Пётр I, імператар расійскі

З Вікіпедыя.

Перайсці да: рух, знайсці
Пётр I Аляксеевіч
1-й імператар Усерасійскі
Пачатак праўлення: 27 красавіка (7 траўня) 1682
Канец праўлення: 28 студзеня (8 лютага) 1725
Папярэднік: Фёдар III Аляксеевіч
Пераемнік: Екацярына I
Дата нараджэння: 30 мая (9 чэрвеня) 1672
Месца нараджэння: Масква
Дата смерці: 28 студзеня (8 лютага) 1725
Месца смерці: Санкт-Пецярбург
Жонка: 1-я: Еўдакія Лапухіна
2-я: Екацярына Аляксееўна
Дзеці: Аляксей Пятровіч
Ганна Пятроўна
Лізавета Пятроўна
Дынастыя: Раманавы
Бацька: Аляксей Міхайлавіч
Маці: Наталля Кірылаўна

Пётр I Вялі́кі (Пётр Аляксе́евіч; 30 мая(9 чэрвеня) 1672 — 28 студзеня(8 лютага) 1725) — рускі цар1682) і першы імператар (20 студзеня 1721) Расійскай імперыі; адзін з выдатнейшых дзяржаўных дзеячаў сусветнай гісторыі, які вызначыў накірунак развіцця Расіі ў XVIII ст.

Змест

[правіць] Дзяцінства і юнацтва. 1672—1689 гады

[правіць] Раннія гады Пятра

Пётр нарадзіўся ў ноч на 30 травеня (9 чэрвень) 1672 года ў Церамным дварцы Крамля (ці ў 7180 годзе па прынятаму тады летазлічэнню «ад стварэння свету»). Бацька — цар Аляксей Міхайлавіч — меў шматлікае патомства: Пётр быў 12-м дзіцём, але першым ад другой жонкі, царыцы Наталлі Кірылаўны Нарышкінай. 29 чэрвеня, у дзень Святых Пятра і Паўла, царэвіч быў хрышчаны ў Чудавым манастыры і нарочаны Пятром.На трэці дзень жыцця царэвіча цар Аляксей Міхайлавіч загадаў, па звычаю, зняць з нованароджанага «меру» — даўжыню і шырыню цела. На аснове гэтых даных славуты прыдворны іканапісец Сімон Ушакаў намаляваў на кіпарыснай дошцы вобраз Троіцы і апостала Пятра. З тых часоў Пётр ніколі не разлучваўся з

гэтай іконай, а пасля яго смерці яна была усталявана над імператарскім надмагільным помнікам.

Пётр I. Парсуна XVII века.
Пётр I. Парсуна XVII века.

Правёўшы амаль год з царыцай, ён быў адданы на выхаванне нянькам. На 4-м годзе жыцця Пятра ў 1676 годзе памер цар Аляксей Міхайлавіч. Апекуном царэвіча стаў яго зводны брат, хрышчоны бацька і новы цар Фёдар Аляксеевіч. Дзяк Н. М. Зотаў вучыў Пятра грамаце з 1677 па 1680.

[правіць] Стралецкі бунт 1682 года і усталяванне на прастол Сафіі Аляксееўны

27 красавіка (7 травеня) 1682 года пасля 6 гадоў мяккага праўлення памёр слабы і кволы цар Фёдар Аляксеевіч. Паўстала пытанне, хто павінен наследаваць царства: старэйшы хваравіты Іван V, які па звычаю павінен быў тады усталявацца на прастол, ці малалетні царэвіч Пётр. Заручыўшыся падтрымкай духавенства (патрыярха Іаакіма), Нарышкіны і іх прыхільнікі 27 красавіка (7 травеня) 1682 года ўзнялі на прастол Пятра, а яго маці, царыцу Наталлю Кірылаўну, аб'явілі правіцельніцай. Былі і прыхільнікі Івана Аляксеевіча, але мала хто жадаў галосна

падтрымліваць прэтэндэнта, які быў напалову паралізованы, як відавочна было ўсім, не мог спадзявацца доўга пражыць. Пазней паўстала версія, быццам бы Фёдар Аляксеевіч сам называў Пятра сваім пераемнікам, но дакладных падсведчанняў гэтаму не з'явілася.

Мяцеж стральцоў у 1682. Стральцы выцягваюць з дварца Івана Нарышкіна. Пакуль Пётр I суцяшае маці, царэўна Сафія назірае з задавальненнем.  Карціна А. І. Карзухіна, 1882
Мяцеж стральцоў у 1682. Стральцы выцягваюць з дварца Івана Нарышкіна. Пакуль Пётр I суцяшае маці, царэўна Сафія назірае з задавальненнем. Карціна А. І. Карзухіна, 1882

З гэтым не пажадалі мірыцца Міласлаўскія, сваякі царэвіча Івана і царэўны Сафіі па іх маці, угледзеўшы ў абвяшчэнні Пятра царом ушчамленне сваіх інтарэсаў. Заручыўшыся падтрымкай стральцоў, якіх у Маскве было больш 20 тыс., Міласлаўскія 15 (25) травеня 1682 арганізавалі стралецкі бунт. Стральцы з крыкамі, што Нарышкіны забілі царэвіча Івана, рушылі да Крамля. Наталля Кірылаўна, спадзяваючыся супакоіць бунтаўшчыкоў, выйла на Чырвоны ганак разам з царэвічамі. Але паўстанне не скончылася. У першыя гадзіны былі забіты баяры Артамон Матвееў и Міхаіл Даўгарукі, а потым і іншыя прыхільнікі царыцы Наталлі, у тым ліку абодва яе браты Нарышкіны; халопы ж і пасадскія людзі разграмілі Халопскі і Судны прыказ. 26 травеня выбарныя ад стралецкіх палкоў з'явіліся ў дварцы і патрабавалі, каб старэйшы Іван прызнаўся першым царом, а малодшы Пётр - другім. Апасаючыся паўтарэння пагрому 15 травеня, баяры згадзіліся, і патрыярх адразу ж правеў ва Успенскім саборы урачысты малебен аб здароўі дваіх нарачоных цароў.

Залатая манета 1689 года з выявай абодвух цароў і правіцельніцы Сафіі
Залатая манета 1689 года з выявай абодвух цароў і правіцельніцы Сафіі

29 травеня стральцы дабіліся, каб царэўна Сафія Аляксееўна прыняла на сябе кіраванне дзяржавай па прычыне малалецтва яе братоў. Царыца Наталля Кірылаўна павінна была разам з сынам — другіх царом — з'ехаць з двара ў падмаскоўны дварэц ў сяле Прэабражэнскае. У Зброевай палаце Крамля засталіся двухмесны трон для маладых цароў з маленькіх акенцам ззаду, цераз якое царэўна Сафія і прыбліжаныя падказвалі ім, як весці сябе і што гаварыць у час дварцовых цырымоній. Стральцы ж у гонар свайго выступлення збудавалі на Чырвонай плошчы слуп з пералічанымі заслугамі і фаміліямі пакараных смерцю баяр.

[правіць] Прэабражэнскі і пацешныя палкі

Салдат выбарнага салдацкага палка Гордана, ці Бутырскага палка
Салдат выбарнага салдацкага палка Гордана, ці Бутырскага палка

Увесь свабодны час Пётр праводзіў удалі ад дварца — ў сёлах Вараб'ёве і Прэабражэнскім. З кожным годам у яго павялічвалася цікавасць да ваеннай справы. Пётр апрануў і ўзброіў сваё «пацешнае» войска, якое складалася з аднагодак і сяброў па хлапечым гульням. Ужо к 1683 году 11-гадовы Пётр страляў з мушкета, а ў 1685 годзе яго «пацешныя», апранутыя ў замежныя кафтаны, пад барабанны бой палкавым строем ішли цераз Маскву з Прэабражэнскага ў сяло Вараб'ёва. Сам Пётр служыў барабаншчыкам[1].

У 1686 годзе 14-гадовы Пётр завёў пры сваіх «пацешных» артылерыю. Агнястрэльны майстра Фёдар Зоммер паказаў цару гранатную і агнястрэльную справу. З Пушкарскага прыказу былі дастаўлены 16 пушак. Дзеля кіравання цяжкімі гарматамі цар узяў з Канюшневага прыказу ахвочых да ваеннай справы дарослых служкаў, якіх апранулі ў мундзіры іншаземнага крою і прызначылі пацешнымі пушкарамі. Першым апрануў іншаземны мундзір Сяргей Бухвостаў. У далейшым Пётр заказаў бронзавы бюст гэтага першага рускага салдата, як ён называў Бухвостава. Пацешны полк пачаў называцца Прэабражэнскім, па месцу свойго раскватаравання — сялу Прэабражэнскае пад Масквою.

Пісьмо Пятра I да маці Наталлі  Кірылаўны
Пісьмо Пятра I да маці Наталлі Кірылаўны

У Прэабражэнскім, насупраць дварца, на беразе Яўзы быў пабудаваны «пацешны гарадок». Пры будаўніцтве крэпасці Пётр сам працаваў, дапамагаў рубіць бярвёны, устанаўліваць пушкі. Крэпасць была названа Прэшбургам, хутчэй за ўсе, па імені славутай на той час крэпасці Прэшбург (цяпер Браціслава — сталіца Славакіі), аб якой ён ведаў ад капітана Зоммера. У тым жа 1686 годзе з'явіліся пад Прэшбургам на Яўзе першыя пацешныя судны — вялікі шняк і струг з лодкамі. У гэтыя гады Пётр зацікавіўсяусімі навукамі, якія былі звязаны з ваеннай справай. Пад кіраўніцтвам галандца Ціммермана ён вывучаў аддзіцыі (складанне), субстракцыі (адніманне), мульціплікацыі (множанне), дывізіі (дзяленне).

Прагульваючыся аднойчы з Ціммерманам па сялу [[Ізмайлава (сяло)|Ізмайлава]], Пётр зайшоў на Ільняны двор, у амбары якога знайшоў англійскі боцік. У 1688 ён загадаў галандцу Карштэну Брандту адрамантаваць, узброіць і аснасціць гэты бот, а потым спусціць на Яўзу. Але Яуза і Прасяная сажалка аказаліся цеснымі для карабля, таму Пётр адправіўся ў Пераяслаўль-Залескі, да Пляшчэева возера. «Пацешных» ужо было два палкі: да Прэабражэнскага дадаўся Сямёнаўскі, размешчаны ў сяле Сямёнаўскае. Прэшбург ужо зусім паходзіў на сапраўдную крэпасць. Дзеля камандавання палкамі і вывучэння ваеннай навукі патрэбны былі людзі разумныя і вопытныя. Але сярод рускіх такіх не было. Так Пётр з'явіўся ў Нямецкай слабадзе.

[правіць] Першы шлюб Пятра

Нямецкая слабада была бліжэйшай «суседкай» сяла Прэабражэнскае, і Пётр ужо даўно прыглядаўся да яе цікаўнага жыцця. Усе большая і большая колькасць іншаземцаў пры двары цара Пятра, як напрыклад, Франц Ціммерман і Карштэн Брандт, былі выхадцамі з Нямецкай слабады. Усе гэта непрыкметна прывяло да таго, што цар стаў частым госцем у слабадзе, дзе хутка аказаўся вялікім паклоннікам лёгкага іншаземнага жыцця. Пётр закурыў нямецкую трубку, пачаў наведваць нямецкія вечарынкі з танцамі і выпіўкай, пазнаёміўся з Патрыкам Гардонам, Францам Якаўлевічам Лефортам — будучым паплечнікам Пятра, завёў раман з Ганнай Монс. Супраць гэтага строга выступала маці Пятра. Каб прывезці да розуму 17-гадовага сына, Наталля Кірылаўна вырашыла ажаніць яго з Еўдакіяй Лапухіной, дачкою акольнічага.Пётр не супрцьстаяў маці, і 27 студзеня 1689 года была згуляна вяселле «малодшага» цара. Але меньш чым праз месяц Пётр пакінуў жонку і з'ехаў на некалькі дзён на Пляшчэева возера.

[правіць] Усталяванне на прастол Пятра I

Актыўнасць Пятра моцна хвалявала царэўну Сафію, разумеўшую, што з наступленнем паўналецця зводнага брата ей прыйдзецца пакінуць прастол. Аднаго разу царэўна хацела каранавацца, але не рашылася здзейсніць намер. З іншага боку, прыхільнікі Пятра падштурхоўвалі яго выступіць супраць правіцельніцы Сафіі.

Паходы на крымскіх татар, здзейсненныя прыбліжаным царэўны, князем Васілём Галіцыным, скончыўшыся няўдачна, вызваў незадаволенасць народа. Прыхільнікі Пятра вырашылі гэта выкарыстаць дзеля своей выгады, і 8 ліпеня 1689 года Пётр упершыню выступіў супраць сястры-правіцельніцы. У гэты дзень адбываўся хрэсны ход з Крамля ў Казанскі сабор, заснаваны князем Д. М. Пажарскім у гонар вывалення Масквы ад палякаў. Па заканчэнні абедні Пётр падыйшоў да сястры і аб'явіў, каб яна не смела ўдзельнічаць у працэсіі. Сафія прыняла выклік: узяла ў рукі вобраз Прасвятой Багародзіцы і пайшла за крыжамі і харугвямі. Не падрыхтаваны да такога, Пётр пакінуў ход.

7 жніўня 1689 нечакана для ўсіх адбылася вырашальная падзея. У гэты дзень царэўна Сафія загадала начальніку стральцоў Фёдару Шаклавітаму падрыхтаваць пабольш сваіх людзей у Крэмль, быццам бы для суправаджэння ў Данскі манастыр на багамолле. Разам з тым распаўсюдзіўся слых, быццам у дварцы знайшлі пісьмо з паведамленнем, што цар Пётр ноччу вырашыў заняць сваімі "пацешнымі" Крэмль, забіць царэўну і брата цара Івана і захапіць уладу. Тады Шаклавіты сабраў стралецкія палкі, каб ісці «вялікім сходам» на Прэабражэнскае і пабіць усіх прыхільнікаў Пятра за іх намер забіць царэўну Сафію. Тады ж паслалі траіх верхавых назіраць, што робіцца ў Прэабражэнскім, і скакаць з паведамленнем, калі вызначыцца, што цар Пётр куды-небудзь з'ехаў са сваімі палкамі.

Але прыхільнікі Пятра сярод стральцоў паслалі дзвух аднадумцаў з весткай у Прэабражэнскае. Пасля данясення Пётр з невялікай світаю ў трывозе паскакаў у Троіца-Сергіеў манастыр. Вынікам перажытых жахаў стралецкіх выступленняў была хвароба Пятра: пры моцным хваляванні ў яго пачынапіся канвульсіўныя рухі твара. 8 жніўня ў манастыр прыбылі абедзве царыцы, Наталля і Еўдакія, услед за імі прыйшлі "пацешныя" палкі з артылерыяй. 16 жніўня ад Пятра прыйшла грамата, каб ад усіх палкоў былі прысланы ў Троіцэ-Сергіеў манастыр начальнікі і па 10 чаловек радавых. Царэўна Сафія вельмі строга забараніла выконваць гэты прыказ і пад жахам смяротнага пакарання, а цару Пятру адправілі грамату з паведамленнем, што ніяк нельга выконваць яго загад.

27 жніўня прыйшла новая грамата цара Пятра — ісці ўсім палкам да Троіцы. Большая частка войск падпарадкавалася законнаму цару, і царэўне Сафіі прыйшлося прызнаць паражэнне. Яна сама адправілася ў Троіцкі манастыр, але у сяле Ваздвіжэнскае яе сустрэлі пасланнікі Пятра з загадам вярнуцца ў Маскву. У хуткім часе Сафія была зняволена ў Новадзявочы манастыр пад строгі нагляд.

7 кастрычніка быў схоплены а потым пакараны смерцю Фёдар Шаклавіты. Старэйшы брат, цар Іван (ці Іаанн), сустрэў Пятра ва Успенскім саборы і фактычна аддаў яму ўсю ўладу. З 1689 года ён не прымаў удзел у праўленні, хоць да самой смерці ў 1696 працягваў называцца царом. Мала удзельнічаў у праўленні і сам Пётр, уступіўшы паўнамоцтвы роду Нарышкіных.

[правіць] Пачатак экспансіі Расіі. 1690—1699

27-гадовы Пётр I.  Партрэт пэндзаля  Кнеллера быў падораны Пятром у 1698 англійскаму каралю.
27-гадовы Пётр I. Партрэт пэндзаля Кнеллера быў падораны Пятром у 1698 англійскаму каралю.

[правіць] Азоўскія паходы. 1695—1696

Асноўны артыкул: Азоўскія паходы Пятра I

Прыярытэтам дзейнасці Пятра I у першыя гады адзінаўладдзя быў працяг вайны з Крымам. З XVI стагоддзі Маскоўская Русь вяла барацьбу з крымскімі і нагайскімі татарамі за валоданне шырокімі прыбярэжнымі землямі Чорнага і Азоўскага мораў. У ходзе гэтай барацьбы Расія сутыкнулася з Асманскай імперыяй, якая ахоўвала татар. Адным з апорных ваенных пунктаў была турэцкая крэпасць Азоў, размешчаная пры упадзенні ракі Дон у Азоўскае мора.

Першы Азоўскі паход, які пачаўся вясною 1695 года, скончыўся няўдала у верасні таго ж года з-за адсутнасці флоту і негатоўнасці рускай арміі дзейнічаць у аддаленні ад баз забеспячэння. Але ўжо зімою 169596 года пачалася падрыхтоўка да новага паходу. У Варонежы разгарнулася будаўніцтва вёславай рускай флатыліі. У травені 1696 года 40-тысячная руская армія пад камандаваннем генералісімуса Шэіна зноў аблажыла Азоў, толькі на гэты раз руская флатылія блакіравала крэпасць з мора. Пётр I прымаў удзел у асадзе ў званні капітана на галеры. Не дачакаўшыся штурму, 19 ліпеня 1696 крэпасць здалася.

Вынікам Азоўскіх паходаў стаў захоп крэпасці Азоў, пачатак будаўніцтва порта Таганрог, магчымасць нападзення на паўвостраў Крым з мора, што значна засцерагло ад небяспекі паўднёвую мяжу Расіі. Аднак атрымаць выйсце да Чорнага мора праз Керчынскі праліў Пятру не ўдалося: ён застаўся пад кантролем Асманскай імперыі. Сіл для вайны з Турцыяй, як і паўнавартаснага марскога флота ў Расіі яшчэ не было.

Для фінансавання будаўніцтва флоту ўводзяцца новыя віды падаткаў: землекарыстальнікі былі злучаны ў "кумпанствы" па 10 тыс. двароў, кожны з якіх на свое грошы павінен быў пабудаваць карабель. У гэты час выяўляюцца першыя адзнакі незадаволенасці дзейнасцю Пятра. Была раскрыта змова Цыклера, які спрабаваў арганізаваць стралецкае паўстанне. Летам 1699 першы вялікі рускі карабель «Крэпасць» (46-пушачны) адвёз рускага пасла ў Канстанцінопаль для перамоў аб міры. Само існаванне такога карабля схіліла султана да заключэння міру ў ліпені 1700, які заставіў за Расіяй крэпасць Азоў.

Пры будаўніцтве флоту і рэарганізацыі арміі Пётр быў вымушаны абапірацца на іншаземных спецыялістаў. Пасля заканчэння Азоўскіх паходаў, ён вырашае адправіць на абучэнне за мяжу маладых дваран, а ў хуткім часе і сам адправіўся ў першае падарожжа па Еўропе.

[правіць] Вялікае пасольства. 1697—1698

Вялікае пасольства на гравюры сучасніка. Партрэт Пятра I у адзенні галандскага матроса.
Вялікае пасольства на гравюры сучасніка. Партрэт Пятра I у адзенні галандскага матроса.
Асноўны артыкул: Вялікае пасольства

У сакавіку 1697 года ў Еўропу праз Ліфляндыю было адпраўлена вялікае пасольства, асноўнай цэллю якога было знайсці саюзнікаў супраць Асманскай імперыі. Вялікімі паўнамоцнымі пасламі былі прызначаны генерал-адмірал [[Лефарт, Франц Якаўлевіч|Ф. Я. Лефарт]], генерал [[Галовін, Фёдар Аляксеевіч|Ф. А. Галовін]], начальнік Пасольскага прыказа П. Б. Вазніцын. Усяго ў пасольства ўвайшло да 250 чалавек, сярод якіх пад іменем урадніка Прэабражэнскага палка Пятра Міхайлава лічыўся сам цар Пётр I. Упершыню рускі цар распачаў падарожжа за межы сваёй дзяржавы, ды яшчэ інкогніта.

Пётр аб'ездзіў усю Еўропу, наведаў Рыгу, Кёнігсберг, Брандэнбург, Галандыю, Англію, Аўстрыю, быў намечаны візіт да Венецыі і да Папы Рымскага. Пасольства завербавала ў Расію некалькі сотняў спецыялістаў па карабельнай справе, закупіла ваенную і іншую зброю.

Раніца стралецкай казні. Мастак В. И. Сурыкаў, 1881
Раніца стралецкай казні. Мастак В. И. Сурыкаў, 1881

Акрамя перамоў Пётр шмат часу прысвяціў вывучэнню караблебудаванню, ваеннай справы і другіх навук. Пётр папрацаваў цесляром на верфях Ост-Індскай кампаніі, пры удзеле цара быў пабудаваны карабель «Пётр и Павел». У Англіі наведаў Грынвічскую абсерваторыю, пазнаёміўся з Ісаакам Ньютанам.

Вялікае пасольства галоўнай задачы не выканала: кааліцыю супраць Асманскай імперыі стрварыць не ўдалося з-за падрыхтоўкі еўрапейскіх краін да Вайны за іспанскую спадчыну (170114 гады). Але дзякуючы гэтай вайне склаліся спрыяльныя ўмовы для барацьбы Расіі за Балтыку. Такім чынам, адбылася пераарыентацыя знешняй палітыкі Расіі з паўднёвага напрамку на паўночны.

У ліпені 1698 года Вялікае пасольства было пярэрвана паведамленнем аб новым стралецкім мецяжы ў Маскве, які быў падаўлены яшчэ да прыбыцця Пятра. Па прыбыцці цара ў Маскву (25 жніўня) былі пакараны смерцю больш за тысячу стральцоў, а царэўна Сафія была пастрыжана ў манахіні пад іменем Сусанны і адпраўлена ў Новадзявочы манастыр, дзе правяла астатак свайго жыцця. Той жа лёс напаткаў і некаханую жонку Пятра — Еўдакію Лапухіну, якую сілком адправілі ў Суздальскі манастыр нават супраць волі духавенства.

Пасля вяртання цара пачалася яго пераўтваральная дзейнасць, накіраваная спачатку на змяненне знешніх адзнакаў, якія адрознівалі старарасійскі ўклад жыцця ад еўрапейскага.

[правіць] Стварэнне Расійскай імперый. 1700—1724 гады

Петр I з знакам  ордэна Св. Андрэя  Першазваннага на блакітнай андрэеўскай ленце і зоркай на грудзях.  Ж.-М. Натье, 1717
Петр I з знакам ордэна Св. Андрэя Першазваннага на блакітнай андрэеўскай ленце і зоркай на грудзях. Ж.-М. Натье, 1717

[правіць] Паўночная вайна са Швецыяй 1700—1721 гады

Асноўны артыкул: Паўночная вайна 1700-1721

Пасля вяртання цара з Вялікага пасольства цар пачаў рыхтавацца да вайны са Швецыяй за выхад да Балтыйскага мора. У 1699 годзе быў створаны паўночны саюз супраць шведскага караля Карла XII, у які акрамя Расіі ўвайшлі Данія, Саксонія і Рэч Паспалітая на чале з саксонскім курфюрстам і польскім каралём Аўгустам II. Рухаючай сілаю саюза было імкненне Аўгуста II адабраць у Швецыі Ліфляндыю, за дапамогу ён абяцаў Расіі землі, якія раней належалі рускім (Інгерманландыя і Карэлія).

Для ўступлення ў вайну Расіі неабходна было заключыць мір з Асманскай імперыяй. Пасля дасягнення перамір'я з турэцкім султанам часам на 30 гадоў Расія 19 жніўня 1700 года аб'явіла вайну Швецыі пад маркай помсты за крыўду, аказаную цару Пятру ў Рызе[2].

План Карла XII заключаўся ў тым, каб па адным разбіць ворагаў з дапамогаю англа-галандскага флоту. У хуткім часе пасля бамбардыроўкі Капенгагена Данія 8 жніўня 1700 года выйшла з вайны, яшчэ да ўступлення ў яе Расіі. Няўдачна скончыліся спробы Аўгуста II захапіць Рыгу.

Паражэннем рускай арміі скончылася спроба захапіць крэпасць Нарву. 30 лістапада 1700 (па нов. стылю) Карл XII з 8500-тысячнай арміяй атакаваў лагер рускіх войск і поўнасцю разграміў 35-тысячную дрэнна падрыхтаваную рускую армію. Сам Пётр I ад'ехаў ад войск у Ноўгарад за 2 дні да гэтага. Палічыўшы, што Расія дастаткова аслаблена, Карл XII пайшоў у Лівонію, каб направіць усе сілы супраць галоўнага, як ён сам лічыў, праціўніка — Аўгуста II.

Штурм крэпасці  Нотебург 11 кастрычніка 1702 года. У  цэнтры намаляваны Пётр I. А. Е. Коцебу, 1846
Штурм крэпасці Нотебург 11 кастрычніка 1702 года. У  цэнтры намаляваны Пётр I. А. Е. Коцебу, 1846

Але Пётр, спехам рэарганізаваўшы армію па еўрапейскаму прыкладу, аднавіў баявыя дзеянні. Ужо ў 1702 годзе (11 ([[22 кастрычніка|22]]) кастрычніка) Расія захапіла крэпасць Нотебург (перайменавана ў Шліссельбург), а вясною 1703 года — крэпасць Ніеншанц у вусця Нявы. Тут 16 травеня 1703 года пачалося будаўніцтва Санкт-Пецярбурга, а на востраве Котлін была размешчана база рускага флоту — крэпасць Кроншлот (у далейшым Кранштадт). У 1704 годзе былі захоплены Нарва, Дзерпт, Расія замацавалася ва Усходняй Прыбалтыцы. На прапанову заключыць мір Пётр I атрымаў адмову.

Пасля звяржэння Аўгуста II у 1706 і замены яго польскім каралём Станіславам Лешчынскім Карл XII пачаў ракавы для яго паход на Расію. Захапіўшы Мінск і Магілёў, кароль не адважыўся ісці на Смаленск. Заручыўшыся падтрымкай украінскага гетмана Івана Мазэпы, Карл павеў войскі на поўдзень з намерам умацаваць армію прыхільнікамі Мазэпы. 28 сентября 1708 года ў вёсцы Лясной шведскі корпус Левенгаўпта, які ішоў на аб'нанне з арміяй Карла XII з Ліфляндыі, быў разбіты рускай арміяй пад камандаваннем Меншыкава. Шведская армія была пазбаўлена падмацавання і абоза з ваеннымі прыпасамі. У далейшым Пётр адзначаў гадавіну гэтай бітвы як паваротны момант у Паўночнай вайне.

У Палтаўскай бітве 27 чэрвеня 1709 года армія Карла XII была нашчэнт разбіта, шведскі кароль з невялікай колькасцю салдат уцёк у Турцыю.

У 1710 годзе ў вайну ўмяшалася Турцыя. Пасля паражэння ў Прутскім паходзе 1711 года Расія вярнула Азоў Турцыі и разбурыла Таганрог, але за кошт гэтага ўдалося заключыць чарговае перамір'е з туркамі.

Дзякуючы панаванню Швецыі на моры Паўночная вайна зацягнулася да 1721 года. Сярод найбольш яркіх бітваў на моры можна адзначыць бітву пры мысе Гангут 27 чэрвеня 1714 года і пры востраве Грэнгам у чэрвені 1720 года. У абедзвюх гэтых бітвах расійскі флот атрымаў перамогу.

30 жніўня 1721 года паміж Расіяй і Швецыяй быў заключаны Ніштадтскі мір, па якому Расія атрымала выхад да Балтыйскага мора, далучыла тэрыторыю Інгрыі, часту Карэліі, Эстляндыю і Ліфляндыю. Расія стала вялікай еўрапейскай дзяржавай, у азнаменаванне чаго 22 кастрычніка (2 лістапада) 1721 года Пётр прыняў тытул імператара.

[правіць] Руска-турэцкая вайна 1710—1713

Асноўны артыкул: Прутскі паход (1711)

Пасля паражэння ў Палтаўскай бітве шведскі кароль Карл XII укрыўся ў валоданнях Асманскай імперыі, горадзе Бендэры. Пётр I заключыў дагавор з Турцыяй аб выдварэнні [[Карл XII|Карла XII]] з турэцкай тэрыторыі, але затым шведскаму каралю дазволілі застацца і стварыць пагрозу паўднёвай мяжы Расіі пры дапомозе часткі ўкраінскага казацтва і крымскіх татар. Дамагаючыся высылкі Карла XII, Пётр I стаў пагражаць вайной Турцыі, але ў адказ 20 лістапада 1710 года султан сам аб'явіў вайну Расіі. Сампраўднай прычынай вайны з'явіліся захоп рускімі войскамі Азова ў 1696 годзе і з'яўленне рускага флоту ў Азоўскім моры.

Вайна з боку Турцыі абмежавалася зімнім набегам крымскіх татар, васалаў Асманскай імперыі, на Украіну. Расія павяла вайну на 3 франты: войскі здзейснілі паходы супраць татар на Крым і на Кубань, сам Пётр I, абапіраючыся на дапамогу правіцелей Валахіі і Малдавіі, вырашыў здзейсніць глыбокі паход да Дуная, дзе спадзяваўся падняць на барацьбу з туркамі хрысціянскіх васалаў Атаманскай імперыі.

6 (17) сакавіка 1711 года Пётр I выехаў да войск з Масквы з вернай сяброўкай Екацярынай Аляксееўнай, якую загадаў лічыць сваёй жонкай і царыцаю (яшчэ да афіцыяльнага шлюбу, які адбыўся ў 1712). Армія перайшла мяжу Малдавіі ў чэрвені 1711, але ўжо 20 ліпеня 1711 года 190 тысяч турак і крымскіх татар прыціснулі 38- тысячную рускую армію да правага берага ракі Прут, поўнасцю абкружыўшы яе. У, як здавалася б, бязвыхаднай сітуацыі Пятру ўдалося заключыть з вялікім візірам Прутскі мірный дагавор, па якому армія і сам цар пазбеглі паланення, але Расія аддала Азоў Турцыі і згубіла выхад да Азоўскага мора.

З жніўня 1711 года баявых дзеянняў не вялося, хоць у працэсе пагаджэння канчатковага дагавора Турцыя некалькі разоў паграджала зноў пачаць вайну. Толькі ў чэрвені 1713 быў заключаны Андрыанаўскі мірны дагавор, які ў цэлым сцвердзіў ўмовы Прутскага пагаднення. Расія атрымала магчымасць вясці Паўночную вайну без 2-га фронту, хоць і згубіла заваяванні Азоўскіх паходаў.

[правіць] Рух Расіі на ўсход

Экспансія Расіі на ўсход пры Пятры I не спынялася. У 1714 годзе экспедыцыя Бухгольца дана поўдні ад Иртыша заснавала Омск, Усць-Каменагорск, Сяміпалацінск і іншыя крэпасці. У 17161717 гадах у Сярэднюю Азію быў адпраўлены атрад Бековича-Чаркаскага з мэтай схіліць хівінскага хана да падданства і выведаць шлях у Індыю. Аднак рускі атрад быў знішчаны ханам.

[правіць] Каспійскі паход 1722—1723

Найболей буйным знешнепалітычным мерапрыемствам Пятра пасля Паўночнай вайны быў Каспійскі (або Персідскі) паход у 17221723 гадах. 18 чэрвеня 1722, пасля звароту за дапамогай сына персідскага шаха Тохмас-мирзы, з Астрахані па Каспіі адплыў 22-тысячны рускі атрад. У выніку паходу быў заваяваны заходні бераг Каспійскага мора з крэпасцямі Баку, Рэштом, Астрабад. Далейшы рух ў Закаўказзе быў спынены пагрозай уступа ў вайну Асманскай імперыі. 12 верасня 1723 года быў састаўлен Пецярбургскі дагавор з Персіяй, па якімому у склад Расійскай імперыі ўключалася заходняе і паўднёвае ўзбярэжжа Каспія з гарадамі Дэрбэнт і БакуНазва спасылкі і правінцыямі Гилян, Мазендеран і Астрабад. Расія і Персія таксама заключылі абарончы саюз супраць Турцыі. Па Стамбульскім (Канстанцінопальскамуім) дагаворы ад 12 чэрвеня 1724 года Турцыя прызнавала ўсе набыцці Расіі ў заходняй частцы Каспійскага мора і адмаўлялася ад далейшых дамаганняў на Персію. Стык меж паміж Расіяй, Турцыяй і Персіяй быў усталяваны на месцы зліцця рэк Аракс і К