пакрыццяў
  12. медыцынская біяфізіка
  13. рацыянальная энергетыка
  14. мікраэлектроніка
  15. фізічная метралогія і аўтаматызацыя эксперымента
  16. фізіка ядзерных рэактараў і атамных энергетычных установак
  17. фізіка ўзаемадзеяння іанізуючага выпраменьвання з рэчывам
  18. ядзерная бяспека
  19. камп'ютарнае мадэляванне фізічных працэсаў
  20. новыя матэрыялы і тэхналогіі
  21. вакуумныя тэхналогіі
  22. лазерныя тэхналогіі
  23. методыка выкладання фізікі і інфарматыкі
  24. біямедыцынская оптыка
  25. вучэбны фізічны эксперымент
  26. прыкладная спектраскапія
  27. радыяцыйнае матэрыялазнаўства
  28. фізіка неразбураючага кантролю
  29. фізіка алмазу і звышцвёрдых матэрыялаў
  30. фізічная інфарматыка
  31. фізіка пучкоў зараджаных часціц і паскаральнікаў
  32. радыяцыйная біяфізіка
  33. спектраметрыя і дазіметрыя ядзерных выпраменьванняў

Акадэмікі, якія выкладалі на факультэце[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя даследаванні[правіць | правіць зыходнік]

На факультэце працуюць 130 навуковых супрацоўнікаў 14 навукова-даследчых лабараторый, акрамя таго, навуковай дзейнасцю займаецца большасць выкладчыкаў.

Фінансаванне навуковых работ ажыццяўляецца з некалькіх крыніц. Каля палавіны сродкаў забяспечвае дзяржаўны бюджэт рэспублікі - праз базавае фінансаванне БДУ і праз конкурснае фінансаванне са сродкаў дзяржкамітэта па навуцы і тэхналогіям Рэспублікі Беларусь, Фонда фундаментальных даследаванняў Беларусі і Дзяржаўных праграм фундаментальных і прыкладных даследаванняў. Другая палова фінансавання навукі складаецца са сродкаў прамысловых аб'яднанняў і арганізацый, дзяржаўных замоў, а таксама розных міжнародных фондаў.

Фізічны факультэт вядзе сумесныя даследаванні з інстытутамі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, прамысловымі аб'яднаннямі, сярод якіх ПА «Интэграл» і ААТ «Беларуськалій», з іншымі ВНУ (БДУІР, БДПУ і інш.). Значная частка навуковых працаўнікоў і выдчыкаў факультэта праводзяць даследаванні ў кааперацыі з замежнымі арганізацыямі: Аб'яднаным інстытутам ядзерных даследаванняў (Дубна, Расія), Енскім і Хагенскім універсітэтамі (Германія), Інстытутамі ядзернай фізікі (Чэхія, Польшча), Універсітэтам Падуі (Італія), Ляхайскім універсітэтам (Бетлехем, ЗША) і інш.

Вынікі прыкладных распрацовак вучоных факультэта выкарыстоўваюцца ў радыеэлектроннай, аптычнай, аўтамабільнай, трактарнай, прыборабудаўнічай прамцысловасці, у геалогіі, медыцыне, біятэхналогіі і іншых галінах гаспадаркі Беларусі.

Структура факультэта[правіць | правіць зыходнік]

Кафедры[правіць | правіць зыходнік]

  • Кафедра агульнай фізікі
  • Кафедра вышэйшай матэматыкі і матэматычнай фізікі
  • Кафедра біяфізікі
  • Кафедра лазернай фізікі і спектраскапіі
  • Кафедра камп'ютэрнага мадэлявання
  • Кафедра энергафізікі
  • Кафедра методыкі выкладання фізікі і інфарматыкі
  • Кафедра фізікіцвёрдага цела
  • Кафедра фізікі паўправаднікоў і нанаэлектронікі
  • Кафедра фізічнай оптыкі і прыкладной інфарматыкі
  • Кафедра ядзернай фізікі
  • Кафедра тэарэтычнай фізікі і астрафізікі

Навукова-даследчыя лабараторыі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Фізікі іонна-плазменнай мадыфікацыі цвёрдых цел
  2. Фізікі і тэхнікі паўправаднікоў
  3. Высокаэнергетычнай іоннай імплантацыі і функцыянальнай дыягностыкі
  4. Спектраскапіі паўправаднікоў
  5. Фізікі электронных матэрыялаў
  6. Нелінейнай оптыкі і спектраскапіі
  7. Дыэлектрычнай спектраскапіі гетэрагенных сістэм
  8. Біяаналітычных сістэм
  9. Біяфізікі і біятэхналогіі
  10. Клетачнай інжынерыі і нанабіятэхналогій
  11. Навуковага прыборабудавання
  12. Спектраскапічных сістэм
  13. Энергаэффектыўных матэрыялаў і тэхналогій

Рэйтынгі[правіць | правіць зыходнік]

БДУ - адзіны беларускі універітэт, прадстаўлены ў прэстыжных сусветных рэйтынгах: QS («Фізіка і астраномія») и THE («Фізічные навукі»).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Шпилевский Э. М., Шпилевский М. Э. Физический факультет: прошлое, настоящее и будущее. — Минск: БГУ,1998.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]