Ліцвіны: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
вікіфікацыя
Няма тлумачэння праўкі
Радок 2: Радок 2:
'''Ліцві́ны'''<ref>{{крыніцы/ПБМ 2008|}}</ref>, або '''літві́ны'''<ref name="БелЭн">Літвіны // {{Крыніцы/БелЭн|9к}} С. 314.</ref> ([[старабеларуская мова|стар.-бел.]] ''литвины'') — назва жыхароў [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]], пераважна заходніх [[беларусы|беларусаў]] і ўсходніх [[літоўцы|літоўцаў]] у 14—18 ст.
'''Ліцві́ны'''<ref>{{крыніцы/ПБМ 2008|}}</ref>, або '''літві́ны'''<ref name="БелЭн">Літвіны // {{Крыніцы/БелЭн|9к}} С. 314.</ref> ([[старабеларуская мова|стар.-бел.]] ''литвины'') — назва жыхароў [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]], пераважна заходніх [[беларусы|беларусаў]] і ўсходніх [[літоўцы|літоўцаў]] у 14—18 ст.


Упершыню сустракаецца ў польскіх гістарычных крыніцах 14 ст.
Упершыню сустракаецца ў польскіх гістарычных крыніцах 14 ст.

У [[беларуска-літоўскія летапісы|беларуска-літоўскіх летапісах]] і іншых дакументах 14—16 ст. назва «літвіны» звязвалася ў этнагенетычным аспекце з легендарнымі [[Старажытны Рым|рымскімі]] перасяленцамі на чале з князем [[Легенда аб Палемоне|Палемонам]], а тэрытарыяльна — з землямі першапачатковай лакалізацыі тапоніма Літва — на Захад ад [[Мінск]]а ў міжрэччы [[Нёман]]а і [[Вілія|Віліі]], дзе існавала змешанае балта-славянскае насельніцтва (гл. [[летапісная Літва]]). У канфесіянальным аспекце нярэдка звязвалася з [[каталіцтва]]м.
На думку беларускага этнолага Ігара Чаквіна, у [[беларуска-літоўскія летапісы|беларуска-літоўскіх летапісах]] і іншых дакументах 14—16 ст. назва «літвіны» звязвалася ў этнагенетычным аспекце з легендарнымі [[Старажытны Рым|рымскімі]] перасяленцамі на чале з князем [[Легенда аб Палемоне|Палемонам]], тэрытарыяльна — з землямі першапачатковай лакалізацыі тапоніма Літва — на Захад ад [[Мінск]]а ў міжрэччы [[Нёман]]а і [[Вілія|Віліі]], дзе існавала змешанае балта-славянскае насельніцтва (гл. [[Літва, зямля]]), а ў канфесіянальным аспекце нярэдка звязвалася з [[каталіцтва]]м.

А беларускія гісторыкі Георгій Галенчанка і Ігар Марзалюк адмаўляюць тое, што ў XIV—XVII стст. заходнія беларусы карысталіся вызначэннем «літвіны» у якасці эндаэтноніма, а выкарыстоўвалі на землях Верхняга Панямоння толькі тэрмін «рускі» («русін», «русь») у якасці агульнага эндаэтноніма для ўсіх частак старабеларускага этнасу, а самі тэрмін «рускі» («русін», «русь») паралельна звязваўся з праваслаўем насельніцтва (а пасля і ўніяцтвам)<ref>''Марзалюк, І.А.'' Міфы «адраджэнскай» гістарыяграфіі Беларусі... С. 59, 65, 116, 120.</ref>.


У 16—18 ст. назва «літвіны» набыла гучанне [[палітонім]]а — дзяржаўнага палітычнага вызначэння ўсяго насельніцтва ВКЛ, аднак адрознівалася ад саманазвы менавіта літоўцаў ([[аўкштайты]] і [[жэмайты]]), усходніх беларусаў [[праваслаўе|праваслаўнай веры]] (русіны, руськія) і [[палешукі|палешукоў]]. Жыхароў [[Белая Русь|Белай Русі]] называлі літвінамі-беларусцамі (гл. [[беларусцы]]).
У 16—18 ст. назва «літвіны» набыла гучанне [[палітонім]]а — дзяржаўнага палітычнага вызначэння ўсяго насельніцтва ВКЛ, аднак адрознівалася ад саманазвы менавіта літоўцаў ([[аўкштайты]] і [[жэмайты]]), усходніх беларусаў [[праваслаўе|праваслаўнай веры]] (русіны, руськія) і [[палешукі|палешукоў]]. Жыхароў [[Белая Русь|Белай Русі]] называлі літвінамі-беларусцамі (гл. [[беларусцы]]).

Версія ад 09:07, 18 чэрвеня 2016

Ліцві́ны[1], або літві́ны[2] (стар.-бел. литвины) — назва жыхароў Вялікага Княства Літоўскага, пераважна заходніх беларусаў і ўсходніх літоўцаў у 14—18 ст.

Упершыню сустракаецца ў польскіх гістарычных крыніцах 14 ст.

На думку беларускага этнолага Ігара Чаквіна, у беларуска-літоўскіх летапісах і іншых дакументах 14—16 ст. назва «літвіны» звязвалася ў этнагенетычным аспекце з легендарнымі рымскімі перасяленцамі на чале з князем Палемонам, тэрытарыяльна — з землямі першапачатковай лакалізацыі тапоніма Літва — на Захад ад Мінска ў міжрэччы Нёмана і Віліі, дзе існавала змешанае балта-славянскае насельніцтва (гл. Літва, зямля), а ў канфесіянальным аспекце нярэдка звязвалася з каталіцтвам.

А беларускія гісторыкі Георгій Галенчанка і Ігар Марзалюк адмаўляюць тое, што ў XIV—XVII стст. заходнія беларусы карысталіся вызначэннем «літвіны» у якасці эндаэтноніма, а выкарыстоўвалі на землях Верхняга Панямоння толькі тэрмін «рускі» («русін», «русь») у якасці агульнага эндаэтноніма для ўсіх частак старабеларускага этнасу, а самі тэрмін «рускі» («русін», «русь») паралельна звязваўся з праваслаўем насельніцтва (а пасля і ўніяцтвам)[3].

У 16—18 ст. назва «літвіны» набыла гучанне палітоніма — дзяржаўнага палітычнага вызначэння ўсяго насельніцтва ВКЛ, аднак адрознівалася ад саманазвы менавіта літоўцаў (аўкштайты і жэмайты), усходніх беларусаў праваслаўнай веры (русіны, руськія) і палешукоў. Жыхароў Белай Русі называлі літвінамі-беларусцамі (гл. беларусцы).

Так, у маскоўскім дакуменце 17 ст.: «Приехал ис Полотцка ко Пскову торговой литвин Спиридонка; родом он литвин, белорусец Мстиславского повету». У пагранічных з Беларуссю раёнах Расіі такая назва існавала да сярэдзіны 20 ст.

У 19 — пачатку 20 ст. арэал існавання назвы «літвіны» звузіўся. У наш час ужываецца як экзаэтнонім у палякаў для вызначэння літоўцаў, а таксама як лакальны этнікон невялікіх груп беларускага насельніцтва (у раёне Бярозы, Івацэвіч, Косава, Пружан, Навагрудка, Воранава, Гродна, Паставаў, Браслава і інш.), некаторых раёнаў беларуска-ўкраінскага Палесся (раёны Століна, Ракітнагаberu, Кастопаля?!, Сарнаў, Оўруча) і часткова беларускамоўнага насельніцтва паўночнай Чарнігаўшчыны і Кіеўшчыны, заходняй Браншчыны і Смаленшчыны.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Напісанне паводле Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі 2008 года.
  2. Літвіны // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. С. 314.
  3. Марзалюк, І.А. Міфы «адраджэнскай» гістарыяграфіі Беларусі... С. 59, 65, 116, 120.

Літаратура

Спасылкі

Шаблон:Belarus-hist-stub