Дзятлава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Горад Дзятлава)
Горад
Дзятлава
У цэнтры горада
У цэнтры горада
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першая згадка
Ранейшыя назвы
Здзяцел
Горад з
Вышыня цэнтра
163 м
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1563
Паштовыя індэксы
231471
Аўтамабільны код
4
СААТА
4223501000
Дзятлава на карце Беларусі ±
Дзятлава (Беларусь)
Дзятлава
Дзятлава (Гродзенская вобласць)
Дзятлава

Дзя́тлава[2] (трансліт.: Dziatlava) — горад ва ўсходняй частцы Гродзенскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Дзятлаўскага раёна, на р. Дзятлаўка. Размешчаны за 165 км на паўднёвы ўсход ад Гродна, за 13 км ад чыгуначнай станцыі Наваельня на лініі БаранавічыЛіда. Аўтамабільныя дарогі злучаюць горад са Слонімам, Лідай, Навагрудкам. Насельніцтва 8 008 чал. (2022)[3].

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Паходжанне тапоніму «Здзецел» упершыню спрабаваў патлумачыць географ В. Жучкевіч. Ён прыйшоў да высновы, што паселішча атрымала назву ад ракі Здзецелкі (Дзятлаўкі)[няма ў крыніцы], на якой яно знаходзіцца, а рака — ад віду птушак[4]. Паводле версіі У. Данільчыка, айконім Здзечало мог утварыцца ад таго ж корня, што і слова «сядло» ці «сяло», бо ва ўсходніх славян гуказлучэнне «дл» перайшло ў адзін гук «л» (мыдла — мыла). Апроч гэтага, назву Дзянцёл паселішча магло атрымаць праз прозвішча або мянушку чалавека, які ў сваю чаргу мог набыць мянушку або прозвішча ад свайго прафесійнага занятку — дзяўблення калодаў для пчолаў, начовак, карытаў, чаўноў (дзёўб, як дзяцел), або яго нашчадкаў. Украінскі мовазнавец А. Непакупны даследаваў лінгвістычную аснову назвы Зецела — імя ракі і горада. Ён палічыў, што яно ўтварылася ад назвы возера, якое знаходзілася ля вытокаў, альбо ў рэчышчы ракі, бо толькі ў гэтым выпадку ўжываецца суфікс «ело». Рэшткі старажытнага возера захавадіся да нашага часу[5].

Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Здзенцел, Здзечаль, Здзенцель, Здэтэль, Зэтэль, Зэтэля, Зецял, Дзенцёл, Дзенцёлкі, Дзенцел, Зецел, Здзечало. На такое разыходжанне, магчыма, паўплывалі мясцовыя яўрэі. На мове ідыш няма спалучэння «дз», што магло прывесці да яго замены на «з» і замест «Здзецел» атрымалася «Зецел», пагатоў на ідыш «тэль» — гэта горада[5].

У 1866 улады Расійскай імперыі з мэтай русіфікацыі колішняга Вялікага Княства Літоўскага склалі спіс населеных пунктаў, назвы якіх «перакруцілі ў час польскага панавання ў краі» (руск.: подверглись извращению во время польского господства в здешнем крае) і якім неабходна надаць «тутэйшыя расійскія назвы» (руск.: местные русские названия). Адным з пунктаў гэтага спісу было перайменаванне Здзецела ў Дзятлава[6]. Такім чынам, назва Дзятлава пачала ўжывацца адносна нядаўна[4].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вялікае Княства Літоўскае[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню згадваецца ў 14401450-х гадах пад назвай Здятел (Здзяцел). У гэты час паселішча ўваходзіла ў склад Троцкага ваяводства. Каля 1492 вялікі князь Казімір фундаваў тут будаванне касцёла. У 1498 вялікі князь Аляксандр перадаў воласць Здзяцел гетману вялікаму Канстанціну Астрожскаму ў вечнае карыстанне з правам заснавання мястэчка[7]. Апошні ў пач. XVI ст. збудаваў у мястэчку драўляны замак, які некаторы час меў важнае абарончае значэнне (у дакументах упамінаецца як двор Здетело) і драўляную царкву (1508).

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 15651566 гадоў Здзяцел увайшоў у склад Слонімскага павета Новагародскага ваяводства. На 1580 тут было 118 двароў і 5 вуліц[7]. У пач. XVII ст. Здзіцел (Здзицел) перайшоў ва ўладанне да Сапегаў. У 16241646 гадах Казімір Леў Сапега заснаваў у мястэчку касцёл, пры якім дзейнічаў шпіталь. З 1655 Здзецелам валодалі князі Палубінскія, з 1685 — Радзівілы. На 1689 — 126 двароў і 9 вуліц[7].

У часы Вялікай Паўночнай вайны ў студзені 1708 у ваколіцах Здзецела некаторы час знаходзілася асноўная групоўка расійскіх войскаў. У самім мястэчку на працягу тыдня кватараваў цар Пётр I. Пасля Здзяцел занялі шведы, якія спалілі яго разам з замкам. У 1743 годзе мястэчка пацярпела ад пажару. У 1751 годзе Радзівілы пабудавалі ў Здзяцеле палац. На 1784 тут было 176 двароў, 5 вуліц і 3 завулкі; працавалі 3 млыны, школа і шпіталь[7]. У канцы XVIII ст. мясцовасць перайшла ў валоданне Солтанаў.

Расійская імперыя[правіць | правіць зыходнік]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Здзецел апынуўся ў складзе Расійскай імперыі. Апошні ўладальнік мястэчка Станіслаў Солтан прымаў удзел у паўстанні 1830—1831 гадоў, за што расійскія ўлады канфіскавалі яго маёнткі.

На 1878 у Здзецеле было 118 двароў; дзейнічалі мураваны касцёл, драўляная царква і 2 сінагогі; працавалі народнае вучылішча, паштовая станцыя, валасная ўправа, магазін, крамы, 6 заезных двароў, корчмы; у аўторкі праводзіліся кірмашы.

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

На 1914 — працавалі ватная фабрыка, 5 мёдаварняў, лесапільня, цагельня і 2 гарбарныя заводы. У Першую сусветную вайну са жніўня 1915 да 1918 года мястэчка занята германскімі войскамі.

Пасля польска-савецкай вайны, паводле Рыжскага мірнага дагавора ў 1921 годзе Здзецел апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Навагрудскага павета Навагрудскага ваяводства.

У 1939 годзе Дзятлава ўвайшло ў БССР, дзе 15 студзеня 1940 года атрымала афіцыйны статус пасёлка гарадскога тыпу і цэнтра раёна Баранавіцкай вобласці. У часы Вялікай Айчыннай вайну з 30 чэрвеня 1941 да 9 ліпеня]] 1944 года Дзятлава знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.

З 8 студзеня 1954 у складзе Гродзенскай вобласці. 25 снежня 1962 года Дзятлаўскі раён расфарміравалі, яго тэрыторыя ўвайшла ў склад Слонімскага, Навагрудскага і Лідскага раёнаў, Дзятава ўвайшло ў склад Слонімскага раёна. 6 студзеня 1965 года раён аднавілі ў складзе Гродзенскай вобласці.

21 чэрвеня 1990 года Дзятлава атрымала статус горада. 1 снежня 2004 адбылося афіцыйнае зацверджанне гарадскіх герба і сцяга.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • XVII стагоддзе: 1689 — 1 тыс. чал.[7]
  • XIX стагоддзе: 1830 — 564 муж., з іх шляхты 8, духоўнага саслоўя 7, мяшчан-іўдзеяў 444, мяшчан-хрысціян і сялян 102, жабракоў 3[8]; 1893 — 3 233 чал.[9]; 1897 — 3 155 чал.[5][10]
  • XX стагоддзе: 1971 — 4,5 тыс. чал.; 1973 — 5,3 тыс. чал.; 1991 — 8,1 тыс. чал.; 1993 — 8,7 тыс. чал.; 1997 — 8,6 тыс. чал.[11]
  • XXI стагоддзе: 2004 — 8,3 тыс. чал.; 2006 — 8,2 тыс. чал.; 2009 — 7,8 тыс. чал.; 2015 — 7 764 чал.[12]; 2016 — 7 706 чал.[13]; 2017 — 7 631 чал.[14]

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Прадпрыемствы харчовай, дрэваапрацоўчай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасці. Празуюць АСП «Дзятлаўскі вінна-гарэлкавы завод», ААТ «Дзятлаўскі сыраробны завод», ДП «Дзятлаўская сельгастэхніка», ПУП «Дзятлаўскі каапнарыхтпрам» Дзятлаўскага раённага спажывецкага таварыства. Гасцініцы «Ліпічанка», «Дзядзя Ваня».

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Дзейнічаюць Дзятлаўскі гісторыка-краязнаўчы музей[15], дом культуры, кінатэатр, 2 бібліятэкі. Выдаецца раённая газета «Перамога».

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

У горадзе працуюць 3 сярэднія школы і школа-інтэрнат.

Медыцына[правіць | правіць зыходнік]

Медыцынскае абслугоўванне насельніцтва ажыццяўляе гарадская бальніца.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

  • Царква могілкавая (XIX ст.)

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  3. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2022 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2021 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў, пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (28 сакавіка 2022). Праверана 24 ліпеня 2022.
  4. а б Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 115.
  5. а б в Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзятлаўскага раёна / Рэдкал. П. М. Бараноўскi, І. Я. Скарынкін — Мн.: Універсітэцкае, 1997.
  6. Соркіна І. Палітыка царызму адносна гарадоў Беларусі ў кантэксце гістарычнай памяці і ідэнтычнасці гараджанаў // Трэці міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі. Працоўныя матэрыялы. Том 3. 2014. С. 377.
  7. а б в г д Ярашэвіч А. Дзятлава // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 590. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
  8. Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 414.
  9. Witanowski M. Zdzięcioł // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIV: Worowo — Żyżyn. — Warszawa, 1895. S. 556.
  10. Шаблюк В. Дзятлава // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. 256.
  11. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. С. 164.
  12. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2015 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2014 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (31 сакавіка 2015). Праверана 3 красавіка 2017.
  13. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  14. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  15. к // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
  16. Долготович Б. Д. Почётные граждане белорусских городов: биограф. справочник / Б. Д. Долготович. — Мн.: Беларусь, 2008. — С. 209—210. — 368 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-01-0784-8. (руск.)

Памылка ў зносках: тэг <ref> з імем "at", вызначаны ў <references>, не згадваецца ў папярэднім тэксце.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]