Шумілінскі раён

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Шумілінскі раён
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Віцебская вобласць
Адміністрацыйны цэнтр Шуміліна
Дата ўтварэння 17 ліпеня 1924,
30 ліпеня 1966
Дата скасавання 25 снежня 1962
Кіраўнік Віктар Сяргеевіч Гутараў
Афіцыйныя мовы Родная мова: беларуская 68,02%, руская 31,44%
Размаўляюць дома: беларуская 21,16%, руская 78,55%[1]
Насельніцтва (2009)
20 716 чал.[1] (15-е месца)
Шчыльнасць 12,22 чал./км² (15-е месца)
Нацыянальны склад беларусы — 92,24%,
рускія — 6,09%,
іншыя — 1,67%[1]
Плошча 1 695,40[2]
(13-е месца)
Вышыня
над узроўнем мора
126 м[3]
Шумілінскі раён на карце
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Шумі́лінскі раён (з 17 ліпеня 1924 года па 23 лістапада 1961 года — Сіроцінскі раён) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — гарадскі пасёлак Шуміліна. Размешчаны ў цэнтральнай частцы Віцебскай вобласці, мяжуе з Полацкім, Гарадоцкім, Віцебскім, Бешанковіцкім і Ушацкім раёнамі.

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

Паверхня раёна пераважна раўнінная. Большая частка раёна знаходзіцца ў межах Полацкай нізіны, усходняя і паўднёва-ўсходняя — у межах Гарадоцкага ўзвышша. Агульны нахіл паверхні з усходу на захад. 85 % тэрыторыі на вышыні 130—150 м. Найвышэйшы пункт 177 м (за 2 км на поўнач ад вёскі Лескавічы), найбольш нізкая адзнака 110 м (урэз Заходняй Дзвіны).

У тэктанічных адносінах раён прымеркаваны да паўночна-ўсходніх схілаў Беларускай антэклізы. Сучасная паверхня складзена з паазерскіх марэнных і азёрна-ледавіковых адкладаў, ніжэй залягаюць утварэнні сожскага, дняпроўскага, месцамі бярэзінскага зледзяненняў. Агульная магутнасць тоўшчы антрапагенавых адкладаў 50—80 м.

Карысныя выкапні: торф, цагляная гліна, жвір, будаўнічы пясок.

У складзе сельгасугоддзяў пераважаюць дзярнова-падзолістыя глебы і дзярнова-падзолістыя забалочаныя глебы. Паводле механічнага складу глебы пераважна сугліністыя і супясчаныя.

Найбольшая рака Заходняя Дзвіна з прытокамі ОбальУсысай і Чарнаўкай) і Сечна. Густата натуральнай рачной сеткі 0,45 км/км².

Азёры на тэрыторыі Шумілінскага раёна: Будавесць, Віцір, Гародна, Дабееўскае, Заронаўскае, Княжно́, Круглік, Лезвінка, Лескавічы, Мошня, Разван, Расалай, Сасноўскае, Сосна, Бубальскае, Хвоя і інш.

На тэрыторыі раёна знаходзіцца геалагічны помнік прыроды Вялікі камень. Сярод 99 заказнікаў рэспубліканскага значэння 2 знаходзяцца на тэрыторыі раёна. Гэта ландшафтны заказнік «Казьянскі» і гідралагічны заказнік возера «Сосна», адзін заказнік мясцовага значэння «Варануха».

Лясныя ўчасткі размеркаваны па раёне нераўнамерна, больш у паўночнай і паўночна-заходняй, менш у паўднёва-ўсходняй частцы. У складзе лясоў хвоя, бяроза, елка і інш.

На балоты прыпадае каля 10 % тэрыторыі раёна. Гэта масівы верхавых балот: Обаль-2, Обаль-1, Ямішча і іншых, адзінае нізіннае балота — Дабееўскі Мох.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

23 лістапада 1961 года Сіроцінскі раён перайменаваны ў Шумілінскі раён. 25 снежня 1962 года раён скасаваны, Мікалаеўскі сельсавет перададзены Бешанковіцкаму раёну, Дабейскі, Лескавіцкі, Пагарэліцкі, Сіроцінскі сельсаветы, 9 населеных пунктаў Лаўжанскага сельсавета і гарадскі пасёлак Шуміліна — Віцебскаму раёну, 20 населеных пунктаў Казьянскага сельсавета — Гарадоцкаму раёну, Лаўжанскі, Казьянскі, Клётчынскі, Мішневіцкі, Обальскі сельсаветы — Полацкаму раёну.

30 ліпеня 1966 года Шумілінскі раён утвораны зноў, уключаў гарадскі пасёлак Шуміліна і 8 сельсаветаў: Дабейскі, Клётчынскі, Лаўжанскі, Лескавіцкі, Мікалаеўскі, Обальскі, Пагарэлецкі і Сіроцінскі. 2 жніўня 1966 года да раёна далучаны Мішневіцкі сельсавет Гарадоцкага раёна. 12 студзеня 1968 года ўтвораны Казьянскі сельсавет. 30 верасня 1968 года вёска Обаль набыла статус гарадскога пасёлка. 1 лістапада 1968 года скасаваны Обальскі сельсавет, 26 сакавіка 1973 года Лескавіцкі сельсавет перайменаваны ў Светласельскі, Клётчынскі сельсавет — у Лявонаўскі, 19 красавіка 1973 года Пагарэліцкі сельсавет — у Язвінскі. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Шумілінскага раёна 2 гарадскія пасёлкі, 9 сельсаветаў, 293 населеныя пункты[4]. 18 ліпеня 1985 года ў склад раёна з Бешанковіцкага раёна перададзены Каўлякоўскі сельсавет. 20 кастрычніка 1995 года Шумілінскі раён і гарадскі пасёлак Шуміліна аб’яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку. 8 лютага 2000 года Обальскі пассавет рэарганізаваны ў Обальскі сельсавет, скасаваны Лявонаўскі сельсавет. 26 верасня 2002 года скасаваны Казьянскі сельсавет[5], 8 красавіка 2004 года — Язвінскі сельсавет[6].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

2001 — 25,8 тыс.
2008 — 21,4 тыс.
2015 — 18806.

Гаспадарка[правіць | правіць зыходнік]

Статак кароў на пашы

Буйнейшыя прадпрыемствы:

  • «Вежа», СП
  • ДРБУП-204
  • «Малако», ААТ
  • Обальскі керамічны завод
  • Торфапрадпрыемства імя Даўмана
  • Шумілінскі льнозавод, ААТ
  • Шумілінскі лясгас, ДЛГУ

Сельская гаспадарка раёна спецыялізуецца на малочна-мясной жывёлагадоўлі, вытворчасці зерня і льну.

Сацыяльная сфера[правіць | правіць зыходнік]

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

Сістэма адукацыі Шумілінскага раёна ў 2012 годзе складалася з 9 сярэдніх, 3 базавых, 1 пачатковай, 4 сярэдніх школы-сада, 2 базавых дзіцячых садоў-школ, 3 пачатковых дзіцячых садоў-школ, Шумілінскай раённай гімназіі, у якіх навучалася 2733 навучэнцаў.

Былі адкрыты 8 гімназічных і 3 ліцэйскія класы на базе Обальскай СШ і СШ № 1 г. п. Шуміліна.

Ахова здароўя[правіць | правіць зыходнік]

Медыцынскае абслугоўванне насельніцтва ў Шумілінскім раёне ажыццяўляе ўстанова аховы здароўя «Шумілінская цэнтральная раённая бальніца».

Памятныя мясціны[правіць | правіць зыходнік]

На тэрыторыі Шумілінскага раёна ўзяты на ўлік 108 помнікаў гісторыі і культуры, у тым ліку 14 помнікаў археалогіі (7 з іх рэспубліканскага значэння), 3 помнікі архітэктуры, 91 помнік гісторыі (22 з іх рэспубліканскага значэння).

Старшыні Шумілінскага райвыканкама[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]