Перайсці да зместу

Комплекс будынкаў Інстытута фізкультуры

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Комплекс будынкаў
Інстытут фізкультуры
53°55′01″ пн. ш. 27°35′05″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Архітэктар А. П. Воінаў, А. Брэгман, С. Баткоўскі, С. Мусінскі, Г. Сысоеў
Дата заснавання 1939
Дата пабудовы

1930–1960-я

гады
Будынкі
пр. Незалежнасці, 49, 51, 51а • вул. Якуба Коласа, 2
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 712Г000194шыфр 712Г000194
Map

Інстытут фізкультуры — комплекс будынкаў у месцы злучэння плошчы Я. Коласа з пр. Незалежнасці і вул. Якуба Коласа, кампазіцыйная дамінанта плошчы.

Інстытут фізкультуры да вайны

Першапачаткова прызначаўся для Дома партыйнага актыву, але пасля заканчэння будаўніцтва 1939 г. (арх. А. П. Воінаў, А. Брэгман, В. І. Мураўёў) у ім размясціўся інстытут фізкультуры. У 1953 г. да існуючуга комплексу будынкаў па вул. Я. Коласа прыбудавалі корпус басейна (арх. С. Баткоўскі), у 1963 г. па пр-це Незалежнасці — корпус спартыўна-трэніровачных залаў (арх. С. Мусінскі, Г. Сысоеў).

План 1-га паверха
Корпус спартыўна-трэніровачных залаў Інстытута культуры
Корпус байсейна Інстытута культуры

Комплекс будынкаў Інстытута фізкультуры складаецца з трох аб'ёмаў: цэнтральнага корпуса і двух бакавых крылаў. Галоўны фасад цэнтральнага корпуса вырашаны ў выглядзе крывалінейнага ў плане буйнамаштабнага порціка, утворанага шасцю пілонамi квадратнага сячэння на вышыні чатырох паверхаў і двухпавярховага атыка над ім. Пілоны апрацаваны рустам. Ім адпавядаюць лапаткі, якія раўнамерна чляняць сцяну галоўнага фасада. Цэнтральную частку будынка вянчае ступеньчаты атыкавы паверх, які завяршае галоўны фасад. Фасады бакавых крылаў рытмічна падзелены магутнымі паўкалонамі, аб'яднанымі фрызам і агульнай асновай, рытмам высокіх прамавугольных акон. Галоўны фасад члянёны квадратнымі аконнымі праёмамі. Дваровыя фасады не маюць архітэктурнага дэкору.