Заходняя вобласць
Заходняя вобласць | |
---|---|
Западная область | |
Краіна | Савецкая Расія |
Уваходзіць у |
|
Адміністрацыйны цэнтр | Мінск |
Найбуйнейшыя гарады | Мінск, Вільня, Магілёў, Віцебск |
Дата ўтварэння | сакавік 1917 |
Дата скасавання | 31 снежня 1918 |
Захо́дняя во́бласць — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў 1917—1918 гг.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Заходняя вобласць утворана паводле пастановы Усерасійскай нарады Саветаў (сакавік 1917 г.) на з'ездзе Саветаў Мінскай, Віленскай і Магілёўскай губерняў у чэрвені 1917 г. як часовае аб'яднанне губерняў з мэтай цэнтралізаваць кіраўніцтва мясцовымі Саветамі. Цэнтр — Мінск. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. Заходняя вобласць стала адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкай у складзе Віленскай, Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губерняў. У сувязі з акупацыяй большай часткі Беларусі нямецкімі войскамі (люты 1918 г.) цэнтр вобласці перанесены ў Смаленск. Паводле пастановы II-га з'езда Саветаў Заходняй вобласці (10 — 14 красавіка 1918) у склад Заходняй вобласці ўключана Смаленская губерня. У верасні 1918 г. перайменавана ў Заходнюю камуну.
Органы ўлады
[правіць | правіць зыходнік]9 снежня 1917 года быў створаны Аблвыканкамзах — першы вышэйшы заканадаўчы (паміж з'ездамі Саветаў) орган савецкай улады на Заходнім фронце і ў Заходняй вобласці. Прэзідыум: старшыня Мікалай Уладзіміравіч Рагазінскі (з 9 снежня 1917 па 30 студзеня 1918), з 17(30) студзеня 1918 старшыня — Аляксандр Фёдаравіч Мяснікоў; таварышы старшыні М. І. Крывашэін, П. Казлоў; сакратары І. Я. Алібегаў, Гарашчук, П. П. Осіпаў. Для каардынацыі дзейнасці камісарыятаў і вырашэння найбольш важных пытанняў створаны Савет народных камісараў Заходняй вобласці і фронту. Старшынёй СНК быў Карл Іванавіч Ландэр (са снежня 1917 па студзень 1918).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Заходняя вобласць // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 3. Гімназіі — Кадэнцыя / БелЭн; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. — С. 425. — ISBN 985-11-0041-2.