Літоўска-Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Makecat-bot (размовы | уклад) др r2.7.3) (робат дадаў: es:República Socialista Soviética Lituano-Bielorrusa |
Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 105: | Радок 105: | ||
Урад Літбела ўзначаліў [[В. Міцкявічус-Капсукас]]. Вядучая роля належала [[КП(б)ЛіБ|Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Літвы і Беларусі]] (створана ў сакавіку 1919), дазвалялася дзейнасць камуністычных і рабочых партый і груп, якія прадстаўлялі яўрэйскае і польскае насельніцтва. Была абвешчана нацыяналізацыя прадпрыемстваў, прымусовая харчовая развёрстка, усеагульная працоўная павіннасць. |
Урад Літбела ўзначаліў [[В. Міцкявічус-Капсукас]]. Вядучая роля належала [[КП(б)ЛіБ|Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Літвы і Беларусі]] (створана ў сакавіку 1919), дазвалялася дзейнасць камуністычных і рабочых партый і груп, якія прадстаўлялі яўрэйскае і польскае насельніцтва. Была абвешчана нацыяналізацыя прадпрыемстваў, прымусовая харчовая развёрстка, усеагульная працоўная павіннасць. |
||
Адзін з галоўных ініцыятараў утварэння ЛітБел Я. Свярдлоў у тэлеграме ад 30 студзеня ў ЦК КП Літвы як аб звяршыўшымся факце паведамляў, што {{цытата|на з'ездзе Саветаў Беларусі будзе вынесена рашэнне аб аб'яднанні Беларусі і Літвы. Прапанаваць літоўскім таварышам як можна хутчэй склікаць з'езд і правесці там тое ж рашэнне. ЦК лічыць гэтае рашэнне найбольш адпавядаючым нашым агульнапалітычным задачам і цалкам адпавядаючым міжнароднай кан'юнктуры}}<ref>Свердлов, Я. Избранные произведения: В 3 т. Т. 3. — М., 1960. — С. 143.</ref>. |
|||
⚫ | |||
[[16 лютага]] [[1919]] Часовы рабоча-сялянскі ўрад Літоўскай ССР і ЦВК ССРБ накіравалі ноту польскаму ўраду з прапановай стварыць змешаную камісію для мірнага ўрэгулявання спрэчных тэрытарыяльных пытанняў і вызначэння дзяржаўнай мяжы паміж толькі што абвешчанай ЛітБел і Польшчай<ref>Знешняя палітыка Беларусі: Зб. дакументаў і матэрыялаў. Т. 1 (1917—1922). — Мн., 1997. — С. 110—111.</ref>. [[28 лютага]] 1919 ЦВК ЛітБел выдаў Дэкларацыю аб знешняй палітыцы, у якой зноў выказвалася гатоўнасць «вырашаць усе спрэчныя пытанні палюбоўна і міралюбіва». Канстатавалася тое, што ўрад Польшчы не адказаў на прапанову аб стварэнні змешанай камісіі і працягвае наступленне. У Дэкларацыі змяшчаўся паўторны (першы быў у Маніфесце аб стварэнні ССРБ) заклік «да ўсіх народаў і іх урадаў» прызнаць Сацыялістычную Савецкую Рэспубліку Літвы і Беларусі і ўступіць з ёю ў зносіны<ref>Знешняя палітыка Беларусі. Т. 1. — С. 116—117.</ref>. [[1 сакавіка]] 1919 СНК ЛітБел ССР у ноце да ўрадаў ЗША, Вялікабрытаніі, Францыі і Японіі даў згоду на ўдзел у канферэнцыі на прынцавых астравах для вырашэння спрэчных пытанняў паміж ўрадамі, што ўтварыліся на тэрыторыі былой Расійскай імперыі. Але ўсе гэтыя прапановы засталіся без адказу. Польшча і краіны Антанты не прызнавалі ЛітБел і адмаўляліся ўступаць з ёй у перагаворы<ref>Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 5: Беларусь у 1917—1945 гг. / А. Вабішчэвіч, Н. Васілеўская, І. Ігнаценка [і інш.]; Рэдкал.: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.]; Рэд. тома М. Касцюк. — Мн.: Экаперспектыва, 2006. — 613 с.: іл. — С. 113. — ISBN 985-469-149-7.</ref>. |
|||
⚫ | |||
Пасля падпісання [[Маскоўскі дагавор РСФСР-Літва, 1920|мірнага дагавора]] паміж [[РСФСР]] і [[Літва|Літвой]] [[12 ліпеня]] [[1920]] і другога абвяшчэння незалежнасці [[ССРБ]] [[31 ліпеня]] [[1920]] Літбел юрыдычна спыніла існаванне. |
Пасля падпісання [[Маскоўскі дагавор РСФСР-Літва, 1920|мірнага дагавора]] паміж [[РСФСР]] і [[Літва|Літвой]] [[12 ліпеня]] [[1920]] і другога абвяшчэння незалежнасці [[ССРБ]] [[31 ліпеня]] [[1920]] Літбел юрыдычна спыніла існаванне. |
||
Радок 111: | Радок 115: | ||
== Гл. таксама == |
== Гл. таксама == |
||
* [[Археалагічная камісія пры Наркам асветы Літ-БелССР]] |
* [[Археалагічная камісія пры Наркам асветы Літ-БелССР]] |
||
{{зноскі}} |
|||
{{Беларусь у тэмах}} |
{{Беларусь у тэмах}} |
Версія ад 23:47, 16 лютага 2013
Гістарычная дзяржава | |||
Літоўска-Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка | |||
---|---|---|---|
Lietuvos –Baltarusijos Tarybinė Socialistinė Respublika Литовско-Белорусская Советская Социалистическая Республика Litewsko-Białoruska Socjalistyczna Republika Radziecka סאָציאַליסט סאָוועטן רעפובליק פון ליטע און ווייַסרוסלאַנ | |||
|
|||
|
|||
Сталіца | Вільня | ||
Найбуйнейшыя гарады | Вільня, Мінск, Коўна | ||
Мова(ы) | літоўская, беларуская, руская, польская, ідыш | ||
Афіцыйная мова | беларуская, літоўская мова, польская, ідыш і руская | ||
Плошча | 207 тыс.км² | ||
Насельніцтва | 4 млн (1919) | ||
Форма кіравання | Савецкая рэспубліка | ||
Старшыня Савета Народных Камісараў | |||
• 1919 | Вінцас Міцкявічус-Капсукас | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Літбел, Літоўска-Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка, Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Літвы і Беларусі — дзяржаўнае ўтварэнне, якое з'явілася ў адпаведнасці з рэкамендацыямі ЦК РКП(б) 27 лютага 1919 шляхам аб'яднання ССРБ і Літоўскай ССР.
У склад Літбела былі ўключаны тэрыторыі Віленскай, Мінскай, часткі Ковенскай і Гродзенскай губерній. Адміністрацыйным цэнтрам абвешчана Вільня.
Урад Літбела ўзначаліў В. Міцкявічус-Капсукас. Вядучая роля належала Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Літвы і Беларусі (створана ў сакавіку 1919), дазвалялася дзейнасць камуністычных і рабочых партый і груп, якія прадстаўлялі яўрэйскае і польскае насельніцтва. Была абвешчана нацыяналізацыя прадпрыемстваў, прымусовая харчовая развёрстка, усеагульная працоўная павіннасць.
Адзін з галоўных ініцыятараў утварэння ЛітБел Я. Свярдлоў у тэлеграме ад 30 студзеня ў ЦК КП Літвы як аб звяршыўшымся факце паведамляў, што
на з'ездзе Саветаў Беларусі будзе вынесена рашэнне аб аб'яднанні Беларусі і Літвы. Прапанаваць літоўскім таварышам як можна хутчэй склікаць з'езд і правесці там тое ж рашэнне. ЦК лічыць гэтае рашэнне найбольш адпавядаючым нашым агульнапалітычным задачам і цалкам адпавядаючым міжнароднай кан'юнктуры |
[1].
16 лютага 1919 Часовы рабоча-сялянскі ўрад Літоўскай ССР і ЦВК ССРБ накіравалі ноту польскаму ўраду з прапановай стварыць змешаную камісію для мірнага ўрэгулявання спрэчных тэрытарыяльных пытанняў і вызначэння дзяржаўнай мяжы паміж толькі што абвешчанай ЛітБел і Польшчай[2]. 28 лютага 1919 ЦВК ЛітБел выдаў Дэкларацыю аб знешняй палітыцы, у якой зноў выказвалася гатоўнасць «вырашаць усе спрэчныя пытанні палюбоўна і міралюбіва». Канстатавалася тое, што ўрад Польшчы не адказаў на прапанову аб стварэнні змешанай камісіі і працягвае наступленне. У Дэкларацыі змяшчаўся паўторны (першы быў у Маніфесце аб стварэнні ССРБ) заклік «да ўсіх народаў і іх урадаў» прызнаць Сацыялістычную Савецкую Рэспубліку Літвы і Беларусі і ўступіць з ёю ў зносіны[3]. 1 сакавіка 1919 СНК ЛітБел ССР у ноце да ўрадаў ЗША, Вялікабрытаніі, Францыі і Японіі даў згоду на ўдзел у канферэнцыі на прынцавых астравах для вырашэння спрэчных пытанняў паміж ўрадамі, што ўтварыліся на тэрыторыі былой Расійскай імперыі. Але ўсе гэтыя прапановы засталіся без адказу. Польшча і краіны Антанты не прызнавалі ЛітБел і адмаўляліся ўступаць з ёй у перагаворы[4].
У красавіку-верасні 1919 тры чвэрці Літбела занята польскімі войскамі. Пасля гэтага органы ўлады Літбела часткова ліквідаваны паводле рашэння ЦК РКП(б).
Пасля падпісання мірнага дагавора паміж РСФСР і Літвой 12 ліпеня 1920 і другога абвяшчэння незалежнасці ССРБ 31 ліпеня 1920 Літбел юрыдычна спыніла існаванне.
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ Свердлов, Я. Избранные произведения: В 3 т. Т. 3. — М., 1960. — С. 143.
- ↑ Знешняя палітыка Беларусі: Зб. дакументаў і матэрыялаў. Т. 1 (1917—1922). — Мн., 1997. — С. 110—111.
- ↑ Знешняя палітыка Беларусі. Т. 1. — С. 116—117.
- ↑ Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 5: Беларусь у 1917—1945 гг. / А. Вабішчэвіч, Н. Васілеўская, І. Ігнаценка [і інш.]; Рэдкал.: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.]; Рэд. тома М. Касцюк. — Мн.: Экаперспектыва, 2006. — 613 с.: іл. — С. 113. — ISBN 985-469-149-7.