Пятроўшчына (Мінск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Пятроўшчына, Мінск)
Вёска
Пятроўшчына
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Ранейшыя назвы
Петраўшчызна
Пятроўшчына на карце Беларусі ±
Пятроўшчына (Мінск) (Беларусь)
Пятроўшчына (Мінск)
Пятроўшчына (Мінск) (Мінск)
Пятроўшчына (Мінск)

Пятро́ўшчына — колішняя вёска, цяпер мясцовасць у паўднёва-заходняй частцы Мінска, на беразе Мышкі (прытоку Лошыцы басейна Свіслачы).

На паўднёвым захадзе ад Грушаўкі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню згадваецца пад 1492 годам як Пятроўскі двор, належаў пісару гаспадарскаму Пятрашку Любічу, напэўна, быў яго галоўнай сядзібай, ад яго імя і названы. Да маёнтка Пятроўскага двара між іншага належаў млын на Пцічы і бортная зямля паміж Барысаўскай і Лагойскай дарогамі. Палову вымелка з млына і названую бортную зямлю, а таксама дзесяціну «от всякого збожья» з зямель у Вербковичах і Пятроўскага двара Пятрашка запісаў на царкву Узнясення Хрыстова ў Менску[1].

У 1567 годзе згадваецца як сяло Пятровічы, належала П. Крантоўскаму і У. Хмялеўскаму. У XVII—XVIII ст. сустракаецца паланізаваная назва «Петраўшчызна»[2]. У 1667 годзе маёнтак Петраўшчызна, 7 дымоў, уласнасць каталіцкай царквы. У 1791 годзе ў маёнтку была карчма, 23 дымы, уласнасць Жыжэмскага. У 1800 годзе панскі двор і вёска, шляхецкая ўласнасць І. Жыжэмскага, 15 двароў, 106 жыхароў, на рацэ Пятроўшчына млын на адзін пастаў, уязная карчма, цагельны завод, на якім працавала 6 сялян. У  1858 годзе ўласнасць Н. Чарноцкага[2]. У 1897 годзе вёска Сеніцкай воласці, 43 двары, 272 жыхары, капліца, хлебазапасны магазін, карчма; у маёнтку 2 двары, 17 жыхароў[3].

На 1909 год у вёсцы было 40 двароў, 241 жыхар; у маёнтку двор, 16 жыхароў; урочышча (карчма), 10 жыхароў, урочышча (кузня), 7 жыхароў[4]. У 1924 годзе ў Падгайскім сельсавеце Самахвалавіцкага раёна, з 1931 года ў адміністрацыйным падпарадкаванні Менскага раёна. 20 студзеня 1960 года вёска пералічана са складу скасаванага Мядзвежынскага сельсавета ў Шчомысліцкі сельсавет[5]. З 1978 года ў складзе Мінска.

Вясковая вуліца Прылуцкая пераназвана ў вуліцу Пятроўшчына, а вуліца Вадаправодная — у завулак Пятроўшчына[6]. Масавы знос вёскі пачаўся ў 2-й палове 2000-х, калі пабудаваны дамы ў квартале праспектаў Дзяржынскага і Газеты Праўда і вуліцы Алібегава. Вясковая забудова часткова захавалася па вуліцы Пятроўшчына.

Сучаснасць[правіць | правіць зыходнік]

Назва вёскі захавалася ў найменнях вуліцы і завулка Пятроўшчына. Імем вёскі названа станцыя метро Пятроўшчына. Захаваліся вясковыя могілкі.

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

  • Сядзіба Чарноцкіх. На месцы сядзібы Чарноцкіх у 1960-я гады пабудаваная школа-інтэрнат № 7[2].

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

  • Маёнтак Чарноцкіх часам наведвала жонка вядомага літоўскага мастака Мікалоюса Чурлёніса Соф’я Кіманайце, у Пятроўшчыне яна нарадзіла дачку Дануце  (літ.)[7].

Зноскі

  1. Груша А. І., с. 59.
  2. а б в Беларускі архіў вуснай гісторыі. Пятроўшчына(недаступная спасылка). nashapamiac.org. Архівавана з першакрыніцы 7 чэрвеня 2017.
  3. Памяць 1998, с. 614.
  4. Ярмоловичъ В. 1909, с. 153.
  5. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 студзеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 2.
  6. Сацукевіч І. І., с. 6.
  7. Шыбека З. В., Шыбека С. Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада / Пер. з рускай мовы М. Віжа; Прадмова С. М. Станюты. — Мн.: Полымя, 1994. С. 80.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]