Януш Радзівіл (1612—1655)
Януш Радзівіл (1612—1655) польск.: Janusz Radziwiłł | |
![]() | |
![]() | |
Адукацыя: | |
---|---|
Дзейнасць: | дыпламат |
Нараджэнне: | 12 снежня 1612[1][2] |
Смерць: | 31 снежня 1655[3] (43 гады) |
Пахаванне: | |
Дынастыя: | Радзівілы |
Бацька: | Крыштаф Радзівіл |
Маці: | Ганна Кішка[d] |
Жонка: | Кацярына Патоцкая[d] і Марыя Лупу Радзівіл |
Дзеці: | Ганна Марыя Радзівіл[d] |
Януш Радзівіл (2 снежня 1612, Палелі Вількамірскі пав. — 1655, Тыкоцін) — польны гетман літоўскі (1646—1654), ваявода віленскі і староста барысаўскі[4] (1653), вялікі гетман літоўскі (1654). Сын вял.гетм. літоўскага Крыштафа Радзівіла, праўнук Мікалая Радзівіла Рудога.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Вучыўся ў Слуцкай кальвінісцкай гімназіі, у 16 гадоў выехаў дзеля навучання за мяжу. Вучыўся ва універсітэтах Лейпцыга, Альдорфа, Лейдэна. У 1633, наняўшы ў Нідэрландах 1 тыс. пехацінцаў і 200 драгунаў, вярнуўся ў ВКЛ і ўзяў удзел у Смаленскай вайне. Вызначаўся ваенным талентам. Атрымаўшы ў 1646 пасаду польнага гетмана літоўскага, надзвычай паспяхова правёў свае першыя самастойныя кампаніі супраць казакаў. У ліпені 1649 разграміў пад Лоевам 15-тысячнае войска казацкага палкоўніка Крычэўскага, праз два гады тамсама — войска казацкага палкоўніка Нябабы і без бітвы здабыў Кіеў. Фундаваў кальвінісцкія зборы і школы ў ВКЛ, фінансаваў пратэстанцкія абшчыны, фінансаваў атрыманне адукацыі ў еўрапейскіх універсітэтах вялікалітоўскай пратэстанцкай моладдзю. У палітычных адносінах быў сепаратыстам — прыхільнікам ідэі адрыву ВКЛ ад Кароны. Дзеля гэтага яшчэ ў 1649 наладжваў кантакты са Швецыяй. Ненавідзеў караля Яна Казіміра. Стаўшы ў 1653 ваяводам віленскім, а ў 1654 — вялікім гетманам, засяродзіў у сваіх руках практычна ўсю ўладу ў ВКЛ.
У час вайны 1654—1667 выйграў першую бітву з маскоўскім войскам пад Шкловам (12.8.1654), у другой пад Шапялевічамі быў разбіты (24.8.1654). Быў паранены і ледзь пазбег палону, быў праведзены праз балоты мясцовым жыхаром, дабраўшыся да Барысава накіраўся на Менск збіраць войска. У 1655 годзе прадпрыняў контрнаступ. Страціўшы надзею абараніць дзяржаву, падпісаў са шведамі Кейданаўскую унію (Кейданы, 17 жніўня 1655), пагадненне аб пераходзе ВКЛ пад шведскі пратэктарат. Памёр на 43 годзе жыцця ў Тыкоцінскім замку, абложаны войскам Паўла Сапегі, адданым каралю. Магчыма, быў атручаны, бо на целе выступілі плямы.
Сям'я[правіць | правіць зыходнік]
У першым шлюбе (з 1638) быў з Кацярынай з Патоцкіх, у гэтым шлюбе меў дачку, аднак у хуткім часе Кацярына памёрла. У другім шлюбе (з 1645) з Марыяй, дачкой гаспадара малдаўскага Васіля Лупу.
Зноскі
- ↑ https://rkd.nl/explore/artists/459663 Праверана 22 жніўня 2017.
- ↑ Janusz Radziwiłł // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ RKDartists Праверана 26 жніўня 2017.
- ↑ Старостамі барысаўскімі таксама былі яго бацька Крыштаф Радзівіл і дзед Мікалай Радзівіл Руды.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Барэвіч А. Староста барысаўскі Януш Радзівіл // «Гоман Барысаўшчыны» № 3(108), 2008;
- Сагановіч Г. Невядомая вайна: 1654—1667 — Мн.: Навука і тэхніка, 1995. — ISBN 5-343-01637-5
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
Папярэднік: Януш Кішка |
Вялікі гетман літоўскі 1654–1655 |
Пераемнік: Павел Ян Сапега |
Папярэднік: Крыштаф Хадкевіч |
Ваявода віленскі 1653—1655 |
Пераемнік: Павел Ян Сапега |
|
|
- Выпускнікі Слуцкай кальвінісцкай гімназіі
- Выпускнікі Лейдэнскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Лейпцыгскага ўніверсітэта
- Нарадзіліся 12 снежня
- Нарадзіліся ў 1612 годзе
- Нарадзіліся ў Вількамірскім павеце (Вялікае Княства Літоўскае)
- Памерлі 31 снежня
- Памерлі ў 1655 годзе
- Памерлі ў Тыкоціне
- Пахаваныя ў Каўнаскім павеце
- Род Радзівілаў
- Асобы
- Нарадзіліся 2 снежня
- Старосты барысаўскія
- Падкаморыя вялікія літоўскія
- Ваяводы віленскія
- Старосты жамойцкія
- Гетманы польныя літоўскія
- Гетманы вялікія літоўскія
- Старосты быстрыцкія