Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі НАН Беларусі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аб'яднаны інстытут праблем інфарматыкі НАН Беларусі
(АІПІ НАН Беларусі)
Ранейшая назва Інстытут тэхнічнай кібернетыкі
Заснаваны 1965
Дырэктар Сяргей Уладзіміравіч Круглікаў
Размяшчэнне Сцяг Беларусі Беларусь, Мінск
Юрыдычны адрас вул. Сурганава, 6, 220012
Сайт uiip.bas-net.by
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі НАН Беларусі — дзяржаўная навуковая ўстанова ў Рэспубліцы Беларусь. Размешчаны ў Мінску па вул. Сурганава, 6.

Перад будынкам устаноўлены помнік Якаву Барысавічу Зяльдовічу.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Дэкаратыўны элемент на ўваходзе
Помнік Я. Зяльдовічу
Мемарыяльная дошка В. Танаеву

У 1965 годзе на базе лабараторый кібернетычнага профілю Інстытута матэматыкі і вылічальнай тэхнікі АН БССР быў утвораны Інстытут тэхнічнай кібернетыкі АН БССР. Інстытут быў вызначаны міжгаліновай галаўной арганізацыяй па ўжыванні матэматычных метадаў і вылічальнай тэхнікі для аўтаматызацыі працэсаў тэхнічнай падрыхтоўкі вытворчасці ў машынабудаванні.

У 1989 годзе да інстытута было далучана Спецыяльнае канструктарска-тэхналагічнае бюро з доследнай вытворчасцю, якое было створано ў 1975 годзе. А ўжо у 1995 годзе да інстытута быў далучаны Вылічальны цэнтр АН Беларусі.

У 1996 годзе на базе лабараторый і аддзелаў Інстытута тэхнічнай кібернетыкі НАН Беларусі было ўтворана навукова-даследчае аб’яднанне «Кібернетыка» у складзе Інстытута тэхнічнай кібернетыкі АН Беларусі, навукова-інжынернага прадпрыемства «Інфармацыйныя тэхналогіі», навукова-інжынернага прадпрыемства «Геаінфармацыйныя сістэмы», інжынернага прадпрыемства «Навуковае прыборабудаванне» і навукова-інжынернага прадпрыемства «Сістэмы аўтаматызацыі».

У 2002 годзе дзяржаўная навуковая ўстанова «Інстытут тэхнічнай кібернетыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», навукова-даследчае аб’яднанне «Кібернетыка» і навукова-інжынернае прадпрыемства «Сістэмы аўтаматызацыі» рэарганізуюцца шляхам зліцця ў дзяржаўную навуковая ўстанову «Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» (АІПІ НАН Беларусі).

У 2007 годзе Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі быў рэарганізаваны ў форме далучэння да яго навуковай установы «Нацыянальны цэнтр інфармацыйных рэсурсаў і тэхналогій» Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.[1]

Дырэктары інстытута[правіць | правіць зыходнік]

Дырэктары інстытута:[1]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]