Мсціслаўскі раён

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мсціслаўскі раён
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Магілёўская вобласць
Адміністрацыйны цэнтр Мсціслаў
Дата ўтварэння 17 ліпеня 1924
Кіраўнік Дзмітрый Леанідавіч Пімашэнка[d]
Афіцыйныя мовы Родная мова: беларуская 67,6 %, руская 30,92 %
Размаўляюць дома: беларуская 30,2 %, руская 67,64 %[1]
Насельніцтва (2009)
24 768 чал.[1] (9-е месца)
Шчыльнасць 18,59 чал./км² (6-е месца)
Нацыянальны склад беларусы — 90,73 %,
рускія — 7,68 %,
іншыя — 1,59 %[1]
Плошча 1 332,51[2]
(12-е месца)
Вышыня
над узроўнем мора
200 м[3]
Мсціслаўскі раён на карце
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мсціслаўскі раён — адміністрацыйная адзінка ў складзе Магілёўскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — горад Мсціслаў. Утвораны ў 1924 г.

Геаграфія

Плошча 1300 км². Мсціслаўскі раён размешчаны ў межах Аршанска-Магілёўскай раўніны. Тэрыторыя раёна размешчана ў межах Горацка-Мсціслаўскай узвышанай раўніны. Паверхня плоскахвалістая, 79 % яе на вышыні 180—200 м. Найвышэйшы пункт — 239 м. Агульны нахіл з поўначы на поўдзень. Пашыраны яры і суфазійныя западзіны.

Карысныя выкапні: торф, гліны і суглінкі, пясчана-друзавы матэрыял, будаўнічыя пяскі, цэментавыя суглінкі; сустракаюцца радовішчы сапрапелю, фасфарытаў, мелу.

Клімат Мсціслаўшчыны ўмерана-кантынентальны, вільготны. Сярэдняя тэмпература студзеня — −8,1 градусаў, ліпеня — +18 градусаў. Ападкаў — 602 мм за год. Вегетацыйны перыяд — 185 дзён.

Асноўныя рэкі — Сож з прытокамі, Віхра, Чорная Натапа, Малатоўка, Волчас, Кашанка (прыток Проні), Рамясцвянка (прыток Быстрай). Іншыя рэкі: Дамалка.

Лясістасць складае 17 %. Большасць лясоў знаходзіцца ў заходняй і паўднёвай частках раёна. Плошча балот — 70 км².

Гісторыя

Раён утвораны 17 ліпеня 1924 г.

Вядомыя землякi i жыхары

Дэмаграфія

Насельніцтва раёна складае 28,5 тыс. чалавек, у тым ліку ў гарадскіх умовах пражываюць каля 12 тыс. Усяго акрамя Мсціслава налічваецца 168 населеных пунктаў.

Транспарт

Праз раён праходзяць: чыгунка лініі Орша — Крычаў, аўтадарогі на Магілёў, Крычаў, Горкі, Смаленск.

Зноскі

  1. а б в Вынікі перапісу 2009 года
  2. «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
  3. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  4. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз. — С. 269.

Літаратура

Спасылкі