Перайсці да зместу

Белаазёрск

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Белаазёрск
Вуліца Глінскага
Вуліца Глінскага
Герб
Герб
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Заснаваны
1958
Горад з
Вышыня цэнтра
148 м[1]
Насельніцтва
  • 10 984 чал. (1 студзеня 2024)[2]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1643
Паштовы індэкс
225205, 225215
Аўтамабільны код
1
СААТА
1208510000
Белаазёрск на карце Беларусі ±
Белаазёрск (Беларусь)
Белаазёрск
Белаазёрск (Брэсцкая вобласць)
Белаазёрск

Бе́лаазё́рск[3] (трансліт.: Bielaaziorsk) — горад раённага падпарадкавання ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Размешчаны за 27 км ад горада Бяроза каля возера Белае, за 136 км ад Брэста і 33 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская на лініі Мінск—Брэст. Насельніцтва — 12 421 чалавек (2017)[4].

Узнік у 1958 годзе на месцы в. Ніўкі ў сувязі з будаўніцтвам Бярозаўскай ДРЭС. Першы прамысловы ток станцыя дала ў 1961 годзе. Магутнасць 920 тыс. кВт. У 1967 годзе пушчаны апошні 6-ы блок (на пачатку 1970-х г. ДРЭС выпрацоўвала 22,96 млрд кВт гадз.).

З 12 студзеня 1960 года рабочы пасёлак Бярозаўскі, цэнтр Бярозаўскага пасялковага Савета, у склад якога былі перададзены вёскі скасаванага Ніўкаўскага сельсавета[5]. Сюды былі пракладзены шаша ад Бярозы, чыгуначная лінія да станцыі Бронная Гара. З 25 чэрвеня 1960 года рабочы пасёлак Белаазёрск, цэнтр Белаазёрскага пасялковага Савета[6]. З 15 студзеня 1963 года пасёлак абласнога, з 27 студзеня 1965 года — раённага падпарадкавання. У 19621963 гг. у сувязі з павелічэннем магутнасці ДРЭС праект забудовы пасёлка перапрацаваны ў бок значнага пашырэння яго межаў. У 1966 годзе створана ПТВ-82. 3 16 верасня 1970 года — горад раённага падпарадкавання.

15 сакавіка 1971 года ўтвораны Белаазёрскі сельсавет[7].

З 1991 года горад у незалежнай Беларусі.

Мясцовыя выбары 2003 года завяршыліся перамогай дэмакратычных грамадскіх актывістаў, а іх лідар Юрась Губарэвіч стаў намеснікам старшыні гарсавета. Гэта, напэўна, быў адзіны горад, дзе пры існым рэжыме дэмакраты атрымалі большасць. Але ў хуткім часе былі праведзены давыбары, на якіх улады прыцягнулі сваіх людзей. У той жа час на ўзроўні Аляксандра Лукашэнкі было прынята рашэнне пра адмысловую праграму для развіцця горада, туды ўклалі шмат грошай — на рэканструкцыю, на інфраструктуру[8].

Дзейнічаюць Бярозаўская ДРЭС (другая па магутнасці пасля Лукомскай ДРЭС), энергамеханічны завод, завод ячэістэга бетону, камбінаты бытавога абслугоўвання і грамадскага харчавання, доследная рыбаводна-садковая гаспадарка, хлебазавод, фабрыка спартыўнага абутку (сумеснае беларуска-іспанскае прадпрыемства «Белкельме», створана ў 1993, цяпер акцыянернае таварыства).

Інфраструктура

[правіць | правіць зыходнік]

ПТВ-82 электрамеханікаў, 3 сярэднія і музычная школы, філіял Бярозаўскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы, 5 дашкольных устаноў, Палац культуры энергетыкаў, Дом піянераў і школьнікаў, бальніца (на 330 ложкаў), паліклініка, 2 бібліятэкі, кінатэатр.

Памятныя і гістарычныя мясціны

[правіць | правіць зыходнік]
Царква ў гонар прападобнага Серафіма Сароўскага на паштовай марцы

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]
  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  2. Численность населения на 1 января 2024 г. и среднегодовая численность населения за 2023 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаБелстат, 2024.
  3. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  4. а б Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  5. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб утварэнні на тэрыторыі Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці рабочага пасёлка Бярозаўскі ад 12 студзеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 1.
  6. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб перайменаванні рабочага пасёлка Бярозаўскі Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці ад 25 чэрвеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
  7. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 сакавіка 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 8 (1310).
  8. nashaniva.by
  9. Беларусь 1995.
  10. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.