Перайсці да зместу

Уздзенскі раён

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уздзенскі раён
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Мінская вобласць
Адміністрацыйны цэнтр Узда
Дата ўтварэння 17 ліпеня 1924,
30 ліпеня 1966
Дата скасавання 25 снежня 1962
Кіраўнік Дзмітрый Анатолевіч Колас[d]
Афіцыйныя мовы Родная мова: беларуская 88,12 %, руская 10,64 %
Размаўляюць дома: беларуская 61,38 %, руская 35,93 %[1]
Насельніцтва (2009)
23 657 чал.[1] (21-е месца)
Шчыльнасць 20,03 чал./км² (15-е месца)
Нацыянальны склад беларусы — 93,24 %,
рускія — 4,34 %,
іншыя — 2,42 %[1]
Плошча 1 180,97[2]
(20-е месца)
Вышыня
над узроўнем мора
197 м[3]
Уздзенскі раён на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код (1718)
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У́здзенскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мінскай вобласці.

Плошча раёна складае 1,2 тыс. км². Насельніцтва — 25,2 тыс. чалавек (2007). Адміністрацыйны цэнтр — горад Узда.

Адміністрацыйны падзел

Адміністрацыйна раён падзелены на 6 сельсаветаў: Азерскі, Дзешчанскі, Нёманскі, Слабадскі, Уздзенскі, Хатлянскі.

Геаграфія

Геаграфічнае становішча

Мяжуе з Капыльскім, Дзяржынскім, Стаўбцоўскім, Слуцкім, Пухавіцкім і Мінскім раёнамі Мінскай вобласці.

Рэльеф і карысныя выкапні

Тэрыторыя раёна размешчаная ў межах Стаўбцоўскай раўніны і адгор’яў Мінскага ўзвышша. Рэльеф узгорыста-раўнінны. Пераважаюць вышыні 160—180 м над узроўнем мора, максімальная — 219 м (каля вёскі Возера).

Клімат і расліннасць

Клімат умерана кантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня −6,5 °C, ліпеня 17,8 °C. Ападкаў 632 мм. Вегетацыйны перыяд — 190 дзён.

Пад лясамі 39 % тэрыторыі раёна, найвялікшы масіў Лашанскае лецішча. Пад балотамі 1,6 % плошчы.

Гідраграфія

Галоўныя рэкі — Нёман з прытокамі Уса і Лоша, на ўсходзе — Шаць (прыток Пцічы).

Гісторыя

Уздзенскі раён утвораны 17 жніўня 1924 года ў складзе Мінскай акругі БССР з цэнтрам у мястэчку Узда. 20 жніўня 1924 года падзелены на 10 сельсаветаў: Зенькавіцкі, Каменскі, Камянкоўскі (Камяноцкі), Лашанскі, Магільненскі, Прысынкаўскі (Прысынацкі), Слабада-Пырашаўскі, Стальбоўшчынскі (Стальбоўскі), Сямёнавіцкі, Цялякаўскі. 4 жніўня 1927 года да раёна далучаны Хатлянскі сельсавет скасаванага Шацкага раёна. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года раён у прамым падпарадкаванні БССР. 18 студзеня 1931 года да раёна далучаны Цепленскі сельсавет скасаванага Самахвалавіцкага раёна, 15 снежня 1931 года — Гацукоўскі сельсавет Слуцкага раёна, які 12 мая 1935 года быў перададзены ў склад Грэскага раёна. 31 ліпеня 1937 года далучаны Азерскі сельсавет Дзяржынскага раёна. З 20 лютага 1938 года раён у складзе Мінскай вобласці. 27 верасня 1938 года Узда набыла статус гарадскога пасёлка. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Зенькавіцкі, Прысынкаўскі, Слабада-Пырашаўскі, Стальбоўшчынскі сельсаветы, утвораны Уздзенскі сельсавет. 17 снежня 1956 года да раёна далучаны Гацукоўскі сельсавет Грэскага раёна, 20 студзеня 1960 года — Навапольскі і Шацкі сельсаветы Рудзенскага раёна. 1 красавіка 1960 года Хатлянскі сельсавет перайменаваны ў Любяцкі, Шацкі сельсавет перададзены Пухавіцкаму раёну. 25 снежня 1962 года раён скасаваны, гарадскі пасёлак Узда, Азерскі, Каменскі, Камянкоўскі, Лашанскі, Магільненскі, Сямёнавіцкі, Уздзенскі, Цепленскі, Цялякаўскі сельсаветы перададзены Дзяржынскаму раёну, Любяцкі і Навапольскі сельсаветы — Пухавіцкаму раёну, Гацукоўскі сельсавет — Слуцкаму раёну.

30 ліпеня 1966 года раён утвораны зноў, уключаў гарадскі пасёлак Узда і 10 сельсаветаў: Азерскі, Каменскі, Камянкоўскі, Лашанскі, Любяцкі, Магільненскі, Сямёнавіцкі, Уздзенскі, Цепленскі, Цялякаўскі. 15 жніўня 1974 года Каменскі сельсавет перайменаваны ў Ліцвянскі, 1 жніўня 1979 года Магільненскі сельсавет — у Нёманскі. 25 сакавіка 1991 года гарадскі пасёлак Узда і Уздзенскі раён аб’яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку. 23 верасня 1996 года Любяцкі сельсавет перайменаваны ў Хатлянскі. 22 чэрвеня 1999 года гарадскі пасёлак Узда аднесены да катэгорыі гарадоў раённага падпарадкавання. 30 кастрычніка 2009 года скасаваны Цепленскі і Цялякаўскі сельсаветы, утвораны Дзешчанскі сельсавет[4]. 28 мая 2013 года скасаваны Камянкоўскі, Лашанскі, Ліцвянскі і Сямёнавіцкі сельсаветы, утвораны Слабадскі сельсавет[5].

Насельніцтва

2001 — 27,6 тыс. чал.
2007 — 25,2 тыс. чал.
2016 — 23,1 тыс. чал.

Гаспадарчая дзейнасць

Малочна-мясная жывёлагадоўля. Вырошчваюць зерневыя і кармавыя культуры, бульбу. Прадпрыемствы харчовай, лёгкай, лясной прамысловасці.

Па тэрыторыі раёна праходзяць аўтамабільныя дарогі Мінск — Слуцк — Мікашэвічы, Мінск — Узда — Капыль, Мар'іна Горка — Узда — Стоўбцы.

Інфармацыя для турыстаў

Захаваліся помнікі архітэктуры:

Вядомыя асобы

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
  • Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648с. ISBN 978-985-11-0384-9

Спасылкі