Ліцвіны: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
дапаўненне на аснове БелЭн
др Дзяніс Тутэйшы перайменаваў старонку Ліцвіны у Літвіны па-над перасылкай: паводле БелЭн т.9 с.314
(Няма розніцы)

Версія ад 13:05, 1 студзеня 2016

Літві́ны, ці ліцві́ны (стар.-бел. литвины) — назва жыхароў Вялікага Княства Літоўскага, пераважна заходніх беларусаў і ўсходніх літоўцаў у 14—18 ст.

Упершыню сустракаецца ў польскіх гістарычных крыніцах 14 ст. У беларуска-літоўскіх летапісах і іншых дакументах 14—16 ст. назва «літвіны» звязвалася ў этнагенетычным аспекце з легендарнымі рымскімі перасяленцамі на чале з князем Палемонам, а тэрытарыяльна — з землямі першапачатковай лакалізацыі тапоніма Літва — на Захад ад Мінска ў міжрэччы Нёмана і Віліі, дзе існавала змешанае балта-славянскае насельніцтва (гл. летапісная Літва). У канфесіянальным аспекце нярэдка звязвалася з каталіцтвам.

У 16—18 ст. назва «літвіны» набыла гучанне палітоніма — дзяржаўнага палітычнага вызначэння ўсяго насельніцтва ВКЛ, аднак адрознівалася ад саманазвы менавіта літоўцаў (аўкштайты і жэмайты), усходніх беларусаў праваслаўнай веры (русіны, руськія) і палешукоў. Жыхароў Белай Русі называлі літвінамі-беларусцамі (гл. беларусцы).

Так, у маскоўскім дакуменце 17 ст.: «Приехал ис Полотцка ко Пскову торговой литвин Спиридонка; родом он литвин, белорусец Мстиславского повету». У пагранічных з Беларуссю раёнах Расіі такая назва існавала да сярэдзіны 20 ст.

У 19 — пачатку 20 ст. арэал існавання назвы «літвіны» звузіўся. У наш час ужываецца як экзаэтнонім у палякаў для вызначэння літоўцаў, а таксама як лакальны этнікон невялікіх груп беларускага насельніцтва (у раёне Бярозы, Івацэвіч, Косава, Пружан, Навагрудка, Воранава, Гродна, Паставаў, Браслава і інш.), некаторых раёнаў беларуска-ўкраінскага Палесся (раёны Століна, Ракітнагаberu, Кастопаля?!, Сарнаў?!, Оўруча) і часткова беларускамоўнага насельніцтва паўночнай Чарнігаўшчыны і Кіеўшчыны, заходняй Браншчыны і Смаленшчыны.

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Шаблон:Belarus-hist-stub