Перайсці да зместу

Спіс помнікаў уніяцкай архітэктурнай спадчыны ў Беларусі

Інфармацыйныя спісы
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Унія́цкая архітэкту́рная спа́дчына ў Белару́сі — культавыя будынкі, заснаваныя і збудаваныя Уніяцкай Царквой пасля падпісання Берасцейскай Уніі або пабудаваныя раней, але цалкам пераробленыя пасля перадачы іх грэка-каталікам, прычым захаваныя ў нададзеным уніятамі (або максімальна набліжаным) выглядзе па сённяшні дзень. Таксама ў спіс уключаныя культавыя будынкі, заснаваныя і збудаваныя адноўленай у канцы XX ст. Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквой. У спіс не ўваходзяць колішнія ўніяцкія храмы, наноў пабудаваныя праваслаўнымі ў непазнавальным выглядзе.

Сучасная назва Населены пункт Раён Вобласць Дата заснавання[1] Сучасны стан храма Выява
Царква Святога Духа і манастыр базыльян Мінск 1616 Свецкі (дзіцячая філармонія)
Свята-Іаана-Прадцечанская царква Бараўцы Вілейскі раён Мінская вобласць 1780[2] Праваслаўны
Свята-Мікалаеўская царква Латыгаль Вілейскі раён Мінская вобласць 1771 Праваслаўны
Царква ў імя Сарака Севастыйскіх мучанікаў Кастыкі Вілейскі раён Мінская вобласць 1756 Праваслаўны
Спаса-Праабражэнская царква Азярцо[3] Мінскі раён[4] Мінская вобласць[5] 1704 Свецкі (музей)
Капліца Святой Ганны Астрашыцкі Гарадок Мінскі раён Мінская вобласць 1809 Праваслаўны
Свята-Міхайлаўская царква Слуцк Слуцкі раён Мінская вобласць 1750 Праваслаўны
Свята-Дабравешчанская царква і базыльянскі кляштар Малыя Ляды Смалявіцкі раён Мінская вобласць 1794 Праваслаўны
Свята-Іаана-Прадцечанская царква Вішнявец Стаўбцоўскі раён Мінская вобласць 1742 Праваслаўны
Свята-Пакроўская царква Асіпаўшчына Стаўбцоўскі раён Мінская вобласць 1819 Праваслаўны

Царква Успення Прасвятой Багародзіцы Новы Свержань Стаўбцоўскі раён Мінская вобласць 1743 Праваслаўны
Свята-Георгіеўская царква Смілавічы Чэрвеньскі раён Мінская вобласць 1795 Праваслаўны
Успенскі сабор і манастыр базыльян Віцебск Віцебская вобласць 17151743 Праваслаўны
Свята-Васкрасенская (Рынкавая) царква Віцебск Віцебская вобласць 1740-я — 1750-я Праваслаўны
Манастыр базыльян Орша Аршанскі раён Віцебская вобласць 1758 Праваслаўны
Свята-Праабражэнская царква Смальяны Аршанскі раён Віцебская вобласць 2-я палова XVIII ст. Праваслаўны
Свята-Троіцкая царква Арэхаўск Аршанскі раён Віцебская вобласць 1838 Праваслаўны
Свята-Мікалаеўская царква Верхнядзвінск Верхнядзвінскі раён Віцебская вобласць 1819 Праваслаўны
Свята-Пакроўская царква Бушыкі Глыбоцкі раён Віцебская вобласць 2-я палова XVIII ст. Праваслаўны

Свята-Троіцкая царква Дуброўна Дубровенскі раён Віцебская вобласць 1809 Праваслаўны
Свята-Троіцкая царква Лявонпаль Мёрскі раён Віцебская вобласць 17741782 Праваслаўны
Сафійскі сабор Полацк Полацкі раён Віцебская вобласць 1618 Свецкі (музей)
Богаяўленскі сабор Полацк Полацкі раён Віцебская вобласць 17611777 Праваслаўны
Храм вялебнай Параскевы Полацкай Полацк Полацкі раён Віцебская вобласць 1995 Уніяцкі
Свята-Мікалаеўская царква Калектыўная Полацкі раён Віцебская вобласць 1750 Праваслаўны
Свята-Пакроўская царква Талачын Талачынскі раён Віцебская вобласць 1796 Праваслаўны
Троіцкая царква Белая Царква Талачынскі раён Віцебская вобласць Пачатак XVII ст. Свецкі (руіны)
Свята-Мікалаеўская царква Старая Беліца Гомельскі раён Гомельская вобласць 1710 Праваслаўны
Свята-Троіцкая царква Ельск Ельскі раён Гомельская вобласць 17691780 Праваслаўны
Свята-Троіцкая царква Вольна Баранавіцкі раён Брэсцкая вобласць 1768 Праваслаўны
Свята-Троіцкая царква Вялікая Сваротва Баранавіцкі раён Брэсцкая вобласць 1823 Праваслаўны
Свята-Крыжаўзвіжанская царква Гарадзішча Баранавіцкі раён Брэсцкая вобласць 1764 Праваслаўны
Свята-Параскева-Пятніцкая царква Збірагі Брэсцкі раён Брэсцкая вобласць 1610 Праваслаўны
Свята-Пакроўская царква Покры Брэсцкі раён Брэсцкая вобласць 1739 Праваслаўны
Свята-Параскевіцкая царква Сычы Брэсцкі раён Брэсцкая вобласць 1822 Праваслаўны

Свята-Міхайлаўская царква Чэрск Брэсцкі раён Брэсцкая вобласць 1701 Праваслаўны
Свята-Праабражэнская царква Шумакі Брэсцкі раён Брэсцкая вобласць 1609 Праваслаўны
Свята-Раства-Багародзіцкая царква Шэбрын Брэсцкі раён Брэсцкая вобласць 17931798 Праваслаўны
Свята-Георгіеўская царква Вялікія Круговічы Ганцавіцкі раён Брэсцкая вобласць 1771 Праваслаўны
Царква Прасвятой Тройцы Бездзеж Драгічынскі раён Брэсцкая вобласць 1784 Праваслаўны
Свята-Раства-Багародзіцкая царква Вавулічы Драгічынскі раён Брэсцкая вобласць 1737 Праваслаўны
Свята-Георгіеўская царква Валавель Драгічынскі раён Брэсцкая вобласць 1766 Праваслаўны
Свята-Міхайлаўская царква Восаўцы Драгічынскі раён Брэсцкая вобласць 1780 Праваслаўны
Свята-Петра-Паўлаўская царква Ружаны Пружанскі раён Брэсцкая вобласць 1675 Праваслаўны
Свята-Параскева-Пятніцкая царква Дзівін Кобрынскі раён Брэсцкая вобласць 17281740 Праваслаўны
Дзмітрыеўская царква Шчорсы Навагрудскі раён Гродзенская вобласць 17701776 Праваслаўны
Свята-Раства-Багародзіцкая царква і кляштар базыльянак Гродна Гродзенская вобласць 1632 Праваслаўны
Свята-Петра-Паўлаўская царква Гарадзішча Камянецкі раён Брэсцкая вобласць XVIII ст. Праваслаўны
Царква Раства Багародзіцы Дарапеевічы Маларыцкі раён Брэсцкая вобласць 1671 Праваслаўны
Свята-Петра-Паўлаўская царква і манастыр базыльян Глыбокае Віцебская вобласць 1756-1763 Турма (царква разбурана ў 1970 годзе)
Белы палац Брэст 1629 Руіны
Свята-Петра-Паўлаўская царква, Вялікія Вялікія Жухавічы Карэліцкі раён Гродзенская вобласць 1745 Праваслаўны
Свята-Пакроўская царква Логнавічы[6] Клецкі раён Мінская вобласць XVIII стагоддзе Свецкі (музей)
Свята-Троіцкая царква Вялец[6] Глыбоцкі раён Віцебская вобласць XVIII стагоддзе Свецкі (музей)
Царква Святога Афанасія Брэсцкага Слонім (Альбярцін) Гродзенская вобласць 1933 (1936) Беларуская праваслаўная царква
Царква Святога Іаана Евангеліста і Святой Параскевы Бабровічы Івацэвіцкі раён Брэсцкая вобласць 1932 Знішчана пасля 1945
Спаса-Праабражэнская царква Быцень Івацэвіцкі раён Брэсцкая вобласць 1654 Праваслаўны
Свята-Дабравешчанская царква Жытомля Гродзенскі раён Гродзенская вобласць 1743 Праваслаўны
Касцёл Дабравешчання Найсвяцейшай Дзевы Марыі Перстунь Гродзенскі раён Гродзенская вобласць 1848 Каталіцтва
Свята-Успенская царква Лаўрышава Навагрудскі раён Гродзенская вобласць 1795 Праваслаўны
Капліца Святога Мікалая Душкава Валожынскі раён Мінская вобласць 1803 Праваслаўны
Свята-Успенская царква Шышова Камянецкі раён Брэсцкая вобласць 1758,(1685?) Праваслаўны
Свята-Ільінская царква Бялавічы Івацэвіцкі раён Брэсцкая вобласць 1773 Праваслаўны
Свята-Параскева-Пятніцкая царква Збірагі Брэсцкі раён Брэсцкая вобласць 1610 Праваслаўны

Зноскі

  1. Пры шматлікіх перабудовах пад датай заснавання маецца на ўвазе гэтакая ў выглядзе, нададзеным уніятамі.
  2. Дата меркаваная. Дакладна вядома, што будаўніцтва ішло на мяжы XVIII і XIX стст.
  3. Перавезена з Барані.
  4. Перавезена з Аршанскага раёна.
  5. Перавезена з Віцебскай вобласці.
  6. а б Месца першапачатковай пабудовы