Сапоцкін
Гарадскі пасёлак
Сапоцкін
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Сапоцкін[4] — гарадскі пасёлак у Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі, каля Аўгустоўскага канала. Адміністрацыйны цэнтр Сапоцкінскага сельсавета. Размешчаны за 21 км на паўночны захад ад Гродна, з якім злучаны аўтамабільнай дарогай. Насельніцтва 983 чал. (2017)[5].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вялікае Княства Літоўскае
[правіць | правіць зыходнік]У 1514 годзе кароль Жыгімонт Стары падараваў мясцовасць Свяцк пану Шымку Сапоцьку. У 1560 годзе ён заснаваў мястэчка, якому даў назву Сапоцкін. Як мястэчка Гарадзенскага павета Троцкага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага Сапоцкін згадваецца ў XVI ст. У Вялікую Паўночную вайну ў красавіку 1703 года мястэчка занялі шведскія войскі пад камандай Карла XII.
У 1786 годзе Сапоцкін атрымаў права на рэгулярныя кірмашы. У 1793 годзе мястэчка ўвайшло ў Гродзенскае ваяводства. У гэты час Сапоцкін меў уласны герб: «у блакітным полі срэбны вол з залатымі рагамі».
Пад уладай Расійскай імперыі
[правіць | правіць зыходнік]У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Сапоцкін апынуўся ў складзе Прусіі, з 1807 года — у Варшаўскім герцагстве. У 1815 годзе мястэчка далучылі да Царства Польскага Расійскай імперыі (спачатку ў Аўгустоўскай губерні, а з 1867 — у Аўгустоўскім павеце Сувалкаўскай губерні).
Станам на 1827 год у Сапоцкіне было 98 дамоў. У 1858 годзе колькасць будынкаў узрасла да 160, з іх 3 мураваныя. На 1900 год тут працавалі маслабойныя і шкляныя заводы.
Найноўшы час
[правіць | правіць зыходнік]З 1915 года да 1918 года акупаваны германскімі войскамі. Па заканчэнні польска-савецкай вайны, паводле Рыжскага мірнага дагавора (1921) Сапоцкін апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Валавічоўцы ў Аўгустоўскім павеце Беластоцкага ваяводства. Станам на 1921 год у мястэчку было 294 дамы.
У 1939 годзе Сапоцкін увайшоў у БССР, дзе стаў цэнтрам Сапоцкінскага раёна Беластоцкай, з 1944 года — Гродзенскай вобласці. У Другую сусветную вайну з 22 чэрвеня 1941 года да 18 ліпеня 1944 года Сапоцкін знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.
У 1959 годзе Сапоцкінскі раён скасавалі, а мястэчка ўвайшло ў склад Гродзенскага раёна. У 1978 годзе створаны Сапоцкінскі батанічны заказнік.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- XIX стагоддзе: 1827 — 733 чал.; 1858 — 1568 чал., у тым ліку 1239 яўрэяў; да 1890 — 2457 чал.[6]; 1897 — 3900 чал.[7]; 1900 — 6595 чал.[8]
- XX стагоддзе: 1921 — 1774 чал.; 1995 — 1,6 тыс. чал.[9]; 2000 — 1510 чал.[8]
- XXI стагоддзе: 2006 — 1,4 тыс. чал.; 2008 — 1,3 тыс. чал.; 2009 — 1231 чал. (перапіс)[10]; 2016 — 1003 чал.[11]; 2017 — 983 чал.[5]
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Прадпрыемствы лясной прамысловасці.
Інфраструктура
[правіць | правіць зыходнік]У Сапоцкіне працуюць сярэдняя і музычная школа, дашкольная ўстанова. Дзейнічаюць дом культуры, 2 бібліятэкі.
Медыцынскія паслугі аказвае бальніца.
У Сапоцкіне размяшчаецца Упраўленне біялагічнага заказніка «Сапоцкінскі». Спыніцца можна ў местачковай гасцініцы[12].
Планіроўка і забудова
[правіць | правіць зыходнік]У наш час цэнтральная вуліца Сапоцкіна (былая Леніна) завецца ў гонар Папы Рымскага Яна Паўла II, з ёй перасякаецца вуліца імя генерала Юзафа Альшыны-Вільчынскага (былая Кастрычніцкая). Месца расстрэлу генерала і яго ваяроў адзначае бела-чырвоны крыж.
Тэалін — прадмесце Сапоцкіна, названае ў гонар жонкі Антонія Валовіча. Па адрасе вул. Тэалінская, 45 размяшчаецца Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- На заходняй ускраіне мястэчка знаходзіцца курганны могільнік — помнік археалогіі X—XI стст.
- Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (XVIII ст.)
- Капліца-пахавальня Юзафа Гурскага (1893)
- Капліца-пахавальня Юліі Дзяконскай (1868)
- Абарончыя ўмацаванні (пач. ХХ ст.)
- Могілкі яўрэйскія
- Магіла генерала Юзафа Альшыны-Вільчынскага і мемарыял у памяць польскіх афіцэраў і падафіцэраў, якія загінулі ў баях з Чырвонай Арміяй[13]
- Спаса-Праабражэнская царква
- Сапоцкінская пісанка — традыцыя роспісу велікодных яек
Страчаная спадчына
[правіць | правіць зыходнік]- Лямус (XVIII ст.)
- Царква Успення Прасвятой Багародзіцы (1780, грэка-каталіцкая)
- Сінагога (XVIII ст.)
Вядомыя ўраджэнцы
[правіць | правіць зыходнік]- Яраслаў Раманчук (нар. 1966) — беларускі палітык і эканаміст.
- Уладзімір Валяр’янавіч Лялевіч (нар. 1956) — беларускі ўрач-біяхімік, нарколаг. Доктар медыцынскіх навук (1992), прафесар (1993).
- Аляксей Гедрайць (нар. 1962) — беларускі валейбольны трэнер.
- Хонан Аялці (1910-1992) — яўрэйскі пісьменнік, аўтар слоўнікаў.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б http://pravo.by/document/?guid=12551&p0=D918r0090680
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
- ↑ Численность населения на 1 января 2024 г. и среднегодовая численность населения за 2023 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Белстат, 2024.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ а б Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ SgKP 1890, s. 76.
- ↑ Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
- ↑ а б ЭГБ 2001, с. 228.
- ↑ Беларусь 1995, с. 646.
- ↑ Перепись населения — 2009. Гродненская область (руск.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Туристская энциклопедия 2007.
- ↑ Вандроўка па Гродзеншчыне на www.budzma.org
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Князева В. Сапоцкін // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 228. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
- Андрэй Вашкевіч (Гродна). Грэка-каталіцкае насельніцтва Аўгустоўшчыны ў канцы XVIII — пачатку XX стст. (канфесійныя змены і фарміраванне этнічнай свядомасці) Архівавана 5 сакавіка 2016. // «Białoruskie Zeszyty Historyczne» nr 24.
- Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
- С. Харэўскі. Край за небакраем, або Беларуская Прусія Архівавана 15 верасня 2009. // «Наша Ніва», 2 красавіка 2009.
- Sopoćkinie // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola (польск.). — Warszawa, 1890. — S. 76.
- Сопоцкин // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. — ISBN 978-985-11-0384-9.
- Сапоцкін // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 646. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сапоцкін
- г. п. Сапоцкін на Radzima.org
- Прагноз надвор’я ў г. п. Сапоцкін Архівавана 9 сакавіка 2016.
- Сяргей Харэўскі. Край за небакраем, або Беларуская Прусія Архівавана 15 верасня 2009.